пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:04

Палітыка

Гайдукевіч: «Перазагрузкі» адносна Беларусі няма чаго чакаць

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае Маскву 6-8 ліпеня.Ці прывядзе меркаваная «перазагрузка» стасункаў паміж ЗША і Расеяй да зьменаў амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі?

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што гэта два зусім розныя пытаньні, якія немагчыма між сабой увязваць.

«Цяпер стасункі паміж Расеяй і Беларусьсю пакідаюць жадаць значна лепшага і знаходзяцца, практычна, у стане сталых высьвятленьняў адносін. І так будзе цягнуцца дастаткова доўга, да канца 2010 года.

У нас нават саюзнай дзяржавы няма і быць ня можа пры існых элітах у Расеі і Беларусі. Таму нечага чакаць адносна нас проста немагчыма.

Калі б Беларусь хацела, каб Расея неяк паўплывала на ЗША дзеля, тады трэба паводзіць сябе з Расеяй так, як хоча гэтага Расея. Ну, а што тычыцца Амэрыкі, каб яна падымала пытаньне наконт Беларусі, то амэрыканцы нават сьпіс неўязных не мянялі. Тут нават марыць пра гэта не даводзіцца.

Гэта сустрэча Абамы і Мядзьведзева — „перазагрузка“ выключна стасункаў расейскіх і амэрыканскіх».


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Korj Горад:: Менск
05.07.2009 09:28
Яшчэ б у смаўжэй у каналізацыі інтэрвію ўзялі...

Імя:: Димыч
05.07.2009 10:14
Сунулся Гайдукевич в Москву с целью проталкивать белорусские товары, помогать "гандляваць" бацьке, а там его вежливо послали. Теперь вот приходит в чувство, наступает отрезвление.:))
Дешевый клоун.