пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:20

Палітыка

Кароль: Візыт Абамы можа спрыяць лібэралізацыі ў Беларусі

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае Маскву 6-8 ліпеня.Ці прывядзе меркаваная «перазагрузка» стасункаў паміж ЗША і Расеяй да зьменаў амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі?

Паводле палітоляга Аляксея Караля, зьмены ў дачыненьнях паміж ЗША і Расеяй могуць паўплываць на дачыненьні паміж Вашынгтонам і афіцыйным Менскам:

«Якраз гэтае пытаньне мы закранулі ў размове з Джонатанам Мурам у інтэрвію, надрукаваным у «Новым часе». Ён сказаў сьцьвярджальна, што так, чакаюць і яны сустрэчы, і што будуць пастаўлены на нейкую глебу стасункі паміж Расеяй і Амэрыкай. Але адносіны Амэрыкі, як ён сказаў, да Беларусі не зьвязваюцца з расейскім вэктарам і будуюцца самастойна.

Але тым ня менш, я думаю, безумоўна, дачыненьні з Расеяй, якія будуць узгоднены паміж Мядзьведзевым і Абамам, пэўным чынам адаб’юцца і на адносінах Беларусі з Амэрыкай. Я думаю, што гэта будзе ў пазытыўны бок скіравана для Беларусі з пункту погляду магчымага разьвіцьця таго працэсу, які зараз названы лібэралізацыяй».

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Jazep
04.07.2009 20:43
Мроі сацыяль-дэмакрата, альбо Фата-Маргана лібэралізацыі .... Таповы “беларускі палітаналіз”...

Імя:: Дыбілан
05.07.2009 15:13
Кароль, ты тое самае казаў калі яго выбіралі на прэзыдэнта. Колькі можна нясьці ахінею?

Імя:: Димыч
05.07.2009 22:41
Не судите строго Короля. Он не политолог. Он всего лишь историк периода капитализма из института истории в прошлом. Америкой никогда не занимался. Ушел в политику, там и утонул.:)) Выплывает через журналистику, но вроде пока плохо. Его пожалеть можно.

Імя:: Фермер
06.07.2009 18:25
У Караля відавочны комплекс прадстаўніка малой краіны.

Для амерыканцаў не існуюць малыя і вялікія народы, для амерыканцаў існуюць малыя і вялікія дэмакратыі.

Калі Кароль да гэтага такіх рэчаў не разумее, то што гэта за палітолог такі ?