пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:28

Грамадзтва

Туск: Крызіс можа зблізіць Польшчу і Беларусь

У Варшаве прайшоў першы гаспадарчы саміт Польшча-Беларусь і пачала працу Нацыянальная выстава Беларусі.

Дональд Туск
x
Дональд Туск
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У часе саміту, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх дзелавых колаў, а таксама палітыкі – прэм’ер-міністры Польшчы і Беларусі Дональд Туск і віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў (прэм’ер Сяргей Сідорскі не прыехаў, хаця ягоны ўдзел у імпрэзе быў плянаваны). Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што “паляпшэньне дачыненьняў з Менскам пры выкарыстаньні мудрых палітычных інструмэнтаў было для майго ўраду прыярытэтам ад першых дзён працы, хаця мы разумелі, што гэта ня лёгкая задача”.



Туск: “Добрая будучыня абодвух народаў наўпрост залежыць ад добрых дачыненьняў паміж нашымі народамі і ўрадамі”.

Паводле Туска, цяпер “польскі бок вельмі задаволены з тых пазытыўных рэчаў, якія пачынаюць адбывацца паміж Польшчай і Беларусьсю і бачыць “невялікі але выразны прагрэс у некаторых аспэктах, зьвязаных з дэмакратычнымі стандартамі”.

Туск: “Таксама ў размовах сам-насам са спадаром Кабяковым я адзначыў, што мы бачым непасрэдную сувязь паміж паляпшэньнем дачыненьняў, у тым ліку эканамічных, Беларусі і Эўразьвязу і Беларусі і Польшчы і падвышэньнем стандартаў, што да правоў чалавека, меншасьцяў і ўвогуле дэмакратычных стандартаў”

Андрэй Кабякоў
У часе саміту абмяркоўваліся праблемы польска-беларускага супрацоўніцтва ў галінах энэргетыкі, фінансаў, гандлю і сельскай гаспадаркі, міжрэгіянальнай супрацы і турызму.

Сёньня ж у варшаўскім выставачным цэнтры “Торвар” адкрылася нацыянальная выстава Беларусі , дзе прадстаўленая прадукцыя каля 130 беларускіх экспартэраў.





Фота з сайту польскага ўраду.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
24.06.2009 18:46
Туск спрабуе падмануць -апраўдаць самога сябе---няма аніякага !!!"выразны!!!-га прагрэс -а у некаторых аспэктах, зьвязаных з дэмакратычнымі стандартамі” Але ён і ў сваей краіне бадай забыўся на дэмакратычныя стандарты сваёй Партыі "Грамадзянскай !!! плятформы"

Імя:: Павал2
24.06.2009 20:32
Вітаўт, перастані несьці лухту

Імя:: Алекс
25.06.2009 02:05
Туск - адзіны вялікі палітык у Польшчы, якога я вельмі шаную. (Вітаўт, гэць пад лаўку!)