Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс прывёз Лукашэнку прывітаньне з “восі зла”


Уга Чавэс у Менску.
Уга Чавэс у Менску.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, прыбыўшы ў Менск, наведаў МАЗ і нефармальна сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам у рэзыдэнцыі “Заслаўе”. Кіраўнікі Вэнэсуэлы і Беларусі сьмяяліся, абдымаліся і падкрэсьлена размаўлялі на “ты”.

“Я прывёз табе прывітаньне з “восі зла”,- сказаў Чавэс Лукашэнку падчас сустрэчы, пераказаўшы вітаньні ад лідэраў Кубы, Альжыру, Лібіі й Туркмэністана. “Я прывёз таксама табе вітаньне ад джэнтэльмэна Бэрлюсконі, прэм’ера Італіі”. Усе гэтыя краіны Чавэс наведаў у часе свайго замежнага турнэ. Лукашэнка на гэта адказаў, што Італія не ўваходзіць у “вось зла” і доўга дзякаваў Чавэсу за візыт і падтрымку:

“Хачу вітаць цябе ў любімай краіне — Беларусі. Хачу падзякаваць за тую калясальную падтрымку, якую ты надаеш нашай краіне. Гэта і фінансавая падтрымка, і тое, што нашая сумесная нафтавая кампанія сёньня працуе пасьпяхова і ўжо атрымала прыбытак. Мы вельмі абавязаныя табе, вэнэсуэльскаму народу, і ўсе вашыя просьбы і пранановы для нас закон”,- сказаў Лукашэнка Чавэсу, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Заўтра адбудуцца перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавэса ў пашыраным складзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG