Эмануіл Зэльцэр на свабодзе
Каля 22-й гадзіны паводле менскага часу грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр быў выпушчаны з Магілёўскай калёніі, дзе ён адбываў трохгадовы тэрмін зьняволеньня.
Першае інтэрвію пасьля вызваленьня. Вінаватым Эмануіл Зэльцэр сябе ня лічыць. На здароўе не наракае, але кажа, што будзе лячыцца. Пра Беларусь ён даведаўся ў турме.
Машыну амбасады ЗША сустрэў супрацоўнік калёніі ля яе варот. Зэльцэра сустрэла прадстаўніца амэрыканскай амбасады ў Менску
Кэралайн Сэвэдж. Яна ўручыла Зэльцэру новы пашпарт і павезла на машыне амбасады ў Менск.
Кэралайн Сэвідж прывезла Эмануілу Зэльцэру новы пашпарт. Ля машыны Зэльцэр даў інтэрвію журналістам. Ён сказаў, што ў яго ёсьць праблемы са здароўем, але ён рады вызваленьню. Ён таксама сказаў, што даведаўся аб вызваленьні зь перадачы тэлебачаньня. Зэльцэр ня ведае, колькі яшчэ прабудзе ў Беларусі. Пасьля прыезду прадстаўніцы амэрыканскай амбасады з новым пашпартам фармальнасьці занялі каля гадзіны, а пасьля яго вызвалілі.
Выглядаў Зэльцэр стомленым і не зусім здаровым. Апошнія дні ён праводзіў галадоўку пратэсту.
Апрача прадстаўніцы амбасады ЗША Кэралайн Сэвэдж, адваката Зэльцара
Дзьмітрыя Гарачкі і карэспандэнта Радыё Свабода, былога вязьня сустракала здымачная група беларускага тэлебачаньня. Зводдаль за прысутнымі назіраў супрацоўнік калёніі ў цывільным.
Вешчуны блізкага вызваленьня Зэльцера. За гадзіну да яго вызваленьня да калёніі пад’ехала здымачная група беларускага тэлебачаньня. На тэрыторыю яе не прапусьцілі. Cёньня кіраўнік Беларусі
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі паведаміў, што на працягу дня падпіша указ аб памілаваньні Зэльцэра.
Зьміцер Гарачка кажа журналістам, што справу Зэльцера ўлады наўмысна зрабілі таямнічай. Эмануіл Зэльцэр знаходзіўся ў магілёўскай калёніі № 15, яго трымалі ў мэдычнай частцы.