Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Што рыхтуе Савет па маральнасьці?

Cтаршынём cавету стаў пісьменьнік і палітык Мікалай Чаргінец.

08.07.2009 20:58

Сёньня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход Грамадзкага савету па маральнасьці. Яго заснавальнікамі выступілі афіцыйны Саюз пісьменьнікаў Беларусі, Беларуская праваслаўная царква.

У склад савету увайшлі кіраўнікі шэрагу канфэсій, а таксама некаторыя грамадзкія дзеячы. Сярод іх мітрапаліт Філярэт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, народны артыст Расьціслаў Янкоўскі, намесьнік міністра інфармацыі Аляксандар Слабадчук, спартовец Аляксандар Мядзьведзь ды іншыя.

Cтаршынём cавету стаў пісьменьнік і палітык Мікалай Чаргінец. Савет мяркуе рабіць заключэньні і даваць рэкамэндацыі тэлерадыёкампаніям, пэрыядычным выданьням, тэатрам, кінатэатрам, выдавецтвам і іншым установам адукацыі і культуры. Таксама ён мяркуе браць удзел у складаньні падручнікаў, можа выносіць меркаваньні адносна твораў літаратуры і мастацтва, дзейнасьці мэдый, асобных публікацый, тэле і радыёперадач, інтэрнэт-інфармацыі й розных падзеяў. Адзін з сяброў савету Віктар Праўдзін патлумачыў:

“Два гады ўжо ішла падрыхтоўчая праца. На сынодзе праваслаўнай царквы гэта было ўзгоднена і дабро даў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка. Беларуская праваслаўная царква і саюз пісьменьнікаў сёньня падпісалі і пагадненьне пра нашу сумесную працу ў розных галінах. Нам ужо некаторыя задаюць такія правакацыйныя пытаньні, што гэта за арганізацыя і каго і як яна будзе кантраляваць? Ды нікога ні ў чым мы кантраляваць ня будзем.
Мы проста будзем пэўныя мэты і падзеі асэнсоўваць і прапаноўваць пэўным органам. І радыё “Свабодзе” таксама.
Мы проста будзем пэўныя мэты і падзеі асэнсоўваць і прапаноўваць пэўным органам. І радыё “Свабодзе” таксама. Тут колер нацыі сабраўся беларускай. І кожны працуе на Беларусь, на яе маральны воблік і ідэалёгію. А цяпер мы гэта будзем рабіць разам”.

Але ці ўвайшоў ў савет нехта з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі? На гэта спадар Праўдзін сказаў:

“Я нават ня ведаю ніякіх прадстаўнікоў апазыцыі. Я назваў і ад мусульман, і ад каталікоў, і ад юдэяў, і ад лютэранаў прадстаўнікоў. Я ня ведаю, каго лічыць апазыцыяй. Я ня ведаю тады, якому Богу моліцца апазыцыя?”

Таксама спадар Праўдзін сказаў, што пакуль савет ня будзе падаваць дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. Пра найбліжэйшыя пляны савету ён нічога не паведаміў.

Андрэй Бастунец
Прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец камэнтуючы стварэньне савету адзначыў, што ў Беларусі ёсьць вялікая колькасьць дзяржаўных органаў і ўстановаў, якія займаюцца кантролем.

“Створаны саветы па кантролі за маральлю, супраць распаўсюду інфармацыі, якая зьвязана зь нейкімі супрацьпраўнымі дзеяньнямі. Іх дастаткова. Яны ёсьць у кожным аблвыканкаме, гарвыканкамах. Проста каб не адбылося тое, што гэты савет стане шырмай, за якой будуць прымацца рашэньні якраз наконт твораў літаратуры і падручнікаў. Магчымы нейкія пагрозы для свабоды слова. Усё залежыць ад таго, як будуць сябе весьці людзі, якія ўваходзяць у гэты савет. Але ў нас створана вялікая колькасьць падобных установаў. І я думаю, асноўная пагроза зыходзіць не ад таго ці стане іх на адну болей, а ад агульнага стаўленьня дзяржавы і грамадзтва да свабоды культурнай дзейнасьці і свабоды сродкаў масавай інфармацыі”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: serg
08.07.2009 20:26
Чаргинец вам нарыхтуе.Ягоная роля дауно вядомая - на цёплым месцы зарабляць грошы

Імя:: Тацяна
08.07.2009 20:29
чАГО ТОЛЬКИ У ГЭТУЮ КАМПАНИЮ ТРАПИУ БИСКУП КАНДРУСЕКВИ. нАПЭУНА ПРЫМУСИЛИ.бО ЦИ ГЭТЫМ ЛЮДЗЯМ, ЯКИЯ ЗАПИСАЛИся у свает вызначаць што маральна а што не?

Імя:: Толик
08.07.2009 20:31
Да все это для картинки, для галочки

Імя:: strong
08.07.2009 20:34
А почему Чергинец не подписал договор о сотрудничестве с католиками или иудеями?Чекргинец - эжто обычный православный атеист.

Імя:: Сергей
08.07.2009 20:37
хороший заговловок,п.ч. если уже сомневаемся, то какой же это на самом деле совет по моральности?

Імя:: Сергей
08.07.2009 20:39
Чергинец, вы запутались в моральных ценностях.Кому вы служили и кого вы двигали на олимп власти?

Імя:: дзед
08.07.2009 22:20
адстауныя чаргинцы шукаюць сабе працу

Імя:: Алесь
09.07.2009 08:51
Чаргінцу толькі пытаннямі маральнасці і займацца. Дужа "высокамаральная" асоба. Сядзеў бы лепей і не высоўвываўся. Колькі зла нарабіў у краіне і ўсе яму мала.

Імя:: Паэт
09.07.2009 09:20
Здурнець можна! Чыргінец, які падзяліў пісьменьнікаў, будзе вучыць нас маральнасьці?!.. Янкоўскі, які гнаў з тэатру артыста за ягоныя погляды? Філарэт, які так і не зразумеў, у якой краіне жыве? Пра праўду Праўдзіна і кказаць ня хочацца... МАРАЛІСТЫ...

Імя:: дасьціпны
09.07.2009 13:14
хочацца даведацца як уладыка Філарэт паставіцца да гандлю алькагольнымі напоямі пад шыльдай праваслаўнай царквы?Можа асудзіць "Дыяконію". Цяпер жа гэта праблема - алькагалізацыя насельніцтва

Імя:: Каталік
09.07.2009 17:17
Адзіная прыстойная асоба з усёй кампаніі -- Кандрусевіч. Але няўжо ён не разумее, што амаральна маральнаму чалавеку быць сярод амаральных.

Імя:: kreditor Горад:: Мінск
10.07.2009 13:07
Кнігі Чаргінца - сама амаральнасць. Пра што яшчэ гаварыць? Зразумела, што калі маральнасць народу даверана не беларусу, то ўсё беларускае будзе яшчэ шчыльней прыціскацца. На ўсе "маральнасці" існуе закон. Паколькі Чаргінец неаднойчы публічна ледзь не цалаваў зад Расіі, то, пэўна, гэта шырма створана для пасоўвання інтарэсаў гэтай краіны. Філарэт - таксама стаіць на гэтым. Беларусь, даражэнькую, кожны мае, як хоча...

Імя:: Jazep
11.07.2009 04:39
Што можа рыхтавць “Савет па маральнасьці”? – толькі базы дадзеных для “Міністэрства праўды”!

Імя:: Анджэй
14.07.2009 22:28
Мда... якое гасударства такая i мараль.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile