Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нафтагазу Украіны” пагражае дэфолт


Кампанія “Нафтагаз Украіны” 30 верасьня не змагла выплаціць 500 мільёнаў даляраў па сваіх эўрааблігацыях.

Аднак кампанія не абвясьціла дэфолт, а працягвае перамовы наконт рэструктурызацыі сваіх даўгоў буйнейшым эўрапейскім банкам на тэрмін да 2014 года. Кампанія прапанавала інвэстарам нават больш выгадныя ўмовы – вышэйшую стаўку і дзяржаўныя гарантыі.

Рашэньне па гэтай прапанове мае быць ухваленае 19 кастрычніка ў Лёндане на паседжаньні трымальнікаў аблігацыяў “Нафтагазу”.
Калі прапанова аб рэструктурызацыі будзе адхіленая, перад “Нафтагазам” паўстане пагроза дэфолту.

“Нафтагаз Украіны” забясьпечвае пастаўкі нафты і газу ва Ўкраіну і іх транзыт у Эўропу. Мінулай зімой з-за спрэчак Украіны і Расеі вялікая частка Эўропы некалькі дзён заставалася без газу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG