Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“17 верасьня 1939 году войскі СССР без абвяшчэньня вайны зьдзейсьнілі агрэсію супраць Рэчы Паспалітай, парушаючы яе сувэрэнітэт і ігнаруючы нормы міжнароднага права. (…) Польшча стала ахвярай двух таталітарных рэжымаў — нацызму і камунізму”, — гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.

У тэксьце дакумэнту адзначаецца, што “ўварваньне Чырвонай Арміі адкрыла чарговы трагічны разьдзел гісторыі Польшчы і ўсёй Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”, перадае РИА Новости.

“Польскі лёс напаткаў многія іншыя народы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Сувэрэнітэт страцілі Літва, Латвія і Эстонія, навісла пагроза над тэрытарыяльнай цэласнасьцю і сувэрэнітэтам Фінляндыі і Румыніі”.

У заключнай частцы дакумэнту адзначаецца, што Сэйм Польшчы “стаіць на пазыцыі, што польска-расійскае прымірэньне патрабуе павагі да гістарычнай праўды”.

“Яе (праўду) нельга замоўчваць, ёю нельга маніпуляваць. Сэйм Рэчы Паспалітай асуджае ўсялякія спробы фальсыфікацыі гісторыі і зьвяртаецца да ўсіх людзей добрай волі ў Расійскай Фэдэрацыі з заклікам аб сумесных, салідарных дзеяньнях па апублікаваньні і асуджэньні злачынстваў часоў сталінізму”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Сэйм Польшчы прыняў дакумэнт праз аклямацыю, без дэбатаў і галасаваньня.

У момант прыняцьця рэзалюцыі ў зале пасяджэньняў Сэйму на бальконе знаходзіліся сям'і палякаў, расстраляных у Катыні ў 1940 годзе. Дэпутаты віталі сем’і катынскіх ахвяраў стоячы.

Сьпікер парлямэнту Браніслаў Камароўскі адзначыў, што Сэйм у прынятай рэзалюцыі выказаў “агульным голасам тое, што думае, што адчувае”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG