Слухаць

Цяпер у эфіры

Беларускае замежжа

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Беларусь ігнаруе заклік Рады Эўропы да мараторыю

01.07.2009 12:04
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” і Беларускі Хэльсінскі Камітэт адрэагавалі на новы сьмяротны прысуд, вынесены ў Беларусі ў панядзелак.

Улады Беларусі працягваюць ігнараваць міжнародны ціск у справе мараторыю на сьмяротнае пакараньне, гаворыцца ў адмысловым прэс-рэлізе “Міжнароднай амністыі”.

Прысуд быў вынесены менш чым праз тыдзень пасьля таго, як Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы выставіла мараторый на сьмяротнае пакараньне як умову вяртаньня беларускаму парлямэнту статусу адмыслова запрошанага ў ПАРЭ.

“Новы сьмяротны прысуд – яснае сьведчаньне таго, што ў Беларусі не існуе “фактычнага мараторыю”, як цьвердзяць улады, і што мы мусім заставацца пільнымі і не выключаць магчымасьці, што там андалей выконваюцца сьмяротныя пакараньні”, - заявіў Нікола Дакварт, дырэктар праграмаў для Эўропы і Цэнтральнай Азіі “Міжнароднай амністыі”.

“Настала пара, каб Беларусь далучылася да рэшты Эўропы і Цэнтральнай Азіі і пакінула практыку сьмяротнага пакараньня, абвясьціўшы афіцыйны мараторый у якасьці першага кроку да яго адмены”, - зазначыў Дакварт.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile