Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіўся дублікат маскоўскай мэрыі


Мэрыя Маквы
Мэрыя Маквы

У пятніцу, 24 ліпеня, у беларускую сталіцу на адкрыцьцё культурна-забаўляльнага цэнтру “Дом Масквы” прыбудзе дэлегацыя маскоўскага ўраду на чале зь Юрыем Лужковым.

Цэнтар “Дом Масквы” ў Менску
4-павярховая пабудова на вуліцы Камуністычнай, якая вонкава нагадвае крыху зьменшаную копію маскоўскай мэрыі, фінансавалася цалкам расейскім бокам і каштавала каля 17 мільёнаў даляраў.

Яшчэ два гады таму на месцы гэтага новага архітэктурнага сымбалю беларускай сталіцы (з падземным паркінгам, 3-зоркавым гатэлем, рэстарацыяй расейскай кухні, кафэтэрыямі, кінаканцэртнымі і канфэрэнц-залямі) месьціўся Цэнтар пазашкольнай працы пры Цэнтральным РАНА, колішні Дом піянэраў. Тут працавалі папулярныя ў раёне дзіцячыя харэаграфічныя і музычныя студыі, тэатральныя калектывы, фальклёрныя групы.

Пад будаўніцтва “Дома Масквы” беларускія ўлады аддалі маскоўскім будаўнікам некалькі гектараў старажытнага менскага прадмесьця Пярэспа. Паводле паданьня, якраз тут, дзе над рэчкай Пярэспай калісьці стаяў млын волата Мянеска, і пачынаўся старажытны Менск.

У 1970—1980-я гады былі прапановы зрабіць на месцы ўрочышча гэтак званы Горад майстроў. Аднак у сувязі з будаўніцтвам гатэлю “Беларусь” помнік археалёгіі, гісторыі й прыроды быў часткова зруйнаваны. Цяпер ён зьнішчаны цалкам.

Як ідуць падрыхтоўчыя працы

Рабочыя выкладваюць газон

Рабочыя вывешваюць шыльды

Укладваньне газону
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG