пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:57

Палітыка

Байдэн з надзеяй глядзіць на пашырэньне дэмакратыі ў Беларусі

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пасьля сустрэчы ў Варшаве зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам заявіў, што ягоная краіна зацікаўленая ва ўдзеле ў запрапанаванай Вашынгтонам новай сыстэме супрацьракетнай абароны. Ніякіх афіцыйных дамоваў, аднак, не было падпісана.

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у Варшаве
x
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у Варшаве

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Джо Байдэн і Дональд Туск размаўлялі перадусім пра новы праект супрацьпаветранай абароны ЗША, які завецца SM3 і замест стацыянарных базаў у Польшчы і Чэхіі, як плянавалася раней, будзе грунтавацца на перасоўных ракетных батарэях.

“Я хачу станоўча падкрэсьліць, што Польшча лічыць новую канцэпцыю ЗША SM3 цікавай і патрэбнай. Мы, наколькі гэта патрэбна, будзем браць у ёй удзел”, - заявіў Дональд Туск ды падкрэсьліў, што Варшава і Вашынгтон маюць “ідэнтычны погляд на канцэпцыю бясьпекі ў рэгіёне”.

У сваю чаргу Джо Байдэн назваў Польшчу “адным з найбольш блізкіх саюзьнікаў ЗША”, а таму “нельга ставіць пад сумнеў абавязаньні Вашынгтону, дадзеныя Варшаве”.

“Мы ўдзячныя Польшчы за згоду разьмясьціць на сваёй тэрыторыі частку элемэнтаў нашай сыстэмы супрацьпаветранай абароны”, - сказаў віцэ-прэзыдэнт ЗША, падкрэсьліўшы, што “новая сыстэма зробіць больш бясьпечнымі ЗША, Польшчу і НАТО”.

Джо Байдэн адзначыў таксама, што ЗША “з надзеяй глядзяць на магчымасьці супрацоўніцтва ў справе пашырэньня дэмакратыі ў рэгіёне, перадусім ва Украіне, Грузіі і Беларусі”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Фрабел.
21.10.2009 20:00
Каб мець надзею на пашырэньне дэмакратыі пры жывым Лукашэнку -
трэба пражыць немала тут у Беларусі і пабачыць штодзённыя злачынствы дыктатарскага рэжыму, і пасля зразумець сутнасьць і сапраўднае аблічча дыктатара, і тады гэтая надзея знікне і паявяцца іншыя думкі.