Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івану Шылу не далі сустрэцца зь сябрамі


Іван Шыла
Іван Шыла

Падпалкоўнік Аляксей Аляксандраў без тлумачэньня прычын не дазволіў Івану Шылу сустрэцца зь сябрамі, якія прыехалі зь Менску ў адведзіны.

Лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч і Кася Галіцкая склалі скаргу на камандаваньне часткі, якое пазбавіла іх магчымасьці сустрэцца зь Іванам і выказаць яму маральную падтрымку.

Кагадзе Іван Шыла адбыў сем сутак арышту на гаўпвахце за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон.

Хлопца трымалі ў адзіночнай камэры, толькі на паўгадзіны ў суткі выводзілі на шпацыр, не дазвалялі яму чытаць.

Артур Фінькевіч паведаміў свабодзе, што абураны рашэньнем камандаваньня часткі, бо дабірацца да Івана Шылы пад Лепель зь Менску вельмі складана. Туды амаль ня ходзіць грамадзкі транспарт.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG