пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:19

Offline

Баршчэўскі: разьлічваю на падтрымку Пазьняка

Былы старшыня Партыі БНФ адказвае наведнікам форуму “Свабоды” пра сваё жаданьне вылучыцца кандыдатам у прэзыдэнты.

Лявон Баршчэўскі
x
Лявон Баршчэўскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +





Лявон Баршчэўскі ідзе ў прэзыдэнты



 Димыч:
Это жест отчаяния проигравших стариков в БНФ.:))
“Сябе старым не адчуваю. Сярэдні ўзрост палітыка ў Эўропе — 55—65 гадоў. Па-другое, прайграным сябе таксама не адчуваю. Я змагаўся зь людзьмі, якія ў палітыцы працуюць за грошы. Я змагаўся сваімі ідэямі. Бываюць пэрыяды, калі ідэі прайграюць грашам”.


 Стары:
“Ну што,Лявон!Рубікон пярэйдзены... Цяпер толькі наперад!

 чытач:
Лявон, жадаем перамагчы Лукашэнку!

 Сяржук:
Лявон, наперад! Мы разам! Падтрымаем і дапаможам!

“Вельмі ўдзячны. Прашу скантактавацца з кіраўнікамі маёй ініцыятыўнай групы ў справе канкрэтных дзеяньняў. Зараз толькі падтрымка людзей можа забясьпечыць мой канкрэтны рух”.


 tambouski vouk:
Засталося цяпер толькі Янукевічу заявіць без згоды Зьезда, што партыя падтрымлівае Мілінкевіча!!! І ўсё — парытя развалена!!! Сумна!!!
“Сойм, які выбраны ў сёньняшнім складзе, не адлюстроўвае дэмакратычнае волевыяўленьне дэлегатаў зьезду. Калі будуць прынятыя радыкальныя рашэньні, такія, як падтрымка непартыйнага кандыдата, гэта будзе ўспрынята сябрамі фронту, я думаю — большасьцю фронту, як парушэньне волі шараговых фронтаўцаў”.


 333:
С подконтрольным Лу ЦИКОМ и СМИ в Беларуси выбор только один, а то и вовсе нет выбора. Я, конечно, очень уважаю Борщевского как личность, но остаётся впечатление, что вся бел. оппозиция перешла в солипсизм.
“Калі ня ўдзельнічаць у змаганьні, то нічога ня зьменіцца. Пераканаць людзей, што вы не ідзіце на выбары, бо заканадаўства недэмакратычнае — гэта не спрацуе. Людзі ведаюць, што выбары прэзыдэнта — гэта выбары кіраўніка краіны. Большасьць людзей мала турбуе, якое там заканадаўства: правільнае ці няправільнае. Канечне, сытуацыю байкоту нельга выключаць, але гэта павінна быць агульным рашэньнем. Можна пакінуць Лукашэнку сам-насам зь ягонымі выбарчымі камісіямі. Але для гэтага трэба моцна папрацаваць, а ня проста рабіць нейкія заявы, класьціся на канаву і нічога не рабіць”.


 Валеры Грыцук:
Дзе былі байцоўскія якасьці пасьля 1991? Лявон кіраваў, напрыклад, выбарчай кампаніяй БНФ у 1995— НЕ БЫЛА абрана нават АДНАГО дэпутата ў ВС! Лявон прайграў УСЕ палітычныя кампаніі ! Дзе ён быў у 1996?Дзе былі байцоўскія якасьці? Ці трэба БНФ-цам , прыхільнікам Баршчэўскага ПРАЎДА?
“Хачу нагадаць спадару Валеру, што на трэцім зьезьдзе БНФ ён набраў 1 голас у сваю падтрымку на выбарах старшыні. Тымі кампаніямі, пра якія ён кажа, я насамрэч не кіраваў А ў 96-м годзе мы выводзілі на вуліцы самую вялікую масу людзей. Гэта гісторыяй засьведчана, і перакруціць гэта нікому ня ўдасца. Менавіта тады, калі я стаяў на чале фронту”.



 Якуб Лапатка:
З камэнтароў вынікае, што ніхто і ніколі не пераможа Лукашэнку. Бо як толькі зЬЯЎЛЯЕЦЦА разумны чалавек, дык яго зьядаюць свае ж паплечнікі. Так было зь Зянонам, так яно ёсьць зь Лявонам. Душы свой свайго, каб усе баяліся! Гуляйма на карысьць рэжыму, спадары!

“Я б не назваў сваімі паплечнікамі людзей, якія выцягваюць розныя домыслы. Да мяне нішто не прыліпае. Я гэтага не баюся. Нэрвы ў мяне моцныя”.



 Халімон:
Смачны жабе арэх, але Бог зубоў ня даў!

“Я ня ведаю, да каго гэта адносіцца. Я думаю, што не да мяне”.



 зямляк:
Паболей крэатыву, Лявоне, каб было яшчэ больш візгу! Трэба гэтае балота ўскалыхнуць! :)

“Наконт крэатыву — згодзен. Спадзяюся, што мая біяграфія, у якой ёсьць вельмі моцны творчы падмурак і тыя кніжкі, што я пісаў, як трэба арганізоўваць барацьбу на ўзроўні працы з насельніцтвам, яны спрацуюць. Мой досьвед тут прыдасца”.



 Anatol Starkou:
Ne! Za BNF za 20 god ja uzo adgalasiu. Za Miliu (u 2006) taksama. Budu galasit' tolki za moladz, kali iana "vydvinetsa".

“Тут правільнае дапушчэньне “калі яна вылучыцца”. Я таксама за моладзь, але за моладзь, якая нешта зьдзейсьніла ў жыцьці, якая, у рэшце рэшт, працавала, якая была аўтарытэтам на сваім працоўным месцы. Такое моладзі пакуль на даляглядзе я ня бачу. І, напэўна, у бліжэйшыя 10 гадоў яе ня будзе. А тыя, хто ўсё жыцьцё прывык прафэсійна займацца арганізацыяй сэмінараў і наведваньнем іх, ня маюць аўтарытэту ў грамадзтве”.


 Псыхіатар:
Можа б спачатку са мною б параіліся?
“Псыхіятру трэба займацца сваёй уласнай справай, а не палітыкай”.



 Зьміцер:
Спадар Лявон яшчэ раз даказаў, што ён не палітык. Калі нават у партыі не перамог, то балатавацца на кандыдатства — гэта сьмешна!

“Я не лічу, што я не перамог у партыі. Мая ідэйная лінія пераможа. І празь некалькі месяцаў усе пераканаюцца ў гэтым”.



 избиратель:
Я слышу мэд звон,
Победный гром литавров.
Иди вперёд, Лявон!
Пожми усьпеха лавры!

“Ведаеце, я прафэсійны літаратар і вельмі скептычна адношуся да вершаплёцтва. Я цаню паэзію высокага гатунку”.



 Марина:
Борщевский Л.П.-гениальная личность! Никто из "лейтенантов", руководящих ныне БНФ, ему в подметки не годятся! О себе он говорит совершенно справедливые вещи, под ними подпишется каждый, кто с ним знаком!

“Я ўдзячны за добрую ацэнку. Я таксама пакуль хутчэй ня маршал. Але ўжо даўно не лейтэнант паводле свайго разуменьня сытуацыі, паводле свайго жыцьцёвага досьведу і паводле тых дасягненьняў, што я маю. Я заўсёды лічыў і лічу, што лейтэнанты не павінны камандаваць палкоўнікамі і генэраламі. Гэта аб’ектыўная рэальнасьць. У апошніх ёсьць больш досьведу і ўменьня”.



 Димыч:
Спадарства! Этот шаг Борщевского и тех, кто за его спиной, означает, что эта группа взяла курс на очередной раскол БНФ. Не смирившись с поражением на съезде, они вопректи съезду решили идти своей колонной на выборы. Борщевский второй раз пытается колоть БНФ. Борщевскому-Вечерке: Даешь БНФ- 3 ?

“Гэта абсалютнае глупства. Чалавек, які гэта пісаў (я яго ведаю), ён так ня думае. Ён проста прывык займацца форумнымі змаганьнямі. Рашэньне, што партыя павінна вылучаць свайго кандыдата, прынятае яшчэ да майго вяртаньня на пасаду старшыні фронту. І гэтае рашэньне не скасаванае, хоць яно і ўсплывала на апошнім зьезьдзе. Ёсьць рашэньне вылучаць свайго партыйнага кандыдата. Я — адзін з прэтэндэнтаў. Калі нехта будзе іншы (я, праўда, ня бачу іншых канкурэнтаў), калі ён выйграе ў мяне ў сумленным змаганьні — гэта яго права, я яму пацісну руку”.



 Брацьбіт:
Лявон адзіны сумленны кандыдат з тых, хто вырашыў пайсьці на выбары. Ні Мілінкевіч, ні Лябезька, ні Калякін, ні, тым больш, Міхалевіч з Януковічам і Лукашэнкам ня маюць галоўнага — сумленьня. Таму посьпехаў Вам, спадар Лявон! Падтрымаю Вашу кандытатуру бо Вы адзіны сумленны чалавек!

“Вялікі дзякуй за добрыя словы. Хочацца, каб гэтая падтрымка вылівалася ў рэальнае. Далучайцеся да групы маёй падтрымкі, кантактуйце з маімі паплечнікамі, і разам мы пераможам”.



Alex:
...Але ж Лявон наперад, ды й добра калі цябе падтрымае Зянон, Фронт гэта ня толькі, той хто быў на апошнім з,езде фронт гэта сьвядомая частка людзей Беларусі, іх трэба абудзіць і добра што ты за гэтае ўзяўся...
“Я думаю, што калі ў нас адбудзецца асабістая сустрэча са спадаром Пазьняком, ён добра разьбярэцца ў маіх матывах, маіх магчымасьцях. Я разьлічваю на яго падтрымку”.



 Jazep:
Сумна ўсё гэта... Разумных у нас многа: — зарас па ўсяе плянэце, у любым вялікім мястэчку можна сустрэць кемлівага беларуса .... Пераможцаў бракуе... І гэты адвечны беларускі “крэатыў”: — Самазванцаў нам ня трэба — атаманам буду Я!

Ідзе самы дурны сцэнар. Ня ведаю лепшыя ці горшыя маладыя, што ідуць на зьмену, але яны дакладна — іньшыя...

“Яны дакладна іншыя. Мала таго — за імі будучыня. Але гэта ня значыць, што ўсе здольныя і мусяць заняць пасаду прэзыдэнта. Я на маладых разьлічваю ў тым, што яны, набраўшыся досьведу, у тым ліку і адмоўнага, ад нас, калісьці ў будучыні забясьпечаць незваротны шлях Беларусі з аўтарытарнага балота ў дэмакратычную беларускую дзяржаву”.



 Прохожий:
Цирк

“Відаць, ён праходзіў паўз будынак цырку, таму так і сказаў”.



 Йцукен:
Лявона падтрымаем! Гэта рэальная альтэрнатыва Луку. Ён можа стаць пераможцам! Наперад, Лявон! Мы разам!

Ганьба грантацмокам

Я толькі ЗА Лявона! Сябры, Вы толькі паглядзіце на гэтае "новае" пакаленьне. Менавіта яны і бураць Фронт.

“Я хачу сказаць: каб даказаць, што мы сіла, мы павінны быць разам, павінны сфармаваць сапраўды моцную каманду. Калі гэтая каманда будзе, нас ніхто не пераможа”.



 Яўген:
Такога фарсу нават Жванецкі не зьмікіціў. Цяпер Кастрычніцкая плошча зьбярэ людзей толькі каб пасьмяяцца з гэтай бязглуздзіцы.

“Фактар Кастрычніцкай плошчы ня трэба недаацэньваць. Калі рэжым кідаецца на людзей, якія выходзяць нават у малой колькасьці, рэжым адчувае сваю слабасьць. Гэта трэба мець на ўвазе. Любое змаганьне — гэта лепш, чым сядзеньне і кляцаньне па клявішах”.



 Бенедзікт:
Эге. Хай ідзе, тамака ўжо хадзілі — Ганчарык, Домаш, Мілінкевіч, Гайдукевіч... Хай і Баршчэўскі сходзіць, скажа сваё — "не рэжыму". Ці розуму ў іх няма, ці сумленьня...

“Мая біяграфія вельмі істотна адрозьніваецца ад усіх названых вышэй людзей. Я ніколі ня быў у КПСС. Я быў абраным на дэмакратычных выбарах дэпутатам. На выбарах 95-га году я таксама набраў большую колькасьць галасоў, праўда, не хапіла крыху яўкі ў другім туры. Я вельмі моцна адрозьніваюся ад усіх названых людзей”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
17.09.2009 15:43
Борщевский:“Калі ня ўдзельнічаць у змаганьні, то нічога ня зьменіцца. Пераканаць людзей, што вы не ідзіце на выбары, бо заканадаўства недэмакратычнае — гэта не спрацуе".

Зачем в таком случае ровно год тому назад Борщевский призывал бойкотировать парламентские выборы для БНФ? Спадар Лявон, у вас проблемы с логикой и проблемы с политической последовательностью.

Імя:: Kazmierchak
17.09.2009 18:35
Дзіўна, пакуль Янукевіч быў у камандзе Баршчэўскі - Вячорка ён быў харошым. Як выставіў сваю кандыдатуру на старшыню, адразу ж стаў грантацмокам, страціў сумленне і г.д. Такія абвінавачанні ў бок новых кіраўнікоў партыі больш падобныя на эмацыйную гістэрыку.

Імя:: Alaksiej
17.09.2009 18:39
>Сойм, які выбраны ў сёньняшнім складзе,
>не адлюстроўвае дэмакратычнае
>волевыяўленьне дэлегатаў зьезду

Цудоўны жарт:) А як так выходзіць, што дэмакратычна абраны Сойм не адлюстроўвае дэмакратычнага волевыяўленьня дэлегатаў, сп.Лявон?

Імя:: Лявон Баршчэўскі Горад:: Менск
17.09.2009 19:38
Не параўноўвайце дэкаратыўную "палатку" з рэальнай уладай прэзыдэнта.

Імя:: Андрэй Горад:: Гомель
17.09.2009 21:22
"Любое змаганьне — гэта лепш, чым сядзеньне і кляцаньне па клявішах”.
Спадарства, вам гэта ідэалогію бамбістаў-тэрарыстаў стогадовай даўніны не нагадвае?
Ці ЛПБ тут няшчыры, ці гэта проста дэмагогія, ці пачынае граць ролю палітрука, каб актывізаваць гарматнае мяса. Па-любому, штось у гэтых словах бальшавіцка-шарыкаўскае.
Самаўсхваленне, на жаль, працягваецца. І спробы сведчыць пра сябе, што, як вядома, няісцінна. У чымсці ЛПБ зараз падобны на Артура Фінкевіча, толькі што нашмат старэйшы, з рэгаліямі, ды энцыкляпедычных ведаў.
"Ні Мілінкевіч, ні Лябезька, ні Калякін, ні, тым больш, Міхалевіч з Януковічам і Лукашэнкам ня маюць галоўнага — сумленьня..." "“Вялікі дзякуй за добрыя словы"
І Вам дзякуй, спадар Лявон, за тое што Вы ёсць і за добрую спадчыну. Але зараз Вы ў такой яме...

Імя:: Димыч
17.09.2009 21:50
Лявон Баршчэўскі Горад:: Менск 17.09.2009 19:38 Не параўноўвайце дэкаратыўную "палатку" з рэальнай уладай прэзыдэнта.

Окей. Тогда объясните народу почему БНФ бойкотировал выборы в "декоративную палатку" в 1999г., затем 2 раза участвовал в парламентских выборах в ту же "декоративную палатку" ? Где логика, спадар Лявон ?

И чем недемократическое законодательство по выборам в "палатку" отличается от недемократического законодательства по выборам Президента? Та же Ермошина, те же избиркомы с теми же проверенными кадрами с тем же проверенным результатом на выходе.

Зря Вы спасате старую команду в БНФ, спадар Лявон.Зря. Лавров вы не заслужите, а вот репутацию потеряете.

Імя:: алесь Горад:: минск
17.09.2009 22:31
Так если сойм был демократически выбран,бюллетени до конца не посчитали,результаты не объявили и не утвердили,все разьехались,так что сойм назначен(как полатеа),а не выбран.Это новый метод руководства молодежи(кастусев совсем юноша)

Імя:: Падтрымка
17.09.2009 22:43

"Незаконны ўдзел Лукашэнкі ў чарговых (чацьвертых) выбарах прэзыдэнта мусіць разглядацца як крымінальнае дзеяньне, накіраванае на захоп улады. Удзел іншых асобаў у такіх выбарах разам з Лукашэнкам будзе азначаць згоду гэтых асобаў, фактычнае прызнаньне крыміналу, а таксама садзеяньне гэтаму крыміналу ў ашукваньні грамадзтва, у стварэньні ілюзіі нармальных выбараў."

13 верасьня 2009 г. Зянон Пазьняк — bielarus.org

Імя:: фронтавец Горад:: Быхаў
17.09.2009 23:01
Эх, сп. Лявон. Пыха ды закамплексаваная нянавісьць, што вашую фанабэрыю і грэблівасьць людзьмі выкарыстаў нейкі хлапец, і падсядзеў вас на пасадзе старшыні. Вось што вамі рушыць нажаль. Вы дазваляеце сабе абражаць усіх дэлегатаў зьезду - абвінавачваючы іх у подкупе, алеж не прыводзіце аніводнага факту, што такое мела месца. вы падакваеце, калі абранага старшыню вашай партыі абражаюць. Той жа Янукевіч НІКОЛІ не дазваляў ў ваш адрас ніводнага пагардлівага выразу. Ды вы і самі прызначылі сабе генераламі, а сваіх памагатых паўкоўнікамі, а астатніх сьпісалі ў радавыя. Так вы дойдзеце, што вы Божый судзія і реанкарнацыя Буды. Вас заесьць ваша пыха і дробненькая нянавісьць. Шкада, што Свабода перастае быць аб'ектыўным рэсурсам і працягвае сьветлыя ідэалы СБ савім падборам адказаў і такой упартасьцю навязваньня нам толькі Лявона!. Так і хочацца сказаць: "Чума на оба вашых дома".

Імя:: з падліковай камісіі Горад:: Менск
17.09.2009 23:08
Сп. Алесь сумленьня ў вас няма. Кажу вам, што ў падліковай камісіі было парўны прадстаўнікоў і Баршчэўскага і Янукевіча. Старшыня падліковай камісіі агучыў вынікі галасаваньня ў 22.30 ў амаль поўнай залі.Праткол камісіі зацьверджаны. Той чалавек, які ўзначальваў камісіі - сп. Зьміцер Дрыгайла па сваёй сутнасьці ў адрозьненьні ад вас не здольны на фальсыфікацыі. А вы зараз абражаеце сумленых людзей, займаецеся паклёпам. Людзі дапазна лічылі бюлетэні. Прасіце прабачэньне!

Імя:: Янка
18.09.2009 03:33
Сп.Лявон,ідзіце у перад,лука замардаваў
людзей і прадаўжае зьдзекавацца над старыміі маладымі. Заклікаю падтрымаць сп.Лявона.
Толькі абяднаўшысь ёсьць магчымасьць выг-
наць расейскага прыслужніка. Калі пераможа
сп.Баршчэўскі тады змогуць прыйсьці да ула
ды маладзейшыя, другой магчымасьці для мо-
ладзі няма. Пасьля перамогі пакладзеце кветкі.




Імя:: Беларуска Горад:: г.МЕНСК
18.09.2009 07:56
Мяркую, што спадар ЗЯНОН ПАЗЬНЯК пасля такой заявы Баршчэўскага(вылучацца ў прэзыдэнты)не захоча сустракацца з вамі, спадар Лявон.

Імя:: Валеры Грыцук
18.09.2009 17:01
Баршчэўскі , шкада, не чакаў, хлусіць.
Я магу па пунктам. Але адносна лёсавызначальнага моманта ў Беларусі.
НЕ вясна!
Лістапад 1996. Спроба імпічменту. Я на плошчы яго не бачыў, але галоўнае, чаму ён, як кіраўнік БНФ, анічога НЕ прапанаваў?
Можна была ісцьці да Канстытуцыйнага суду ці ўварвацца ў ВС, у адпаведны момант, а не верыць Шарэцкаму. Былі і другія вырыянты... Вось ТАДЫ трэба былі байцоўскія якасьці !!! Дзе яны былі ?
2.Лявон вырашыў несумленна лупцануць па мне.
Так, я прапанаваў сваю кандыдатуру на старшыню БНФ, толькі для таго !!! каб мяне ВЫСЛУХАЛІ, ПАВЕРЫЛІ прагнозу для БНФ-- які цалкам СПРАЎДЗІЎСЯ! Бо дыктатуры Пазьняка, асабліва калі ён збег, была досыць!
Але "дэмакрат" В.Голубеў даў мне кандыдату ТОЛЬКІ 3 тры мінуты на выступ, а "дэмакрат"
Баршчэўскі таксама пагадзіўся з такім здзекам Дэмакратыіі !
Па справах - а не па словах!

