Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскі вас ня выратуюць


Нашэньне масак не гарантуе ад заражэньня вірусам групу, папярэджваюць беларускія эпідыміёлягі.



"Выкарыстаньне аксалінавай мазі зьяўляецца больш эфэктыўнай абаронай ад грыпу, чым нашэньне маскі", -- заявіла Інтэрфаксу загадчыца эпідэміялягічным аддзелам Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Елена Фісенка.

Фісенка адзначыла, што "катэгарычных рэкамэндацыяў насіць маскі, у тым ліку супрацоўнікам, гандлю, няма. Па-першае, у Менску няма такога эпідэміялягічнага ўзроўню па грыпу і ВРВЗ. Па-другое, нашэньне масак у транспарце, у краме – дзе ёсьць блізкі кантакт – ад вірусу на ратуе". "Маска ў пэўнай ступені зьніжае рызыку, але вірус праз маску праходзіць. Таму нашэньне масак носіць рэкамэндацельны характар", -- адзначыла спэцыяліст.

Фісенка таксама адзначыла, што "выкарыстаньне ў стацыянарных мэдычных установах масак апраўдана – там вялікая канцэнтрацыя хворых. Маскі трэба мяняць не радзей як адзін раз на кожныя тры гадзіны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG