пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:50

Грамадзтва

Ад Хведарука патрабуюць тлумачыць камэнтары на форумах

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Салдаты-апазыцыянэры нясуць службу ў звычайным рэжыме. Франак Вячорка зноў не атрымлівае некаторыя лісты ад сваякоў і сяброў, а таксама недзяржаўныя газэты. Зьмітра Хведарука вазілі да вайсковага пракурора, а Івану Шылу пасьля гаўптвахты дазволілі спатканьне з бацькамі.

Зьміцер Хведарук меў размову з вайсковым пракурорам. Той пагартаў асабістую справу Зьмітра і пацікавіўся ягонымі хваробамі. Паводле заканадаўства пракуратура можа вынесьці папярэджаньне салдату, калі той беспадстаўна часта наведвае мэдычную частку. Але
Бегалі па частцы, трэсьлі раздрукоўкамі і казалі: „Што ж твае сябры тут пішуць?!“.
вайсковец не ўгледзеў прыкметаў сымуляцыі.

Ірына Хведарук распавяла, што ў вайсковую частку, дзе служыць яе сын, факсам дасылаюць раздрукоўкі з інтэрнэт-сайтаў пра салдат-апазыцыянэраў і патрабуюць патлумачыць нават камэнтары на форумах.

«Бегалі па частцы, трэсьлі раздрукоўкамі і казалі: „Што ж твае сябры тут пішуць?!“. А ён кажа: „Якія ж мае сябры? Можа, на сайт заходзяць мае ворагі. Хто ведае, хто там піша?“. Гэта, канечне, вялікая падтрымка хлопцам, бо ў войску самае страшнае — гэта адарванасьць ад жыцьця».

Калі Іван Шыла і Франак Вячорка мелі спагнаньні і пагрозы крымінальнага перасьледу за публікацыю дзёньнікаў у інтэрнэце, то ў Зьмітра іншая сытуацыя. Ірына Хведарук мела размову на гэты конт з намесьнікам камандзіра па ідэалёгіі.

«Я кажу маёру: «Ну, вам з Дзімам клопату меней. Ён жа нікуды ня піша». А ў яго адразу такі набалеўшы голас: „Піша, піша. Толькі гэта ён апублікуе, калі выйдзе. Тады ўжо такія гадасьці напіша! Але мы яму кожны дзень гаворым: „Дзіма, калі бачыш недахопы, то не чакай, гавары, мы іх будзем выпраўляць“. Я ледзь стрымалася, каб не расьсьмяяцца».

Вінцук Вячорка наведаў свайго сына Франка. Хлопцу далі звальненьне на 4 гадзіны першы раз за апошнія паўтара месяца. Вінцук Вячорка высьвятляў у вайсковага псыхоляга, які ўвесь час прысутнічае і назірае за Франкам падчас спатканьняў, куды зьніклі кнігі зь бібліятэчкі, што зьбіралі для вайсковай частцы.

«Адказ мяне папросту ўразіў. Сп.Казак заявіў, што, наагул, на ўзроўні батальёну бібліятэка „не паложана“. Я пытаюся: „Дык па вашым меркаваньні псыхоляга гэта кепска, калі салдат раскрывае кнігу ў вольны ад службы час“? Ён паўтарыў: „Не паложана“.

Куды зьніклі некалькі кніг? Высьветлілася, што старшы лейтэнант узяў іх сабе пачытаць. Чаму я вельмі рады, бо кнігі павінны чытацца».

Франак Вячорка меў некалькі пазачарговых нарадаў за карыстаньне мабільным тэлефонам і публікацыю ў інтэрнэце вайсковага дзёньніка.

«Яго хвалявала, ці будзе салдат Вячорка пісаць інтэрнэт-дзёньнікі. Мне сп.Казак прад’явіў дакумэнт, які рэглямэнтуе адносіны службовых асобаў, па-расейску „должностных лиц“, і сродкаў масавай інфармацыі. Я сказаў, што салдат не службовая асоба, не „должностное ліцо“. На што ён мне адказаў, што кожны салдат мае пасаду, „должность“.

Я прыехаў да хаты і паглядзеў нарматыўныя акты, зь якіх вынікае, што службовая асоба гэта асоба, надзеленая адміністрацыйна-распарадчынымі альбо фінансава-гаспадарчымі паўнамоцтвамі. Такім чынам, Міністэрства абароны дачыненьні салдатаў і СМІ не рэглямэнтуе».

