пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:21

Палітыка

ЭЗ уважліва разгледзіць просьбу Беларусі пра дапамогу

Прадстаўніца эўракамісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр Хрысьціна Гохман пацьвердзіла журналістам, што “Беларусь накіравала ўчора ў Брусэль просьбу аб аказаньні фінансавай дапамогі”, якую Эўракамісія ”будзе разглядаць вельмі ўважліва і дасьць адказ найбліжэйшым часам”.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Хрысьціна Гохман, аднак, адмовілася даць больш падрабязную інфармацыю як пра суму, так і пра мэту дапамогі, якой папрасіў афіцыйны Менск, падае брытанская Guardian.

Напярэдадні ў Менску эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што ЭЗ гатовы забясьпечыць Беларусь фінансавымі сродкамі ды іншай дапамогай, калі яе ўлады будуць надалей прасоўвацца ў кірунку ўмацаваньня дэмакратыі.

Сёньня міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец падчас перапынку ў паседжаньнях Палаты прадстаўнікоўзрабіў заяву журналістам. Ён сказаў: “Мы ўжо накіравалі [Эўразьвязу] зварот [аб дапамозе] і цяпер чакаем адпаведнай рэакцыі. Думаю, што яна можа быць у найбліжэйшы час”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юрась Горад:: з-пад Менску
25.06.2009 00:27
Лука адразу ж клянчыць грошы ды іншае дапамогі. А дзе ж тыя крокі ў бок дэмакратызацыі?!