Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Янка Запруднік

ЛЕТА НА СВАБОДЗЕ



  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Менск па калена ў вадзе

24.07.2009 15:17

24 ліпеня ў Менску прайшла моцная залева. Затоплена болей за 20 вуліцаў.



18.20
 Сьпіс затопленых аб’ектаў:

  • Касьцёл сьвятых Сымона і Алены;
  • 1-я гарадзкая лякарня;
  • 3-я гарадзкая лякарня;
  • будынак ВТБ-банку на Партызанскім праспэкце;
  • унівэрсам “Рублёўскі” на Нямізе;
  • гандлёвы цэнтар “Пераход” у пераходзе на станцыі мэтро Пушкінская;
  • станцыя мэтро “Ўсход”;
  • станцыя мэтро “Парк чалюскінцаў”;
  • рэзыдэнцыя амбасады Турцыі”;
  • кавярня “Мая каханая” на вуліцы Камсамольскай.

Гэта дадзеныя прэсавай службы МНС

Патоп на Нямізе

18. 10 Новая залева чакаецца ў 24 ліпеня да 21 гадзіны.

Пра гэта са спасылкай на дэпартамэнт па гідрамэтэаралёгіі Мінпрыроды паведаміў начальнік прэсавай службы МНС Віталь Навіцкі.

У Менску выратавана і эвакуявана каля 300 чалавек. Пацярпелых няма.
Затоплена болей за 20 вуліцаў


“Затоплена болей за 20 вуліц, у васьмі месцах на праезных частках яшчэ стаіць вада”, паведаміў Навіцкі.

Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



18.05 Ровень вады дазваляе жыхарам гораду езьдзіць па вуліцах на вадзяных скутэрах.

Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



Здымкі Сяргея Кудзеліча.


18. 00 Відэа: Унівэрсам пад вадой.

Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



17. 40 
Няміга пасьля патопу.












17.05 
Працоўны дзень супрацоўнікаў камунальных службаў падоўжаны да 20.00.

“Сыгналы пра затапленьне ў жылых дамах паступаюць пакуль у ня вельмі вялікім аб’ёме”, заявілі камунальнікі Інтэрфаксу. Яны прагназуюць, што заяваў паболее пад вечар.


16.50 
ДАІ перакрыла некаторыя вуліцы ў цэнтры Менску.

Глядзець на мапе.

Нельга праехаць па Нямізе.

Заторы ў раёне пляцу Бангалор на на праспэкце Пераможцаў.

Падтопленыя:

  • пляц Перамогі,
  • рог праспэкту Дзяржынскага і 2-га завулку вуліцы Розы Люксэмбург;
  • рог вуліц Купалы і Інтэрнацыянальнай;
  • рог Чыгуначнай і Ўманскай;
  • праспэкт Пераможцаў у раёне Палацу спорту;
  • рог Леніна і Ўльянаўскай;
  • вул. Радыяльная ў раёне Менскага трактарнага заводу і Нахіленых завулкаў;
  • вул. Алтайская ля скрыжаваньня з вул. Солтыса.


16.35
 Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі паведаміў Радыё Свабода, што менская гарадзкая ўправа МНС пераведзеная на ўзмоцнены рэжым нясеньня службы. Найбольшая колькасьць выездаў — эвакуацыі транспартных сродкаў з затопленых месцаў і адпампоўваньне вады з падвалаў будынкаў. На вуліцы Няміга плаўсродкамі з затопленых тралейбусаў было эвакуявана звыш 20 чалавек. Паводле Навіцкага, абагульненая інфармацыя будзе пададзеная пазьней.


16.30 Відэа: Вада залівае мэтро.

Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.




16.15 Падчас сёньняшняга дажджу ў Менску выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў, паведаміў Інтэрфаксу начальнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў гідрамэтэацэнтру Дзьмітры Рабаў. Ён таксама паведаміў, што апошні такі моцны дождж быў у Менску 16 гадоў таму і менавіта 24 ліпеня.



16.00 Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі міністэрства працуюць цяпер у самых розных частках Менску.
Супрацоўнікі МНС эвакуявалі людзей з дапамогай плаўсродкаў


“На вуліцы Няміга некалькі транспартных сродкаў апынуліся ў вадзе і супрацоўнікі МНС эвакуявалі людзей з дапамогай плаўсродкаў. У цэнтры гораду было затоплена некалькі падвальных памяшканьняў, зараз адтуль праводзіцца адпампоўваньне вады” – паведаміў Навіцкі


15.20 Наш карэспандэнт наведаў станцыю мэтро Парк Чалюскінцаў і ўбачыў зачыненыя уваходныя дзьверы, за якімі відаць ваду “па калена”, якая сьцякае на рэйкі. Мэтро зараз не працуе, у Менску увогуле паралізаваны ўвесь грамадзкі транспарт.


