Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб гэтым паведаміў першы віцэ-прэм’ер Укріаны Аляксандар Турчынаў. Паводле чыноўніка, агульная колкасьць хворых дасягнула 191 тысячы чалавек. 7,5 тысяч чалавек шпіталізаваныя.

Гэтыя лічбы былі актуальныя на раніцу 2 лістапада.

Сёньня удзень намесьнік міністра аховы здароўя Ўкраіны Васіль Лазарышынец паведаміў, што дыягназ "сьвіны грып" пацьверджаны ў 22 хворых.

Памёрлым пераважна ставіцца дыягназ "вірусная пнэўманія".

Асабліва цяжкая сытуацыя ў Галічыне і Закарпацьці. Паводле стану на 17 гадзінаў 1 лістапада з 60 памерлых у Валынскай вобласьці памер толькі адзін хворы. У той жа час ў Львоўскай вобласьці памерла 9 чалавек, у Івана-Франкоўскай вобласьці – 29, а ў Тэрнопальскай – 14.

Тым часам агенцтва “Интерфакс-Запад” інфармуе, што начальнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі А.Цішчанка заявіў, што з моманту ўзмацненьня памежнага рэжыму з Украінай хворыя на грып у пунктах кантролю на мяжы з Украінай ня выяўлены.

Паводле памежніка, колькасьць грамадзянаў Укріаны, які перасякаюць мяжу зь Беларусьсю, зьнізілася. У пунктах пропуску працуюць групы мэдыкаў.

Памежнікі працуюць у марлевых павязках. Праводзіцца апытаньне тых, хто перасякае мяжу.

Узмоцнены рэжым быў уведзены на мяжы з Украінай 30 кастрычніка.

У ноч зь 1 на 2 лістапада ва Ўкраіну прыляцеў самалёт са Швэйцарыі, на борце якога – 300 тысяч упаковак леку “Таміфлю”. Самалёт сустракалі прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка, кіраўніца сакратарыяту прэзыдэнта Ўкраіны Вера Ўльянчанка і міністар замежных спраў Пятро Парашэнка.

Лек быў закуплены ў адной са швэйцарскіх кампаніяў-вытворцаў, што, паводле П.Парашэнкі, дало магчымасьць зэканоміць 140 млн.грыўняў.

Ю.Цімашэнка заявіла, што ўрад мае намер закупіць некалькі вялікіх партыяў “Таміфлю”. У прыватнасьці, чарговая партыя з 300 тысяч упаковак будзе дастаўлена ва Ўкраіну на наступным тыдні.

Як паведамляе Эўрарадыё, з-за эпідэміялягічнай сытуацыі ва Ўкраіне гурт "Ляпіс Трубецкой" пернес канцэрт у Кіеве, заплянаваны на 5 лістапада.
XS
SM
MD
LG