чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:54

Грамадзтва

Франку Вячорку пагражаюць праблемамі за ініцыятыўнасьць

Франак Вячорка
x
Франак Вячорка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У вайсковай частцы, дзе служыць Франак Вячорка, пачаўся новы прэсінг на салдата-апазыцыянэра. Франак зьбіраў подпісы салдат за тое, каб у частцы адрамантавалі таксафон. Цягам трох дзён было сабрана каля дваццаці подпісаў.

Гэтыя подпісы трапілі да вайскоўца, які служыць на пасадзе псыхоляга, — спадара Казака — і той пачаў «разьбіральніцтва». Ён стаў запалохваць салдат, якія паставілі свае подпісы.

Бацька Франка Вінцук Вячорка, даведаўся, што вайсковец казаў салдатам, што нібыта тыя падпісаліся супраць кіраўніка дзяржавы.

Франку Вячорку вайсковы псыхоляг прыгразіў новымі праблемамі з-за гэтай ініцыятывы.

У вайсковай частцы нельга карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Адзіным сродкам сувязі ёсьць таксафон. За размовы па ім салдаты плацяць з уласнай кішэні. Тым ня менш, за час службы Франка Вячоркі таксафон працаваў літаральна некалькі дзён.

Раней за тое, што ў Франка знайшлі мабільны тэлефон, ён атрымаў некалькі пазачарговых нарадаў. А ягоны сябра Іван Шыла за такое парушэньне адседзеў сем сутак на гаўпвахце.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
04.07.2009 16:03
Франак перепутал армию с суполкай БНФ. В армии единоначалие, а не демократия. Подписи ничего не решают.Я смотрю папа Валентин Вечерко своему сыну Франаку так ничего и не объяснил. Сломают Франака за упрямство, чисто по Уставу сломают.

Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
04.07.2009 20:34
Няпроста. Ой, няпроста, дачушкі й сыны, быць ветэранам кожнае крывавае вайны.

Імя:: Гамяльчук Горад:: Гомель
04.07.2009 21:44
Дзімыч, калі цябе зламалі і ты мыў анучы "дедушкам" ці бегаў за гарэлкай для "шакалов" то не трэба думаць, што вакол усе такія. А беларускіх гора-ахвіцэраў у будучым чакае сумны лёс: без пенсіі, без прафесіі, з уладнымі звычкамі... У дэмакратычнай Беларусі трэба будзе пакінуць ганаровую варту і памежныя войскі, а астатніх - за вароты. Навошта беларусу тысячы дармаедаў з зоркамі на пагонах?

Імя:: Димыч
05.07.2009 21:11
Імя:: Гамяльчук Горад:: Гомель

А беларускіх гора-ахвіцэраў у будучым чакае сумны лёс: без пенсіі, без прафесіі, з уладнымі звычкамі... У дэмакратычнай Беларусі трэба будзе...


Вот как придешь к власти, тогда и сделаешь. А пока мечтай на досуге, обличай Димыча и прочих. Кругом же все вораги.:)) Сам то в армии небось не служил?:)) А если служил, то где, кем?

Імя:: Юра
06.07.2009 09:27
Этого "вайсковага псыхолага" нужно гнать из армии. Такие только пазорят её! А за одно и командиров у которых не работает таксафон, а скорее всего и мозги, а может и пушки....

Імя:: eolonir
07.07.2009 20:13
2Димыч:
Пакуль не зламалі, і наўрад ці зламаюць. А такіх, як Вы, ламаюць хутка, што відаць па Вашых допісах.
Статут нідзе ня кажа, што жаўнеры мусяць жыць у гаўне, а наяўны таксафон мусіць стаяць зламаным. Калі ён ёсьць, то мусіць працаваць. А тое, што ён зламаны, сьведчыць пра бязраднасьць адказных асобаў гэтай часткі.
Заўважце, Димыч: Франак змагаўся за тое, на што жаўнер мае права паводле Статуту. А Вы гэта лічыце выпяндрожам. Шкада Вас, Генадзь Самусевіч.

Імя:: АРТ Горад:: Х
13.07.2009 23:07
Гэта не турма,а войска.І тэлефон павінен быць спраўным.Цяпер не той час,каб ізаляваць чалавека ад усяго свету за тое,што ён трапіў у войска.А чаму тэлефон не рамантуюць?Тое зразумее кожны: таму што там служыць Франак.Яго ў войска загналі,каб паралізаваць дзейнасць моладзі БНФ.Франак ёсць рэальнаю пагрозаю для рэжыму.Такім як ён,дыктатура тэлефона не дазволіць.І жыць таксама.Ён ёсць закладнік.І бацька гэта разумее.Хай змагаецца за жыццё сына!ЛУ добраахвотна яго адтуль не выпусціць жывым.Таму неадкладна Франака трэба вызваляць!