Мэтро ператварылася ў водны від транспарту



Вадаспады ў мэтро

Басанож па маставой


Па пракпэкце Незалежнасьці плаваюць скрыні

Каналізацыю забіла

15.10 Кіроўцы маршрутных таксовак і ўладальнікі джыпаў нейкі час спрабавалі рухацца па ходніках, але потым і гэта стала немагчыма.


Праспэкт Незалежнасьці

15.10 Вада пачала заліваць станцыі метрапалітэну.

Уваход у мэтро

Па лесьвіцы ў мэтро спусьціцца стала немагчыма, бо вада лілася як з брандсбойту.

Праца грамадзкага транспарту спаралізаваная


14.55 У Менску пачалася залева. Празь некалькі хвілінаў вада заліла праспэкт Незалежнасьці. На вуліцах утварыліся заторы.

Сыноптыкі сёньня раніцай зрабілі штармавое папярэджаньне для большай часткі Беларусі. Яны паведамлялі, што ў другой палове дня прагназуюцца дажджы й навальніцы, у асобных раёнах залевы й град, узмацненьне ветру да 15-24 мэтраў за сэкунду.

Ад 1 ліпеня ў Менску выпала ўжо 92 працэнты месячнай нормы ападкаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: park
24.07.2009 15:28
А ў Магілёве цяпер сонечна й горача. Пакуль..

Імя:: Minchanka Горад:: Miensk
24.07.2009 15:53
А ў Сухарава гэта пачалося а 14й гадзіне. Быў вельмі моцны вецер і дождж, але ж граду не было. Зараз 15.55, і дагэтуль ідзе граза - і маланкі і грукае гром - амаль дзьве гадзіны ўжо. Вось так "катаклізм"!..

Імя:: А.
24.07.2009 16:20
добрыя фотаздымкі

Імя:: Андрэйка Горад:: Чыгеры
24.07.2009 16:27
Стихия ёпть вашу медзь

Імя:: I
24.07.2009 16:43
Не 16 гадоу назад, а два гады - 27 лiпеня 2007 года быу такiж, а можа и больш моцны дождж у Мiнску.

Імя:: alex
24.07.2009 22:02
навучыце алега камера раўней трымаць....

Імя:: бедаруска Горад:: г.Менск
24.07.2009 22:25
А ўто робяць камунальныя службы, калі няма дажджу,чакаюць дождж ?

Імя:: Korj Горад:: Менск
25.07.2009 00:38
На мінск_бай вісіць фота трупа, аўтар бажыцца, што пэрсанальна правяраў, а ўсе агэнцыі пішуць, што ўсё выдатна... "чувак какой-то утонул по синей лавочке" Нічэйнага алкаша "спісалі"?

Імя:: рэд.
25.07.2009 00:38
Няма афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму сьведчаньню.

Імя:: Пятрусь
25.07.2009 16:06
Гэта Божая Кара беларусам за тое, што здрадзілі сваёй Нацыі, ды антыхрыста прэзідэнтам трымаюць 15 год.

Імя:: Диман Горад:: лениногорск
26.07.2009 13:02
жесть полная!!!!!!!!! весело у вас там!!!!!!

Імя:: Зоя Горад:: Мінск
27.07.2009 01:25
Асабліва мне падабаецца Пятрусь:"Божая Кара беларусам за тое, што здрадзілі сваёй..." Пятрусік, гэта проста атмасферныя ападкі, ты ў курсе, што яны бываюць? А пра "нічэйнага алкаша" і сьмешна, і праўда. Так можа быць!

Імя:: malec
27.07.2009 12:02

Імя:: Пятрусь
25.07.2009 16:06
Гэта Божая Кара беларусам за тое, што здрадзілі сваёй Нацыі, ды антыхрыста прэзідэнтам трымаюць 15 год.
________________

Схадзі да лекара!


Імя:: ирина Горад:: Санкт-петербург
27.07.2009 15:34
Это же ужас.Я только в среду вернулась из Минска,Немига почти вторая Родина обожаю этот район города. Люди давайте будем добрее друг к другу и природа перестанет на нас злится.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
28.07.2009 06:14
А ці князь Шклоўскі яшчэ жывы ці ужо пад вадою плывае? Такога патопу ад такога зуха не чакалі ў ЭЗ, а то ён усё выпендрываецца з калком на лёдзе, калі вадою ўвесь Менск заліло.
     

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile