Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча закідае Расеі генацыд


Эўрапейскія лідэры ў часе цырымоніі ўшанаваньня ахвяраў Другой усясьветнай вайны
Эўрапейскія лідэры ў часе цырымоніі ўшанаваньня ахвяраў Другой усясьветнай вайны

Польскі сойм прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем уварваньня Чырвонай Арміі 17 верасьня 1939 году ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну, якія паміж дзьвюма ўсясьветнымі войнамі ўваходзілі ў склад польскай дзяржавы.

Прысьвечаныя гэтым падзеям рэзалюцыі польскі сойм прымае ня першы год, але ўпершыню ў ёй ужытае слова “генацыд” адносна дзеяньняў СССР супраць Польшчы. Падставу для ўварваньня Чырвонай Арміі даў пакт Молатава-Рыбэнтропа. У выніку “Польшча пала ахвярай двух таталітарных рэжымаў — нацызму і камунізму”. Асуджаючы агрэсію савецкіх войскаў, аўтары рэзалюцыі адзначаюць, што польскі лёс падзялілі многія іншыя народы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Паводле сойму Польшчы, “арганізацыя сыстэмы, даўжыня і маштаб зьявы надалі гэтым злачынствам, у тым ліку катынскаму злачынству, прыкметы генацыду”.
Анатоль Грыцкевіч

Рэзалюцыю прынялі без галасаваньня і дэбатаў. Дакумэнт быў узгоднены на мінулым тыдні сьпікерам сойму Браніславам Камароўскім падчас кансультацый з усімі фракцыямі парлямэнту. У будынку сойму знаходзіліся сем’і палякаў, расстраляных у Катыні ў 1940 годзе.

У заключнай частцы дакумэнту сойм заклікае расейскі бок да сумесных салідарных дзеяньняў па абнародаваньні і асуджэньні злачынстваў часоў сталінізму.

Гісторык Анатоль Грыцкевіч назваў гэтую рэзалюцыю “заканамернай для Польшчы”:

“Яна фактычна ня толькі супраць Савецкага Саюзу. Яна супраць цяперашняй імпэрыялістычнай палітыкі Расеі, у тым ліку ў дачыненьні да Беларусі. Яны падыходзілі да гэтага ўжо даўно. І для Польшчы насамрэч пачатак Другой сусьветнай вайны быў ударам з аднаго і з другога бакоў. Самае цікавае, што гэтага не ўкрывалі і кіраўнікі СССР. І, зразумела, гэта была агрэсія як Нямеччыны, так і Савецкага Саюзу. Гэта нават з пункту гледжаньня Беларусі мы павінны лічыць. Беларусь была аб’яднана. Але аб’яднана не для беларускага народу, а для імпэрыялістычнай палітыкі Сталіна і Савецкага Саюзу ў 1939 годзе. Аб’яднаньне фармальным было. Фактычна, Заходняя Беларусь трапіла з адной няволі ў другую”.
Станіслаў Шушкевіч

Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча, у палякаў ёсьць усе падставы казаць пра “прыкметы генацыду”. Ён нагадаў, што пасьля далучэньня этнічных беларускіх земляў да СССР сотні тысяч людзей былі адпраўлены ў Сыбір, былі зьнішчаны:

“Фактычна спадкаемцам савецкай палітыкі, спадкаемцам СССР зьяўляецца Расея. Так што гэта можа мець адносіны да расейска-польскіх стасункаў. І тое, што Расея дагэтуль на афіцыйным, дзяржаўным узроўні не прынесла прабачэньня за Катынь, я думаю, дае падставы для таго, каб пра гэта нагадвалася. І каб нагадвалася, што імпэрскія амбіцыі Расеі афіцыйна не ўтаймаваныя. І таму ёсьць усе падставы прымаць такое рашэньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG