чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:34

Грамадзтва

На дапамогу ў шпіталі кідаюць студэнтаў-мэдыкаў

Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя кажуць, што ажыятаж вакол сьвінога грыпу ствараюць журналісты. Тымчасам студэнтаў-мэдыкаў здымаюць з заняткаў і накіроўваюць на дапамогу ўчастковым і ў шпіталі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Намесьніца начальніка Ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч у аўторак на прэсавай канфэрэнцыі на пытаньне, колькі чалавек захварэла на грып і колькі памерла, адказала так:

“Сытуацыя па сьмяротнасьці не перавышае парог мінулага году. На сёньняшні дзень зьмяншаецца і цяжкасьць захворваньня, зьмяншаецца колькасьць хворых, якія патрабуюць больш інтэнсіўнай тэрапіі. А тое, што высокі ўзровень захворваньняў, – гэта праблема ўсяго сьвету”.

Людміла Жылевіч кажа, што штогод у Беларусі адзначаецца эпідэміялягічны ўздым, а ў сувязі з надвор'ем ён сёлета пачаўся раней. Але мэдыкі да яго гатовыя. А імкненьня да “смажаных” фактаў у журналістаў наагул не павінна быць. Канкрэтныя ж лічбы чыноўніца Мінздраву назваць адмовілася:

“Я за гэты час, прагледзеўшы інтэрнэт і ўсё астатняе, была зьдзіўленая, адкуль людзі бяруць гэтыя лічбы. Я ня буду камэнтаваць чуткі і ўсё, што не афіцыйна выдадзена”.

Сёньня лекарка аднаго са сталічных шпіталяў, якая не называе свайго імя, распавяла Радыё Свабода:

“Вось сёньня яшчэ адно аддзяленьне – ЛОР-аддзяленьне перапрафілюем і пераводзім пад пульманалёгію. Задыхаемся... І так было дзьве пульманалёгіі, наша аддзяленьне трэцяе, і яшчэ адно пад пульманалёгію пераводзіцца. І нэўралёгію, кажуць, таксама перавядуць пад пульманалёгію”.
Павязку абсалютна лёгка можна зрабіць самому з марлі. Праз кожныя 4 гадзіны яе трэба мыць і высушваць

Карэспандэнтка: “А наагул хворыя цяжкія ў шпіталі?”

“Вельмі, вельмі, вельмі...”

На пытаньні, чаму адбываюцца перабоі зь лекамі, у аптэках няма арпітолу ды іншых папулярных прэпаратаў, няма марлевых павязак, намесьніца начальніка Ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Людміла Жылевіч адказала:

“Павязку абсалютна лёгка можна зрабіць самому з марлі. Праз кожныя 4 гадзіны яе трэба мыць і высушваць. Арпітол – гэта прэпарат, які мае імунамадэлюючыя ўласьцівасьці, такія ж самыя, як у эхінацэі, элеўтэракоку, іншых адаптагенаў”.

Паводле інфармацыі Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі, за апошнія суткі толькі ў сталіцы захварэлі на грып і вострыя рэспіраторна-вірусныя інфэкцыі больш за 14 тысяч чалавек. 114 чалавек шпіталізаваныя зь віруснымі інфэкцыямі, 10 – з грыпам. Абвяшчаць эпідэмію пакуль не плянуецца. А вакацыі ў школьнікаў проста працягнулі^ гэта, маўляў, не карантын. Дыягназ “сьвіны грып” пацьвердзіўся ў 59 чалавек. Што да сытуацыі па краіне ў цэлым, супрацоўніца прэсавай службы Міністэрства аховы здароўя Раіса Чудук кажа:

“Уся інфармацыя разьмешчаная ў панядзелак увечары на сайце. Новай інфармацыі я не атрымлівала”.

Карэспандэнтка: “І ніякіх новых дадзеных?”

“На гэты час пакуль яшчэ няма. Толькі тое, што мы разьмясьцілі на сайце ўчора”.

Тым часам студэнтаў шостага курсу Менскага мэдунівэрсытэту зьнялі з заняткаў і накіравалі дапамагаць участковым лекарам у паліклінікі і шпіталі гораду.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Галіна Горад:: Менск
03.11.2009 17:17
паніку стварае дзяржаўная аўтарытарная сістэма. Калі б была дэмакратыя, то ўсе бы страхі і апраўданыя і надуманыя бы былі агучаныя і абмяркаваныя так, што людзі б маглі ўздыхнуць і дакладна ведаць што рабіць і чаго можна чакаць. А тут кожны ведае, што дзяржава праўду не кажа. Ад гэтага ў людзей няма пэўнасьці і даверу. Хто яго ведае, як яно насам рэч, значыць трэба, як і заўсёды, самім ратавацца хто як можа, хто як дзе пачуе. Праблемы трэба абмяркоўваць, а не замоўчваць!

Імя:: Валацуга
03.11.2009 18:01
+1

Імя:: Дзяруга Горад:: Минск
03.11.2009 18:12
Продолжается циничное чиновничье враньё, точно такое же, как в 1986 году... Мерзавцы совдеповские...

Імя:: Кандыбобэр
03.11.2009 19:36
Вельмі прыдатная і спраўджаная інфармацыя пра грып:
http://www.komarovskiy.net/blog/svinoy-gripp.html

Імя:: Яўген Горад:: Бярозаўка
03.11.2009 19:59
Кіньце,людзі,панікаваць!!!
АД ВАШАЙ ПАНІКІ перапаўняюцца паліклінікі,і аптэкі,і бальніцы! СТОЛЬКІ хворых ЗАЎСЁДЫ было!

Пачытайце доктара Камароўскага:
http://www.komarovskiy.net/blog/svinoy-gripp.html

Ён часта выступаў на НТВ - доктар ад Бога!

Імя:: Ірынка Горад:: Менск
04.11.2009 04:54
Цікава, а што скажуць, калі грып нечакана "дапаўзе" да Драздоў?
Такое цалкам жа верагодна, бо для вірусу няма межаў і пропускаў...
Ці вірус таксама будзе праходзіць фэйс-кантроль :????