пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:04

Палітыка

Лябедзька: новая адміністрацыя ЗША супраць зон уплыву

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае Маскву 6-8 ліпеня.Ці прывядзе меркаваная “перазагрузка” стасункаў паміж ЗША і Расеяй да зьменаў амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі?

Як заявіў у сераду дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі і Эўразіі Майкл Макфол, Вашынгтон ня мае намеру ўмомант зьмяніць пляны па разьмяшчэньні аб’ектаў ПРА ў Эўропе, а таксама сваю палітыку адносна дзьвюх былых савецкіх рэспублік — Грузіі і Ўкраіны.

Паводле Макфола, ЗША не адмовяцца “ад блізкіх стасункаў з гэтымі дзьвюма дэмакратыямі”.

Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША заявіў, што толькі ў імя “перазагрузкі” стасункаў з Расеяй Вашынгтон не адмовіцца ад падтрымкі Грузіі і Ўкраіны ў іх жаданьні ўступіць у НАТО.

А як будзе ўплываць “перазагрузка” расейска-амэрыканскіх дачыненьняў на палітыку Вашынгтону адносна афіцыйнага Менску? На гэта старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які цяпер знаходзіцца зь візытам у Маскве, адзначыў, што “даволі аптымістычна” глядзіць на пазыцыю Вашынгтону:

“Для гэтага няма ніякіх падстаў. Інфармацыя, атрыманая ад нашых расейскіх калегаў, у прыватнасьці ад Уладзімера Рыжкова, які днямі прыехаў з Вашынгтону, дзе сустракаўся зь першым намесьнікам Хілары Клінтан і зь іншымі палітыкамі, — новая адміністрацыя катэгарычна супраць таго, каб былі зоны ўплыву. А гэта азначае, што ні Ўкраіна, ні Грузія, ні Беларусь ня могуць быць зонай інтарэсаў нейкай асобнай краіны.

Наконт прынцыповых момантаў нават пасьля прыезду дэлегацыі кангрэсмэнаў можна зрабіць выснову: яны гатовыя да дыялёгу, але яны ня будуць адыходзіць ад прынцыпаў, ад каштоўнасьцяў. Яны прыехалі абмяркоўваць, як Беларусь будзе рэалізоўваць Акт аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі, а не адмяняць яго. Так што ня будзе зьменаў, але будзе трэнд на тое, што Амэрыка гатовая да дыялёгу, але паводле правілаў не Лукашэнкі, а паводле правілаў, якія зьяўляюцца асновай зьнешняй палітыкі Вашынгтону”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Монро Горад:: Минск
03.07.2009 22:53
Лябедзька: новая адміністрацыя ЗША супраць зон уплыву


Когда США еще были молодым государством, а самого Лебедько еще и в проекте не было, США приняли "доктрину Монро", о привилегированных интересах США в Северной и Южной Америке. Когда во второй половине 20-го века США стали супердержавой, они не стеснялись говорить о своих интересах, сферах влияния на весь мир. Эту же точку зрения подтвердил и Зб. Бжезинский для 21 века в своей книге "Великая шахматная доска". Цитата:"Американское глобальное превосходство.. подкрепляется
сложной системой союзов и коалиций, которая буквально опутывает весь мир". Заявляя, что США не признают сфер влияния за другими, господин Лебедько расписался в своем проамериканизме.



Імя:: Фермер
04.07.2009 10:02

Лебедзька не той чалавек, які адказвае за свае словы.