Імя:: Зміцер
18.09.2009 20:06
Спадар Лявон! Вашыя ідэі на раскол БНФ ніколі не перамогуць ні зараз, ні праз некалькі месяцаў!

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
19.09.2009 11:29
Проблема не в том как выбирали Янукевича.
Возможно это были демократичные выборы.
" Хотя есть большие сомнения"- как говорил Семён Петрович.
Проблема в том что БНФ перешёл под руководство человека, который ничего не представляет, и , кроме того , служит личности признающей нормальным наличие диктатуры в европейском государстве. Единственном в Европе.
Это было бы не так печально , если бы Янукевич возглавил какое-нибудь там движение "За чью- то там свободу" .
Мало значащее. Никому неизвестное.
Но он возглавил БНФ.
Единственная партия оказывающая влияние на оппозиционное движение.
Малое, но с которой связывались хоть какие-то надежды на сопротивление.
Янукевич не лидер. Это ясно каждому. Хороший интриган. Что-то там передвигать в партийных сейфах умеет. Но не лидер.
Только громкие фразы о создании правого блока. Хотя сам не знает что это такое. Что за этой идей стоит. И кто такой правый. И кто левый. И почему правый. И почему левый.
Ему нравится пускать пыль в глаза. Лидер же должен воодушевлять людей. Особенно если ты молод.
Это не прошлый век.
Обама(кстати, относит себя к левым)сегодня , сейчас собирает многотысячные толпы. В жестокой борьбе с правыми.
По три раза в неделю.
Хотя уже Президент.
И когда он выступает народ в экстазе.
Умница. Образованный. Harvard.
В США нормально вести политическую борьбу на митингах.
Наш Янукевич,вроде как политик, лидер оппозиционной партии, стесняется.
Разумеется, малочисленных митингах в условиях диктатуры. Так было во все времена и в любой части света.
Или боится. Что скорее.
На митингах при диктатуре опасно для здоровья.
Но ты же занялся политикой.
Политическая деятельность везде опасна.
Даже в Штатах.
На митинги Обамы противники, иногда, приходят с оружием.
Благо закон не запрещает.
Янукевичу,легче ездить по Швециям и обещать идти в народ за любовью.
Настоящий партийный аппаратчик.
До сих пор не сформулировал какой он видит партию. В чём её назначение.
У лидера БНФ, прости Господи, Милинкевич идеал.
Который Полное Ничто.
Если твой идеал Полное Ничто, то каким лидером оппозиционной партии можешь ты быть?
Янукевич не способен повести за собой партийцев. Воодушевить их.
Разве что раздать долляры и провести совершенно бессмысленное совещание. Европейский форум.
Собрать народ для того чтобы друг друга убеждать о том что в Европе очень хорошо.
Это и Семён Петрович может.
И Ляльков. И другие.
Спасибо Борщевскому, что хоть что-то делает. Оказывает хоть малое, безнадёжное ,но сопротивление.
Умный , талантливый мужик.

Імя:: Димыч
19.09.2009 14:08
Gleb Горад:: Orsha 19.09.2009 11:29 Проблема не в том как выбирали Янукевича.
Возможно это были демократичные выборы...
Проблема в том что БНФ перешёл под руководство человека, который ничего не представляет,..
===============
Делегатам съезда БНФ виднее что представляет из себя Борщевский как политик и что Янукевич. Поэтому нравится вам это или не нравится, но это ДЕМОКРАТИЯ. И коли Борщевский назвался демократом, то он обязан уважать демократический выбор 12 съезда БНФ, а не держать сейчас путь на раскол БНФ.

"Спасибо Борщевскому, что хоть что-то делает. Оказывает хоть малое, безнадёжное ,но сопротивление".

Пречислите на фактах, что Борщевский сделал в БНФ и чего достиг БНФ при его руководстве (2007-2009) и теневом руководстве Вечерки. Мой ответ: ничего. Абсолютно.

Імя:: Прохожий
19.09.2009 17:02

“Відаць, ён праходзіў паўз будынак цырку, таму так і сказаў”.
-------------
Ах, водевиль, водевиль, водевиль...