Іван Шыла нясе службу ў звычайным рэжыме. Ён адседзеў на гаўптвахце 7 сутак у адзіночцы за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон. Чытаць яму дазвалялі толькі вайсковы статут. На шпацыр выводзілі на 30 хвілінаў.

Бацькам дазволілі сустрэцца з сынам каля КПП.

Бацька Івана Ўладзімер Шыла лічыць, што пакараньне для сына было вельмі жорсткім:

«Там 5 сутак адбываў салдат, які зьбег з вайсковай часткі. Яго злавілі ў Смаленску. Іван казаў, як гэта нашы вайскоўцы ловяць салдат на чужой тэрыторыі».

Іван Шыла, Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук атрымліваюць шмат лістоў падтрымкі ад сяброў і паплечнікаў. Некаторыя лісты да іх не трапляюць, а некаторыя не атрымліваюць ад іх сваякі. Камандаваньне частак раіць выказваць у такіх выпадках прэтэнзіі да працы пошты.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
04.07.2009 15:52
Эх, каб пра мяне столькі казала радыё СВАБОДА ці пісалі б беларускія СМІ, калі я ў 1972-1974 быў салдатам, то не вядома хто быў бы першым на прэзідэнцкай гонцы ў 1994-м...

А раз яны, СМІ, маўчалі, то мне заставалася проста служыць. Да таго і жаданне было, бо жадаў ісці ў войска...

Імя:: Димыч
04.07.2009 16:18
Вячорка:"Я сказаў, што салдат не службовая асоба, не „должностное ліцо“.


Вот и видно, что Вячорка-старший сам в свое время, как номенклатурный мальчик, откосил от службы в армии. Не знает, что любой солдат в армии- служивый, каждый имеет не только воинское звание, но и воинские обязанности, должности, военную специальность. Может быть Винцуку тоже стоит в армии послужить, а потом уж в политику лезть? Уж сильно дилетантизмом страдает.:))

Імя:: Якуб Лапатка
04.07.2009 19:52
да Дзімыча
Толькі не пагражайце ўспомніць сваё дэсантнае мінулае, навбіць мне морду, а то й ўзяць аўтавмат. Рэжым па-дурному сочыць зав апазіцыянерамі, Вы згодны? Я служыў толькі тэрміновую тры гады. Каб Вы былі спакойныя: я 38 разоў кідаўся з паршутам і рабіў марш-кідкі па 90-105 км.І з трох гадоў я 11 месяцаў быў у тагачаснай гарачай кропцы -- Вьетнаме. І самае страшнае-- гэта прымусіць салдата служыць строга па статуту. І някіх тьам тралі-валі наконт службовых-неслужбовых асобаў, наконт абавязкаў і г.д. Іншая справа, што салдат мае і правы. Я, павсьля сваркі са са старшыном роты два месяцы хадзіў зашпілены на ўсе гузікі і са сьвежым падшытым падкаўнеркам.А тут сабраліся ў часьці нейкія дурні і ламаюць хлопцаў ў нахабку. Якія ж гэта афіцэры? Толькі не падымайце хвасты, я сам яшчэ пасьля арміі адбахаў два гады лейтэнанцікам і меў падзякі ад маршал Харчанкі і генерала арміі Маргелава асабіста.

Імя:: сяргей Горад:: пинск
04.07.2009 19:55
Цикава, чы сябры фронта и иншыя апазыцыянеры масава дзвоняць начальнику вайсковай частки и пытаюць як справы у палитычных прызывникоу7
А што супэр БАЖ? Што-небудзь робиць?

Імя:: Гамяльчук Горад:: Гомель
04.07.2009 21:37
Напэўна, Дзімыч сам ў войску не служыў ці адкасіў. Я ў свой час таксама год пранасіў боты ў "слаўным" беларускім войску. Дык вось: на працягу амаль усяго тэрміна службы ў мяне не было ні пасады, ні ваеннай спецыяльнасці, а ў ваенным білеце было проста напісана, што я знаходжуся ў распараджэнні камандзіра часткі. Такіх як я было чалавек 15-20, за намі нават не было замацавана зброі і гадавую прверку па фізвыхаванні мы не здавалі. Асноўнай нашай задачай было працаваць лапатай зранку да вечара ці махаць мяцёлкамі. Адно напрыканцы службы ў "ваенніку" напісалі, што быццам я адвучыўся на нейкіх курсах і атрымаў уліковую ваенную спецыяльнасць, хаця гэта поўная лухта і фальшыўка. Так што, Дзімыч, хопіць "ездзіць па вушах" народу. А хлопцам - рэспект за тое, што не згінаюць галаву перад нялюдскімі вайсковымі парадкамі. Беларускае войска - гэта амаль турма, дзе чалавек мае амаль 100 працэнтныя шансы страціць здароўе ці ўвогуле загінуць. А бацькам потым дашлюць спачуванне, плюнуць у душу і забудуць. Так што, раю ўсім: не хадзіце ў войска, няма там чаго рабіць!

Імя:: Arheus Горад:: Бяроза
05.07.2009 02:27
Дімычу:Адна справа- служівы, а іншая- службовая асоба. Перш чым кагосьці абвінавачваць у дылетанцізме, трэба самому разабрацца у вызначэннях.Каму карысная гэтая звышсакрэтнасць у арміі нашай беднай Беларусі? Напэўна таму,хто сам займаецца злоўжываннямі...

Імя:: Korj Горад:: Менск
05.07.2009 09:36
Anatol Starkou, ну было жаданьне ў вас паслужыць у карнай арміі краіны-людажэра "не за страх, а за совесть" - вашая праблема, знайшлі чым ганарыцца. Каб на 5 гадоў раней нарадзіліся, мусіць з гэткім жа імпэтам раўнялі б танкамі свабоду Чэхаславаччыны...
Знайшлі чым ганарыцца...

Імя:: цётка
05.07.2009 10:44
Трымайцеся, хлопцы! А тутэйшыя каментары Анатоля Старкова да Дзімыча-звыклая зайздрасьць....ды закамплексаванасьць.

Імя:: Mikola
05.07.2009 17:50
Спадар Старкоў сумленны чалавек і нармальна выказвае свае погляды. Служба ў войску ва ўсіх праходзіла па-рознаму. Гэта канешне не справа, што іх паклікалі служыць па паліт матывахі дыскрымінуюць, абмяжоўваючы ў элементарным, але акрамя хлапцоў гэтых у нас тысячы ахвяраў Лукашэнкі пра якіхтрэба казаць. Каліта і Жалезнічэнка нармальна адслужылі і тагога штучнага шуму не было. Мабыць шмат залежыць і ад асобы прызыўніка.

Імя:: Якуб Лапака
05.07.2009 21:12
Ненавіджу падобныя спрэчкі. Але ў мой час забралі майго сябра "ліўшів все прав состоя і отдалі в соладаты без выслугі" І з усяго інстытута толькі я, Вьетнамец, ДЫ НАШ і сёньняшні сябра, Кубінец, з падпіскаю о неразглашеніі" , выступілі скпраць выключэньня. За што нам паспрабавалі ўправіць мазгі. Але я адказаў: колькі ў вас прыжуоў з парашутам" Адказ быў: ну ня ў тым справа. А калі ня ў тым дык ідз і на .... У нас тады была акадэжмія іхняя на Падкове.І я быў гатовы парваць уксіх тых служакаў. Бо я ваяваў а яны выяўлялі ворагаў народу.Дзімыч, успомні сваё дэсантна-прыдворонае мінулае! Чаму ты не быў у Афгане?

Імя:: Алег Горад:: Бераставіца
05.07.2009 22:34
Як прызвалі хлопцаў так яны і служаць, я сам прайшоў армію, але такога цырка не бачыў. Бачыць Бог не вы хлопцы ствараеце гэты цырк.

Імя:: Димыч
06.07.2009 20:03
Імя:: Якуб Лапака 05.07.2009 21:12

Дзімыч, успомні сваё дэсантна-прыдворонае мінулае! Чаму ты не быў у Афгане?

А не был в Афгане, потому что так распорядилась судьба. Но в декабре 1979-го, когда только начиналась заварушка в Афгане, с неделю торчали в Туле на аэродроме, даже в самолетах сидели, ждали вылета. Но видно не судьба. Три раза дивизию собирались перебросить в Афган и таки перебросили, но к тому времени срок моей службы уже закончился.:)) Так что я счастливчик. Перед самым дембелем даже в Польшу готовили бросок, но и туда не ввели войска. Так что крови на мне нет, ну а если б довелось, пришлось бы воевать. На войне, как на войне, либо ты убиваешь, либо тебя.