пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:34

Палітыка

Віцебск: затрыманьне за расьцяжку “Свабоду палітвязьням!”

Міліцыянты затрымалі траіх хлопцаў і дзяўчыну, якія вывесілі на мосьце празь Дзьвіну ў цэнтры Віцебску расьцяжку й бел-чырвона-белы сьцяг.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Іх даставілі ў Чыгуначны РАУС. Гэта прадстаўнікі руху “Маладая Беларусь” Валеры Раманенка і Тарас Сурган, а таксама няпоўнагадовыя Філіп і Кацярына.

Траіх маладзевых актывістаў, якія прыйшлі чакаць паплечнікаў ля пастарунку, таксама затрымалі.

Як паведаміў кіраўнік віцебскай філіі “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў, на ягоных вачах з будынку выйшлі людзі ў цывільным й схапілі прадстаўніка БХД Алеся Галаваня, потым у райаддзел загадалі зайсьці Ірыне Пятровай. Загад прадявіць дакумэнты і патлумачыць, як ён апынуўся каля аддзяленьня міліцыі, неўзабаве атрымаў і сам Кузьняцоў.

Ва ўсіх затрыманых міліцыянты патрабуюць тлумачэньняў што да зьяўленьня расьцяжкі “Свабоду палітвязьням!” на мосьце церазь Дзьвіну і наконт бел-чырвона-белага сьцяга.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Vojtek Горад:: Магілеў
17.07.2009 10:41
Во прышпіл, а я і не ведаў што ў фініка акрамя яго самога і яго пантоў нехта застаўся...