Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Жалезьнічэнка: “Войска дало па галаве цяжкай бітай”

Зьміцер Жалезьнічэнка, 13 красавіка.

01.07.2009 18:08

З пачаткам ліпеня салдат Зьміцер Жалезьнічэнка, былы студэнт-выдатнік, двойчы выключаны з унівэрсытэту за грамадзкую дзейнасьць і тэрмінова прызваны ў войска, адлічвае апошнія дні службы. Зьміцер даў Свабодзе інтэрвію перад “дэмбелем”.

25 ліпеня Зьмітра Жалезьнічэнку павінны дэмабілізаваць з вайсковай транспартнай часткі, разьмешчанай у Жлобіне. Зьміцер расказвае, што ён прыдбаў, чаму навучыўся й што страціў у войску за паўтара года службы:

“Я, канечне, над гэтым шмат задумваўся. Склаў сабе сьпіс адпаведны — люблю ўсё парадкаваць. Гэта значыць, што я добрага з войска атрымаў і што дрэннага.

Усё — унівэрсытэты жыцьцёвыя. Войска дало такі першы штуршок па галаве цяжкай бэйсбольнай бітай, пасьля якога сам пачаў займацца. Гэта — дысцыплінаванасьць, стосы кніжак. У асноўным тое станоўчае, што я вынес з войска, я вынес таму, што сам гэтага хацеў. Не пад уплывам нейкіх вонкавых фактараў, а таму, што зразумеў: трэба самому сябе рабіць! Жыцьцё ідзе, і трэба не даваць яму марна праходзіць, трэба чымсьці займацца“.

Увесь вольны час Жалезьнічэнка чытаў. Іншыя глядзелі тэлевізар, а ён — чытаў. Маці, Ала Фёдараўна, амаль кожныя два тыдні прывозіла патрэбныя кніжкі па матэматычным праграмаваньні й забірала прачытаныя.

“Пачаў цаніць больш блізкіх людзей. Трываньню навучыўся, безумоўна. Раней не было такіх магчымасьцяў сябе праверыць. Калі ты жывеш і ведаеш, што сёньня, заўтра й пасьлязаўтра ты ў войску будзеш — і нічога ня зьменіцца. Хочаш ня хочаш — трэба трываць, ня плакаць у падушку.

Навучыўся да сваёй уласнасьці абыякава ставіцца, бо калі, як у турме, шмон ранішні праходзіць, усё абсалютна з кішэняў правяраюць, у тумбачках, па тваіх рэчах прыватных чужыя рукі лазяць, пачынаеш да гэтых рэчаў ставіцца трошкі па-іншаму”.

Зьміцер кажа таксама, што стаў больш дбаць пра свой вонкавы выгляд, прызвычаіўся да ашчаднасьці, шматгадзіннай працы безь перадыху й надзвычай пачаў цаніць волю:

“Волю, натуральна, пачаў таксама цаніць. Раней жыў, хадзіў па горадзе, ва ўнівэрсытэт хадзіў — здавалася, што гэта нармальна. А пасьля трапіў ва ўмовы, калі няможна проста куды-небудзь пайсьці. Ні сказаць пра тое няма каму, ні адзначыцца. Не было ў мяне магчымасьці самастойна выйсьці за браму і пайсьці куды хочаш. Першыя месяцы надзвычай хацелася на волю выйсьці.
Калі прызначалі ў начныя нарады, мог падысьці да КПП і глядзець на дарогу, якая перад ім ідзе. Там як бы нічога прыгожага няма, але там — воля.
Калі прызначалі ў начныя нарады, мог падысьці да КПП і глядзець на дарогу, якая перад ім ідзе. Там як бы нічога прыгожага няма, але там — воля. А тут — няволя”.

Зьмітру за паўтара года не далі звальненьня нават на суткі — быў толькі прадугледжаны законам кароткатэрміновы водпуск дадому. Ён так і не прыняў прысягі. З гэтай прычыны яго не адпускаюць у горад нават тады, калі прыяжджаюць сваякі альбо знаёмыя.

Жалезьнічэнка, аднак, не шкадуе, што не прыняў прысягу. І не асуджае тых маладых дэмакратычных актывістаў, якіх нядаўна гвалтоўна забралі ў войска і якія прысягнулі:

“Без прысягі я адчуваў сябе больш абароненым. Гэта таксама паўплывала на мой выбар. Я прыйшоў першым у войска з тых хлапцоў, якія, я лічу, трапілі ў войска за свае палітычныя погляды. Гэта быў, прынамсі, першы такі публічны выпадак. Я ня ведаў, што са мною будзе, таму й не прымаў прысягу. Безь яе мяне ня маюць права на гаўптвахту пасадзіць.

Хтосьці іншы хацеў хадзіць у звальненьне, хтосьці лічыць службу ў войску ганаровым абавязкам, хаця я па сваёй службе гэтага ня ўбачыў. Таму лічу свой учынак слушным. І калі б была магчымасьць, я б яго паўтарыў.

Зь іншага боку, я не асуджаю гэтых хлопцаў. У кожнага, я думаю, былі свае матывы зрабіць тое, што яны зрабілі. Не абавязкова кожнаму чалавеку, які лічыць, што яго забіраюць у войска беспадстаўна, прысягу не прымаць“, — сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Мазынскі Валер
01.07.2009 19:29
Вельмі паважаю гэтага хлапца.Якая ясная пазыцыя, але паспрабуй трымацца яе?Упэўнены, гэтаеімя і гэтае прўзьвішча будзе на слыху не адно пакаленьне.Удачы табе Зьмітрок!

Імя:: Димыч
01.07.2009 19:56
"Войска дало такі першы штуршок па галаве цяжкай бэйсбольнай бітай, пасьля якога сам пачаў займацца. Гэта — дысцыплінаванасьць, стосы кніжак".

Значит мало армия дала битой по башке, если пишешь про "стосы книжак". Тебя в армию призывали не книжки читать, а учиться воевать, учиться убивать. Помню свое первое впечатление от услышанного в учебке от офицера: "сынки, в армии все просто: либо вы умеете воевать, умеете убивать, либо в случае войны убивают Вас. Так слушайтесь же, чтобы Вас в случае чего в первом же бою не грохнули!" Это был шок! Впервые открыто сказали: мы вас будем учить убивать, это ВДВ. Либо Вы, либо Вас, середины нет. А Железниченко тут пургу гонит про какие-то прочитанные книжки!:)) Значит это не армия, коли было время "стос книжак" прочитать. Эх, его бы в мое время да в ВДВ, посмотрел бы я на его "стос книжак":)) Ничего то в армии он не видел, не понял, я смотрю.

Імя:: Генка Супраць
01.07.2009 22:57
У арміі ёсьць вольны час,які кожны выкарыстоўвае па-свойму.Хтосьці глядзеў тэлевізар,а хтосьці чытаў кнігі,дзякуючы свайму імкненьню да ведаў.І ваяваць навучыўся,і ведамі ўзбагаціўся.А калі толькі і будзеш,што вучыцца забіваць,дык грош цана такому чалавеку.Павага табе Зьміцер.Відаць,ты і без арміі разумеў бы ў жыцьці больш,чым шматлікія служывыя.

Імя:: пацифист
02.07.2009 06:45
Зачем армия вообще нужна? Пусть Академия наук думает про оборону, например, придумает оружие помощнее. А молодежь - поля распахивает либо осваивает нанотехнологии. Тогда толк будет.

Імя:: мнение
02.07.2009 07:07
Такие орлы способны перевоспитать даже тупое офицерье. А то они забыли, что без народа и Первую мировую войну завершить не смогли...
А насчет присяги - это, конечно же, зря. Родина у нас одна и нужно беречь ее.

Імя:: Аляксандар Краўцэвіч Горад:: Гародня
02.07.2009 07:12
Цікавы матэрыял, але уражвае неахайнасць яго падрыхтоўкі. Чаму няма галоўнага - подпісу аўтара? Чаму ў тэксце элементарныя памылкі? Дэмабілізуюць з войска пасля заканчэння вайны, а ў мірны час салдатаў тэрміновай службы звальняюць у запас (у рэзерву). Ананімовы аўтар мае праблемы з беларускай мовай. Што гэта за выраз "Штуршок бітай па галаве"? Шмат памылак. Ці то па прычыне татальнай русіфікацыі Гомля? Ці то "Свабода" не дбае пра сваю рэпутацыю.

Імя:: Dim Горад:: Mensk
02.07.2009 07:26
Димыч:"Значит это не армия,... "

Вы иногда правы :)

Імя:: Димыч
02.07.2009 08:21
В армии у солдата каждый день есть не более 1 часа свободного времени. Как можно при этом прочитать "стос книжак", если при этом он должен и подворотничок подшить каждый день, и побриться,помыться, форму приводить в порядок и т.д.?:)) Тогда это не армия была у Железниченко, а читальный клуб.:))

Імя:: капiтан
02.07.2009 11:04
Дзiмыч, паслухай, быць у ВДВ - гэта не значыць быць разумным чалавекам.

Імя:: Димыч
02.07.2009 19:44
Імя:: капiтан 02.07.2009 12:04 Дзiмыч, паслухай, быць у ВДВ - гэта не значыць быць разумным чалавекам.

Во времена моей службы дураков и трусов в ВДВ не брали. Это была элита войск. Видать, капитан, Вы этого не знаете. Значит, фальшивый капитан.:))

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня
02.07.2009 22:46
У мяне засталося тры цяжкіх успаміны пра войска.
1) "Мы будзем забіваць, нас будуць забіваць!" - дзеля каго? дзеля чыіх інтарэсаў? У 1970-я гэта былі інтарэсы не мае і не майго народа. Цяпер, на жаль, тое ж самае...
2) Сэнс "службы" заключаўся ў тым, каб пазбавіць чалавека ўсялякай ініцыятывы, зрабіць яго індывідам, які аўтаматычна выконвае каманды начальства. Галоўе - ня думаць, не разважаць.
3) Галава з кожным тыднем такой "службы" станавілася ўсё больш пустой. Паратунак сапраўды быў у тым, каб чытаць кніжкі ў любую вольную хвіліну.

Імя:: Вар'ят
02.07.2009 22:55

Памятаю маё войска ... Салдат ТУРКВО павінен страляц' як каўбой і бегац' як ягоны конь...
У словах Дзіміча ёсць рацыя... часу не было ... ад раніцы 3 км. перад абедам 5 км ... у нядзелю па просьбах грамадзян спартыўнае сьвята... І зразумела што вучылі ў войску забіваць, на то яно і войска... Каб калі што былі гатовыя па поўнай і не паўтарылася зноў 22 чэрвеня 1941 ... Хаця не ведаю , вучебка была аўганская... на мяжы не зусім спакойна.. можа таму і трымаліся адзін аднаго ( зброя ў аружейке стаяла не замкнёнай з поўнымі магазінамі на паліцах , а не ў плашках, хто служыў той ведае аб чым кажу), нават сама аружейка прыкрыта была толькі на сігналізацію, замок не замыкаўся, і абарону занімаць даводзілася ля вокан казармаў , шмат чаго было... толькі вось лісьцце і траву не фарбавалі і кнігі чытаць часу не было праз дзень на рамень... Але вы ведаеце я не шкадую...таму што войска дало магчымасьць праверыць сябе на трываласьць,
... справа мужікоў - Радзіму бараніць , справа жанчын - лямантаваць ля студні ....

Імя:: Шчасця табе
03.07.2009 20:20
Адкрыты прывабны твар, ясны позірк. Думаю, гэты хлопец будзе дзяржаўным дзеячом.

Імя:: Гамяльчук Горад:: Гомель
19.07.2009 01:03
Димыч:"Значит мало армия дала битой по башке, если пишешь про "стосы книжак". Тебя в армию призывали не книжки читать, а учиться воевать, учиться убивать. Помню свое первое впечатление от услышанного в учебке от офицера: "сынки, в армии все просто: либо вы умеете воевать, умеете убивать, либо в случае войны убивают Вас. Так слушайтесь же, чтобы Вас в случае чего в первом же бою не грохнули!" Это был шок! Впервые открыто сказали: мы вас будем учить убивать, это ВДВ. Либо Вы, либо Вас, середины нет. А Железниченко тут пургу гонит про какие-то прочитанные книжки!:)) Значит это не армия, коли было время "стос книжак" прочитать. Эх, его бы в мое время да в ВДВ, посмотрел бы я на его "стос книжак":)) Ничего то в армии он не видел, не понял, я смотрю".

Каб стаць сапраўдным салдатам трэба ХАЦЕЦЬ служыць у войску. У адваротным выпадку служба ператвараецца ў цяжкую павіннасць.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile