субота, 04 лютага 2012, Менск 13:28

Палітыка

Фэрэра-Вальднэр – Сурвіле: “Візавая палітыка ЭЗ “гнуткая”

Эўракамісар закранула аспэкты ўдзелу Беларусі ў праграме ”Усходняга партнэрства” і патлумачыла візавую палітыку ЭЗ.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Эўракамісар Бэніта Фэрэры-Вальднэр адказала на зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы, у якім ўздымаліся пытаньні ўзаемаадносінаў Эўразьвязу і Беларусі і візавай палітыкі.

У сваім лісьце эўракамісар закранула аспэкты ўдзелу Беларусі ў праграме ”Усходняга партнэрства” і патлумачыла візавую палітыку ЭЗ у дачыненьні да Беларусі.

Паводле Фэрэры Вальднэр, заканадаўства Эўразьвязу ў пытаньнях візаў прадугледжвае “пэўную гнуткасьць”. Так, “краіны Эўразьвязу могуць скасаваць альбо зьменшыць кошт візаў ў асобных выпадках і згодна з нацыянальным заканадаўствам, калі гэта выклікана культурнымі інтарэсамі альбо інтарэсамі ў галіне замежнай палітыкі, палітыкі разьвіцьця і іншых сфэраў”, а таксама “дзеля гуманітарных прычынаў”.

Акрамя таго, піша Фэрэра-Вальднэр, краіны Эўразьязу “маюць магчымасьць заключыць двухбаковыя пагадненьні з суседнімі трэцімі краінамі, у тым ліку з Беларусьсю, каб палепшыць сувязі для жыхароў памежных рэгіёнаў. Польшча і Літва вядуць цяпер перамовы з Беларусьсю наконт такіх пагадненьняў. Эўразьвяз спрыяў як найбольшаму выкарыстаньню існуючай гнуткасьці сябрамі ЭЗ. Лічу, што гэта асабліва важна ў выпадку з Беларусьсю, і я буду працягваць уздымаць гэтае пытаньне ў маіх кантактах з краінамі – сябрамі Эўразьвязу”, -- піша эўракамісар Старшыні Рады БНР.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Тодар
03.07.2009 22:46
Акрамя таго, піша Фэрэра-Вальднэр, краіны Эўразьязу “маюць магчымасьць заключыць двухбаковыя пагадненьні з суседнімі трэцімі краінамі, у тым ліку з Беларусьсю,
--------------------------

Вось няхай бы пачалі заключаць з Радай БНР. А праз год-два падлічыць, у каго акажацца больш грамадзян - у Лукашэнкі ці ў Рады БНР? :)

Імя:: Korj Горад:: Менск
04.07.2009 10:57
У перакладзе з дыпляматычнае мовы "Дулю вам на талерцы!". Палёгкі для 10км-овай зоны, пачак візаў раз на год на Басовішча. У астатнім - апраніце цак і радуйцеся, седзячы ў клетцы. Дзякуй вам, эўрапейскія чатлане ды эцылопы! Гэтак праз колькі гадоў будзеце зь Беластоку праз мяжу трансклюкатармі мерацца з расейскімі войскамі праз новы Бэрлінскі мур.