пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:05

Палітыка

Статкевіч: “Дэмакратыю ніхто беларусам не падорыць”

Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікола Статкевіч камэнтуе заявы кіраўніка дзяржавы наконт дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Дэмакратыю ніхто не падорыць беларусам. За дэмакратыю давядзецца змагацца і за дэмакратыю давядзецца плаціць. Імітацыю дэмакратызацыі, якую робіць кіроўны рэжым для Захаду, працягваецца. Магчыма, будуць нейкія сымбалічныя зьмены, унесеныя ў выбарчае заканадаўства.

Зараз яно мае трохразовую сыстэму абароны ад сапраўдных вынікаў. Ну, паменшаць яе на адну ці дзьве ступені…

Потым правераць на мясцовых выбарах, як гэта ўсё працуе — надзейна ці не.

Дарэмна спадзяецца нехта, што на мясцовых выбарах будзе нейкае паслабленьне. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі ніхто ня стане ламаць сыстэму фальсыфікацый. Ну, а потым ужо адладжаную сыстэму запусьцяць на прэзыдэнцкіх выбарах.

Гэтыя людзі ўчапіліся ва ўладу зубамі, і так проста яны яе не аддадуць”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
10.11.2009 22:38
Статкевіч: “Дэмакратыю ніхто беларусам не падорыць”

Спадар Статкевич! Глядя как Вы боретесь за демократию, а точнее за себя любимого, за свое место под солнцем, то я лучше еще на печке полежу.:))

Імя:: сяргей-пінск Горад:: пінск
11.11.2009 00:20
Праўду напісаў. ТОЛЬКІ ПАГАНАЙ МЯТЛОЙ ! зЛ. групоўка ніколі так проста ўладу не аддасць і дзяліцца ні з кім ня збіраецца !

Імя:: Юстын Горад:: Шаркоўшчына
11.11.2009 19:31
Два першыя сказы--узор мудрасьці. А што такое "імітацыя дэмакратызацыі"?

Імя:: 12 Горад:: Minsk
12.11.2009 00:55
Мальчыкі, злезьце з печкі! У вас ужо мандражэ. Уладу бяруць, а не атрымліваюць. Які дурны выбаршчык будзе галасаваць за Статкевіча!
Хаця. Вам сп. гэта і не трэба. Праўда? Галоўнае тусоўка. Як абрыдла гэтая краіна...