аўторак, 07 лютага 2012, Менск 08:54

Палітыка

“Беларускі незалежніцкі блёк” заменіць АДС?

На паседжаньні прадстаўнікоў палітычных сілаў было прынятае рашэньне, што правая кааліцыя атрымае назву “Беларускі незалежніцкі блёк”. Прэзэнтацыя кааліцыі адбудзецца 27 кастрычніка а 11 гадзіне ва Ўправе БНФ.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Новы блёк утвараюць Рух “За свабоду”, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, “Малады фронт”, Партыя свабоды і прагрэсу, “Правы альянс”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя дэмакраты”. Прапаноўвалася некалькі варыянтаў, у тым ліку, “Беларуская нацыянальная кааліцыя”, “Новая Беларусь” і іншыя, але ў выніку спрэчак і кампрамісаў спыніліся на назьве “Беларускі незалежніцкі блёк” (БНБ).

“У нас ёсьць бачаньне, што пасьля стварэньня гэтага блёку ён будзе дамінаваць на беларускім палітычным поле”, -- заявіў Свабодзе Юрась Губарэвіч, намесьнік старшыні Руху “За свабоду” -- То бок казаць пра сур'ёзнае існаваньне іншых кааліцыяў, такіх як АДС, не выпадае. Блёк будзе мець надалей магчымасьць двухбаковага альбо шматбаковага супрацоўніцтва з тымі сіламі, якія ня ўвойдуць у блёк. Мы разьлічваем на далучэньне АГП да “Беларускага незалежніцкага блёку” ў найбліжэйшай пэрспэктыве”.

Юрась Губарэвіч таксама адзначыў, што Рух “За Свабоду” пасьля афіцыйнага ўтварэньня новай кааліцыі гатовы спыніць сваё сяброўства ў АДС.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Андрэй Горад:: Берасце
23.10.2009 12:18
Цікава, што затрымлівае іншыя рухі і партыі увайсці у гэтую кааліцыю?
Салідарнасць гэта сіла на бягучы момант.

Імя:: Ананім
23.10.2009 12:25
А вы друзья как ни садитесь,
В политики вы не годитесь.

Імя:: Korj Горад:: Менск
23.10.2009 12:31
"Мы разьлічваем на далучэньне АГП да “Беларускага незалежніцкага блёку” ў найбліжэйшай пэрспэктыве”. "
Як Лебедько, які тут з Нямцовым і Хакамадай у свой час канфэрэнцыю па зьнішчэньні сувэрэнітэту Беларусі ладзіў, можа ўвайсьці ў БНБ? Чаго варты будзе такі блёк?!

Імя:: АДС
23.10.2009 12:59
Чаму Вы лічыце, што АГП увойдзе на чале з Лябедзькай?

Імя:: fantamas
23.10.2009 13:41
Stvarennie jashcze adnaho bloka paralelna z ADS bezumouna KGBouskaja pravakacyja. Zahrabastali czastku palitycznych partyj pad Milju pierad vybarami kab zamest bajkota ahitavali za udziel i kab my znou prajhrali Lukavamu. Spadziajusia AGP na heta nie kupicca. Razkaloc' demakratau za hod da vybarau i jak raz adkaloc' mocnuju levacentrysckuju grupouku partyj (na fonie kryzisa) pravakacyja pryhozhaja alie brydka usje heta czuc'.

Niauzho nie baczna pa ich uczynkam shto:
Milinkievicz-pravakatar,
Novaje kiraunictva BNF z Janukeviczam-pravakatary,
Sjenniashneje kiraunictva MF taksama pravakatary,
Pasha Seviarynetc -ramantyk, czym, i karystajucca.

Імя:: endrus
23.10.2009 15:08
Абсалютна бляклая і незапамінальная назва. Незалежніцкі? Come on, guys... Беларусь ужо незалежная. Можна было б прыдумаць штосьці больш адпаведнае!

Імя:: Свабода
23.10.2009 15:28
А ад каго незалежніцкі? Ад здаровага сэнсу?

Імя:: беларус
23.10.2009 18:43
Pasha Seviarynetc -ramantyk, czym, i karystajucca
---

Дадам - наiўны рамантык.

Імя:: Nord Горад:: Miensk
24.10.2009 16:13
Шаноўная рэдакцыя! Папраўце калі ласка наступную інфармацыю: да кааліцыі далучаецца МХСС, а не "маладыя дэмакраты". Бо апошняя структура - гэта моладзевае крыло АГП. МХСС проста спрабуе скрасьці чужую назву.

Імя:: Андрэй Горад:: Мазыр
24.10.2009 16:37
Проста смешна чытаць! Які незалежніцкі блок? Колькі, напрыклад, у Мазыры (амаль 130 тысяч насельніцтва) актывістаў "Руху За Свабоду", "Маладога фронту" і г.д. Добра, калі 15 чалавек разам на ўвесь горад! І гэтыя людзі збіраюцца нешта змяніць? Ды іх ніхто не ведае і ведаць не хоча! А Мілінкевіч проста стварае бачнасць таго, што ў яго ёсць "армія", каб прасунуць чарговы праект з некалькімі нулямі! І не сорамна? Не верце Мілінкевічу.

Імя:: Раман
24.10.2009 17:43
Сама ідэя вельмі добрая...але выглядае на нейкую прафанацыю! Асабліва запрашэньне АГП чаго вартае!

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
25.10.2009 06:34
Название понравилось. Даже очень.
Полагаем профессионалов пригласили. Для раскрутки.
Сначала Дракон.
А сейчас вот это. Что-то строительное.
Рекламная фирма, скорее всего, раньше работала на зоопарки и строительные организации.

" Независимый блок."!!!

Звучит, право, звучит.
Только Губаревичу или Янукевичу могло такое прийти в голову.
Вряд ли профессиональные пиарщики, даже в Минске, так умны и талантливы.
Об этом названии ещё много напишут политические обозреватели.
Даже очень.

" На пути в Европу разрушитель изоляции закладывает независимые блоки."
"Электрики и каменщики объединяйтесь!!!"
" В рамках партнёрства Драконы сбывают независимые блоки в Европу.
Шреки в ...( нет, не туда куда вам подумалось, передовик-строитель господин Дракон.)
Шреки в Россию."


Авторское право на эти лозунги принадлежит нашей фирме.

Если появятся в Минске, на стенах собрания работников строительных отраслей, 14 ноября, то прошу выслать ганорар в евро в Оршу.
Могли бы, кстати, пригласить и нас. Как видите мы не хуже.
Мы тоже всё о Драконах и стройках знаем. А берём меньше.
Потому как работаем в провинции.
Простите за promotion. Please! Please! Please!


А , вообще, жалко что для демократии места не хватило.
Демократию отдали коммунистам. Берите что самим не нужно.


Імя:: Іван Горад:: Брэст
25.10.2009 10:54
Хлопцы, вы ж утварылі кааліцыю, дзе ўсяго паўтара суб'екта. Бо Рух складаецца з сябраў іншых суб'ектаў, БХД - гэта тыя ж МФ, а МФ - БНФ, а БНФ - Рух. Кола замкнулася. Віртуалы однако

Іван