пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:07

Грамадзтва

Патрыярх Кірыл: Беларусь — заходні фарпост праваслаўя

Ля Сьвята-Духавага сабору падчас прыезду патрыярха.
x
Ля Сьвята-Духавага сабору падчас прыезду патрыярха.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Пасьля сустрэчы ў Нацыянальным аэрапорце ён наведаў галоўны праваслаўны храм — катэдральны Сьвята-Духаў сабор. Прамаўляючы перад царкоўнымі герархамі і вернікамі, кіраўнік расейскай праваслаўнай царквы назваў Беларусь заходнім фарпостам праваслаўнай цывілізацыі.

За некалькі гадзін да прыезду патрыярха тэрыторыю вакол Сьвята-Духавага сабору ўключна з гарадзкой ратушай ачапілі людзі ў цывільным з рацыямі, якія забаранялі набліжацца машынам, мінакам і нават вернікам. Гаворыць адзін зь вернікаў, Мікалай Іванавіч:

“Ідзём у царкву Кірыла сустракаць, ён нас запрасіў. Бяз нас, кажа, ніякага служэньня ня будзе. І вось вы з намі — таксама хадзем, калі ласка”.

Карэспандэнтка: “Дзякуй. А што, бліжэйшым шляхам прайсьці не ўдалося?”

“Вы ж ведаеце, што тут паставілі гэтых хлопцаў пераапранутых, і невядома, каго яны ад каго бароняць і каму гэта патрэбна.
Я пытаўся — можа, яшчэ кола абыйсьці і па рэчцы на лодцы пераплыць?
Я пытаўся — можа, яшчэ кола абыйсьці і па рэчцы на лодцы пераплыць, дык „не“ сказалі”.

Адзіны праход да храма кантралявалі людзі з мэталашукальнікамі, якія правяралі сумкі і нават кішэні ва ўсіх без выключэньня. А на сустрэчу са сваім духоўным пастырам прыехалі вернікі і духоўныя асобы з розных гарадоў краіны:

“Мы з Бабруйску прыехалі”.

Карэспандэнтка: “Вы зь нейкага храма сёстры?”

“Так, сёстры бабруйскага храма. Каля 50 чалавек нас”.

Карэспандэнтка: “Што для вас прыезд патрыярха?”

“Вельмі прыемна і радасна. Чакаем ягонага благаслаўленьня”.

Спадарыня: “Гэта можна параўнаць толькі з цудам, што мы бачылі аднаго, а зараз новага патрыярха. Хочацца прысутнічаць на такой падзеі і разам маліцца”.

Патрыярха Кірыла ў суправаджэньні беларускіх і расейскіх герархаў сустракалі духоўнымі сьпевамі, царкоўным звонам і прамовай мітрапаліта Філарэта. У Сьвята-Духавым саборы расейскі архіпастыр пакланіўся абразу Маці Божай Менскай. Падчас прамовы да паствы з храмавага ганку ён выказаў спадзяваньне на большы ўплыў расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусі:

Белая Русь заўсёды займала асаблівае месца ў гісторыі ўсходняй праваслаўнай цывілізацыі.
“Белая Русь — адзіная арганічная частка сьвятой Русі. Белая Русь заўсёды займала асаблівае месца ў гісторыі ўсходняй праваслаўнай цывілізацыі. Яна была заходнім фарпостам. Дай Бог, каб і надалей духоўны і маральны ўплыў праваслаўнай царквы на беларускае грамадзтва ўзмацняўся”.

Патрыярх Кірыл таксама адзначыў, што гэта ягоны першы візыт у Беларусь, але спадзяецца, што не апошні. Гэтымі днямі ён таксама наведае Віцебск і Полацак. Чаго ад візыту маскоўскага патрыярха, ад ягонай сустрэчы з кіраўніком краіны чакаюць сьвятары праваслаўнай царквы, цікаўлюся ў выкладчыка Менскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі айца Сяргея Гардуна:

“Нашае кіраўніцтва і прэзыдэнт паказваюць сваю павагу да праваслаўнай царквы. Але ў верхніх эшалёнах улады яшчэ не выказвалася гатовасьць увесьці ў школах выкладаньне асноваў праваслаўнай культуры. Я думаю, што, можа, пасьля сустрэчы патрыярха з прэзыдэнтам нашаму кіраўніцтву будзе лягчэй прыняць такое рашэньне”.

Візыт маскоўскага патрыярха Кірыла ў Менск камэнтуе доктар тэалёгіі, верніца грэка-каталіцкай царквы Ірына Дубянецкая:

“Памылка — лічыць Беларусь праваслаўнай дзяржавай. Беларусь, у адрозьненьне ад Расеі, — яна ня ёсьць праваслаўнай дзяржавай. Беларусь — гэта выразная поліканфэсійная краіна. І не заўважаць гэтага — гэта ствараць праблемы і цяперашнім людзям, і будучым пакаленьням. І вось гэта надае палітычнасьці візыту: прыцягваньне Беларусі ў расейскае духоўнае, культурнае і палітычнае поле. У Беларусі спакон веку практыкавалася талерантнасьць, і будзем спадзявацца, што яно так і застанецца”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Jazep
25.09.2009 19:47
Ну так, але і ўсходні фарпост эўрапейскае цывівілізацыі  !

Імя:: Зьміцер
25.09.2009 19:55
Вельмі прыемна і радасна. Чакаем ягонага БЛАГАслаўленьня”.
Па-беларуску блага - дрэнна!
Вось таму і чакаюць толькі дрэннага.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
25.09.2009 20:59
РПЦ гэта форма акупацыі РБ сталінскім КДБ бо сама гэтая структура утворана Сталіным.

Імя:: KIF Горад:: MENSK
25.09.2009 21:41
Kiрыл:" Беларусь - заходнi фарпост праваслаунай цывiлiзацыi. А я па сваёй недасведчанасцi лiчыу,што фарпост - гэта Лiнiя Сталiна. Я спадзявауся,што Кiрыл наведае яе i асвецiць.

Імя:: Валацуга Горад:: Смалявічы
25.09.2009 22:02
"Візыт ... камэнтуе доктар тэалёгіі, верніца грэка-каталіцкай царквы Ірына Дубянецкая"

Спадарыня Дубянецкая, "доктар", колькі "дохтурства", цікава, каштавала???
Расея - праваслаўная монаканфэсійная дзяржава??? Па-вашаму, Расея палягае ў межах МКАД?? Дубянецкая, насамрэч, іншы раз лепш жвачку жаваць, а не плявузгаць!

Імя:: Статыстык
25.09.2009 22:19
Памылка - лічыць Расею праваслаўнай краінай. Там толькі мусульман пражывае не менш як 15 млн.

Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
25.09.2009 22:28
“...Белая Русь — адзіная арганічная частка сьвятой Русі...."

Іншымі словамі "ісконно рускіе землі". - Галоўны поп выконвае ролю галоўнага ідэолага.

Імя:: Раман Горад:: Магілеў
25.09.2009 22:31
На адной прэсавай канфэрэнцыі маскоўскі патрыярх Кірыл казаў ,адказваючы на пытаньне пра сучаснасьць РПЦ,што Царква мусіць быць Царквою й не прыпадабняцца да часовых "ізмаў" - лібералізму й г.д. Слушна й справядліва! Але тут РПЦ пала ахвяраю іншага "ізма" - расейскага імпэрыялізму. Напрыклад упартае нежаданьне прызнаваць аўтакефалію Украінскае Царквы Кіеўскага патрыярхату да таго ж гістарычна Кіеў мае усе падставы для гэтага бо як праваслаўны цэнтар нашмат старэйшы за Маскву,- чаму ён павінен быць ў падначаленым стане у Масквы?! Тут РПЦ пасьлядоўна дэманструе прыярытэт зямных, палітычных каштоўнасьцяў (імпэрскае падначаленьне й канроль) над Божымі каштоўнасьцямі (любоў, справядлівасьць). У гэтым РПЦ перастае быць Царквою й становіцца інструмэнтам палітычнага ціску й ўплыву маскоўскай імпэрыі на былыя калёніі якія яна ўпусьціла й аб чым шкадуе прагнучы рэваншу.

Імя:: KIF Горад:: Mensk
26.09.2009 11:41
Патрыярх Кiрыл сказау, што РПЦгатовая спрыяць умацаванню саюза Беларусi i Расеi, аказаць садзеянне у дыялогу беларускага кiраунiцтва з расейскай уладай. Калi так, то Кiрыл нiякi не патрыярх, а хктчэй за усё - нейкi лабiст. Гэта можна назваць умяшальнiцтвам у дзяржауныя справы дзвух краiн. Адбываецца на нашых вачах злiццё вярхушкi РПЦ з бюракратычным дзяржауным апаратам. Прыехалi.

Імя:: К I Ф Горад:: Менск
26.09.2009 12:46
Я з недаверам стаулюся да лiчбы, быццам бы праваслауных у Беларусi 85%. Лiчу, што iх значна менш, чым каталiкоу. Праваслауныя - гэта у сваёй большасцi праваслауныя атэiсты.

Імя:: Язафат
26.09.2009 14:44
Валацузе са Смалявіч

Доктару Дубянецкай ейнае доктарства каштавала некалькі гадоў навучаньня ў сусьветнавядомым Лювэнскім Каталіцкім Унівэрсітэце і абароны там жа доктарскае дысэртацыі па біблеістыцы.

Вас яўна раздражняе, што хтосьці больш пасьпяховы ў навуках, чым Вы? Канешне, Смалявічы гэта не Лювэн, таму жуйце жвачку...

Імя:: Иван Горад:: Минск
26.09.2009 17:35
Уважаемые участники дискусии! Проявляйте терпимость к точке зрения своих оппонентов.
Не кажется ли Вам, что визит товарища Гундяева-Михайлова в бывшую российскую колонию способствовал поляризации белорусов, способствовал обострению межконфессиональных отношений? Не пора ли объявить религию частным делом граждан и объединиться против красного упыря, восседающего в гранитном доме и сосущего кровь трудового народа?

Імя:: Антось Горад:: Жуцькавiчы
28.09.2009 22:15
Меньше всего мне хочется,чтобы Беларусь была чьим-то форпостом.Намного лучше для нас быть страной типа Швейцарии. А сейчас мы - колония России.