Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое жыхароў Беларусі 28-мі і 30-ці гадоў пакараныя судом пажыцьцёвым зьняволеньнем і сьмяротным пакараньнем за забойства шасьці пэнсіянэрак.


“У матэрыялах крымінальнай справы сабраныя факты пра забойства шасьці жанчынаў сталага веку. Аднак было выяўлена 12 фактаў забойстваў і рабаўніцтваў на тэрыторыі Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей. Найбольш доказаў удалося сабраць па шасьці выпадках”, - паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на АНТ.

Раней Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы паабяцала вярнуць Нацыянальнаму сходу Беларусі статус адмыслова запрошанага толькі пасьля таго, як будзе накладзены мараторый на сьмяротнае пакараньне.

У Палаце прадстаўнікоў стварылі рабочую групу, якая будзе вывучаць магчымасьці ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

Ад 1999 году, калі ў заканадаўства было ўведзенае пажыцьцёвае зьняволеньне, у Беларусі 130 чалавек былі асуджаныя пажыцьцёва.

У 2008 годзе такім чынам пакаралі 7 чалавек, а да сьмяротнага пакараньня прыгаварылі – 2 чалавека.
XS
SM
MD
LG