Беларускі Эўрапейскі Форум прайшоў
Удзельнікі сходу заявілі пра сваю падтрымку інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскую супольнасьць, а таксама пра намер спрыяць паглыбленьню стасункаў Беларусі з Эўрапейскім зьвязам. Яны запатрабавалі ад уладаў паважаць свабоду СМІ, свабоду сумленьня і веравызнаньня, свабоду сходаў і асацыяцыяў; гарантыяў адкрытых і справядлівых выбараў, аднаўленьні мясцовага самакіраваньня ў Беларусі.