Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск павіншаваў Борыс


Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск павіншаваў Анжаліку Борыс з паўторным абраньнем на пасаду старшыні СПБ.

“Хачу запэўніць спадарыню старшыню, што польскі ўрад, так як гэта і было дагэтуль, зробіць усе магчымыя захады, каб правы палякаў у Беларусі належным чынам абараняліся”, - гаворыцца ў віншавальным лісьце.

Увогуле з’езд СПБ у нядзелю галоўная тэма паведамленьняў буйнейшых польскіх мэдыяў. Інфармацыйныя тэлеканалы у рэжыме он-лайн асьвятляюць з’езд і прысьвячаюць гэтай падзеі адмысловыя праграмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG