аўторак, 07 лютага 2012, Менск 09:32

Грамадзтва

У Нью-Ёрку прадстаўленая новая кніга Пазьняка

У Нью-Ёрку, у грамадзкім цэнтры сабору сьв. Кірылы Тураўскага, адбылася прэзэнтацыя кнігі Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як адначаецца ў анатацыі, у кнізе дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьвядомасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньні і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Зьмешчаныя развагі пра значэньне беларускай мовы, нацыянальных сымбаляў, ролю эліты ў жыцьці грамадзтва.

Па словах Пазьняка, кніжка разьлічаная на асьветніцтва маладога пакаленьня. На думку старэйшага дзеяча беларускай дыяспары ў Амэрыцы Антона Шукелойця, які выступіў на прэзэнтацыі, гэтае выданьне будзе ўнёскам ў распрацоўку канцэпцыі нацыянальнай ідэі.

Гэта – дзевятая кніга Пазьняка, выдадзеная ім у эміграцыі. Папярэдняя (“Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1”) аб’ядноўвае артыкулы, выступы і матэрыялы з1990 году да эміграцыі аўтара. Зянон Пазьняк таксама аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, зьяўляеца ганаровым членам Беларускага ПЭН-цэнтру.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Міхась Горад:: Менск
01.07.2009 13:05
А дзе можна набыць?

Імя:: Юра
01.07.2009 14:48
А дзе дастаць гэту кнігу? Ці вудзе яна ў інтэрнэце?

Імя:: Павал2
01.07.2009 15:15
Каму яна патрэбная? Спадар Пазьняк ўжо пажаўцеў са злосьці Няхай вяртаецца ў Беларусь! Трохі пасядзіць і можа далей рабіць, што сабе хоча.

Імя:: І.
01.07.2009 16:35
Сапраўды. Пастаўце каб спампаваць.

2 Павал2

Пазьняк як па здымках, выглядае добра. А ты відвць, пазелянеў ад зайздрасьці))

Імя:: Makej
01.07.2009 16:39
http://www.bielarus.net/archives/2009/06/30/1627

Тутака Пазьняк выкрывае няпраўду, якую на яго ўзьвяла спадарыя Алексіевіч.Алексіевіч часты госьць на Свабодзе.Хай бы патлумачыла, чаму раптам у яе такія фантазіі.

Імя:: Zmicier Горад:: Bielarus
01.07.2009 20:39
sp. Zianon viartajciesia u Bielarus', czakajem ))))

Імя:: Павал2
01.07.2009 21:12
Прабачце, як можна добра выглядпць адорваным ад Маткі-Айчыны??
Добра выглядае толькі 5-я каломна!

Імя:: Jauhien
02.07.2009 04:09
Pazniak - bujny letuciennik, jaki nia nadta ulicvaje nasyja realii, ale josc peunyja slusnyja dumki. A pacytac novy tvor miarkuju varta.

Імя:: Вечар
02.07.2009 08:52
Хацелася б, каб Свабода, даючы іныармацыю пра новыя выданьні, паведамляла нам дзе можна набыць кніжкі.

Імя:: Саўка Горад:: Мінск
04.07.2009 00:35
Нішто не перашкаджала правесці гэту імпрэзу і на Беларусі. Занадта шмат гонару Зянон сабе здабывае. Есць жа тут яго партыя. Тым больш ПЭН цэнтру гэта было, як плюнуць.

Імя:: беларус
04.07.2009 08:30
Напішыце, дзе купіць кнігу. Такая кніга павінна быць у бібліятэцы кожнай беларускай сямьі.

Імя:: Андрюха Горад:: Минск
12.07.2009 21:08
Молодец, что работает. Девятая книга! Респект и Уважуха, Зенон! А то тут у нас не то, что книгу — двух слов на роднай мове внятно не могут признести. И это при "карманном" TV и Радио.

Імя:: Яна Горад:: Заслаўе
20.07.2009 11:56
З павагай - да Зянона. Ён лепшы.
Кніга нам патрэбна.
Яна.