Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Выкладчыкі паліталёгіі ЭГУ абвесьцілі страйк

30.09.2009 21:10
1 кастрычніка ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце афіцыйна пачынаецца новы навучальны год. За некалькі дзён да яго пачатку ў дэпартамэнце палітычных навук пачаўся канфлікт. Маладыя выкладчыкі выказалі незадаволенасьць палітыкай унівэрсытэту ў дачыненьні да акадэмічных свабод. Іх не задавальняе, што кіраўнікі праграм прызначаюцца, а не абіраюцца дэмакратычным шляхам. У выпадку, калі іх меркаваньні ня будуць улічаныя, паабяцалі сысьці з ЭГУ.

Выкладчыкаў дэпартамэнту палітычных навук, у прыватнасьці, не задаволіла, што кіраўніком бакаляўрскіх праграм дэпартамэнту палітычных навук замест Андрэя Казакевіча, які займаў гэту пасаду тры гады, а ўвесну абараніў доктарскую дысэртацыю, прызначаны сёлетні выпускнік магістратуры ЭГУ Канстанцін Ткачоў. Група выкладчыкаў не пагадзілася менавіта з працэдурай прызначэньня.

Тлумачыць адзін зь нязгодных Дзяніс Мельянцоў:

— Мы ня супраць канкрэтных пэрсаналіяў, мы супраць таго, каб рашэньні прымаліся келейна, без абмеркаваньняў.

Дзяніс Мельянцоў распавёў, што ў панядзелак на паседжаньні дэпартамэнту выкладчыкі выказалі сваю нязгоду публічна, а сёньня адправілі кіраўніцтву ЭГУ адкрыты ліст, які падпісала бальшыня штатных супрацоўнікаў дэпартамэнту — сам Дзяніс, Андрэй Казакевіч, Сяргей, Богдан, Андрэй Ягораў, Аляксей Дзермант, а таксама і пазаштатныя выкладчыкі — Тацяна Вадалажская, Тацяна Чыжова.

“Канфлікт пакуль што ня вырашаны. Сёньня быў падрыхтаваны адкрыты ліст усіх зацікаўленых да акадэмічнай супольнасьці, да кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта. То бок зараз, можна сказаць, абвешчана забастоўка бальшынёй выкладчыкаў дэпартамэнту палітычных навук”.

— Страйк — то бок вы ня будзеце працаваць, ня будзеце чытаць лекцыі, ня будзеце весьці заняткі?

Калі кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту не перагледзіць свае падыходы да прызначэньня, навучальны працэс будзе заблякаваны.
—Так, менавіта так.

— А як жа студэнты?

— Ну… як вам сказаць… Калі кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту не перагледзіць свае падыходы да прызначэньня, навучальны працэс будзе заблякаваны. У страйку гэтым удзельнічаюць выкладчыкі, якія маюць найбольшую нагрузку ў дэпартамэнце.

Кіраўнік дэпартамэнту палітычных навук ЭГУ Сьвятлана Навумава распавяла, што 30 верасьня ў 24 гадзіны ва ўсіх выкладчыкаў заканчваюцца кантракты, а яна дагэтуль ня мае пэўнасьці, хто будзе працягваць працаваць, а хто не:

“Я атрымала пісьмовыя пацьверджаньні аб сваім жаданьні сысьці з унівэрсытэту толькі ад двух выкладчыкаў — ад Андрэя Ягорава і Сяргея Богдана. Ні Дзяніс Мельянцоў, ні Андрэй Казакевіч на маё пытаньні, ці будуць яны працаваць далей, пакуль не адказалі ні вусна, ні пісьмова”.

У тым, што канфлікт разгарэўся менавіта напярэдадні новага навучальнага года, ёсьць і этычны момант, кажа Сьвятлана Навумава.

“Андрэй Казакевіч, які быў кіраўніком бакаляўрскай праграмы цягам трох гадоў, добра ведае, што значыць згубіць нават аднаго выкладчыка напярэдадні пачатку сэмэстру. Гэта сапраўды выклік, але мы ўжо выпраўляем сытуацыю. Літоўская паліталягічная супольнасьць гатова аказаць нам сур’ёзную падтрымку, у прыватнасьці, нашы калегі зь Віленскага ўнівэрсытэту. Так што вырашым мы і гэтую праблему”.

“Такім чынам, на навучальным працэсе канфлікт ў дэпартамэнце палітычных навук ЭГУ не адаб’ецца, — запэўніла кіраўнік дэпартамэнту Сьвятлана Навумава. — А разьбірацца ў ім далей будзе Сэнат ЭГУ, у складзе якога ёсьць два прадстаўнікі дэпартамэнту”.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Ф
30.09.2009 20:49
Наконец-то!! Я вообще за ЕГУ, но Михайлов в конец устроил беспредел! А ведь он даже и не философ.....

Імя:: Кр-кі Горад:: Менск
30.09.2009 21:39
Ну і кадры. В. Абрамавай толькі не хапае.

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
30.09.2009 22:07
А як жа студэнты?
...ды чхаць яны хацелі на студэнтаў! Грошы для іх галоўнае!

Імя:: Пільны
30.09.2009 22:36
Мельянцоў у поўнай адпаведнасьці з канцэпцыяй Макея кажа: "Если государство (...) находится в трудном положении (например, в экономическом кризисе), то демократия - это не совсем подходящая форма правления". Міхайлаў, вядома, не падарунак, але да дыктатуры ставіцца адназначна. Ці ня будзе ЭГУ чарговым, пасьля "Бацькаўшчыны" і БНФ, аб'ектам захопу і ператварэньня ў частку кіраванай грамадзянскай супольнасьці?

Імя:: ХХХ Горад:: Мiнск
01.10.2009 06:14
Цi ня зразумела, што гэта яшчэ адно намаганьне загубiць ЭГУ з боку тых, хто разумее, якi гэта значны праект? I ен будзе жыць, ня гледзячы на чарговыя намаганнi спынiць яго рух наперад! I "куклаводы" i марыянеткi застануцца нi з чым! А ЭГУ будзе жыць!

Імя:: Валентин Горад:: Минск
01.10.2009 07:06
С новым учебным годом, наш родной университет! Ты победишь и на этот раз! Мы-с тобой! А твои недруги окажутся на обочине дороги, ведущей в будущее! Пусть они задумаются об этом! Мне по-человечески жалко эти искалеченные души!..

Імя:: М - к Горад:: Менск
01.10.2009 07:17
Трымайся, ЭГУ! Твая дзейнасць патрэбна будучыне нашай краiны! Змагайся i зноу перамога будзе на тваiм баку!

Імя:: Мiкола Л. Горад:: Дзяржынск
01.10.2009 08:51
Што гэта робiцца? Няужо "Свабода" на баку тых, хто супраць ЭГУ? Супраць сапрауднай свабоды?!!

Імя:: С.Богдан Горад:: Менск
01.10.2009 09:12
Шаноўная Сьвятлана Андрэеўна!
Я заявіў Вам пра прыпыненьне выкладаньня ў выпадку, калі сытуацыя ня будзе вырашаная, а не пра безумоўны сыход як такі. Калі ласка, цытуйце маю заяву дакладна

Імя:: ЕГУшнік Горад:: Вільня
01.10.2009 09:27
ЕГУ - гэта прыгожы міф, а насамрэч мафія. Хоць нехта знайшоўся, хто супраць яе паўстаў. Годныя людзі.

Імя:: karuzlik
01.10.2009 13:14
Калі ўніверсітэт не паважае таго змястоўнага ўклада, які зроблены супольнасцю палітолагаў, і калі ва ўніверсітэце няма мінімальных акадэмічных свабодаў, то пераўтварэнее ЕГУ з ВНУ ў ПТУ непазбежна. І вам гэта трэба?

Імя:: Галiна Горад:: Фанiпаль
01.10.2009 14:22
Чым болей злуецца недобраахвотнiк - тым больш доказау, што ЭГУ iдзе такiм шляхам, якi патрэбны. Не звяртайце з яго, сябры! Усе сумленныя людзi - з вамi, i усе разумныя разумеюць, хто стiць за гэтай групоукай... Яны у свой час атрымаюць тое, што заслугоуваюць. Ганьба iм!

Імя:: leon_by Горад:: minsk
05.10.2009 20:45
чё та я не понимаю. преподы- политологи не просят Хорошего Царя. они просят чтоп их спросили прежде чем назначать. И ВСЁ.
и что, даже по такому вопросику беларусы не могут договорится? уже и шпиономания в некоторых каментах какая то - Макея всуе поминают. на мой, можа скудны розум, "Макей" выигрывает не от того что у политологов появица мааленький кусочег самоуправления (чтоп они ещё справились с ним, с кусочком этим :) ) . "Макей" выигрывает в случае победы любой из сторон за счёт уничтожения позиции предыдущей (локаут или капитуляция департемента - не важно).
---------------------------------пофантазируем....
А вот если бы стороны смогли наладить ДИАЛОГ, и как то выйти на выработку приемлемого, пусть даже и компромисного решения...
---------------------------------------
но видать не с нашим щастьем...
и это лучшие люди страны! по обе стороны
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile