Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Генадзь Бураўкін
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Лукашэнка наведаў маўзалей Туркмэнбашы

18.06.2009 15:54

У часе візыту ў Туркмэністан А. Лукашэнка правёў перамовы з дзейным кіраўніком краіны Г.Бэрдымухамэдавым і наведаў маўзалей былога прэзыдэнта – С.Ніязава.


З Бэрдымухамэдавым Лукашэнка дамовіўся аб удзеле Беларусі ў разьвіцьці вытворчай і сацыяльнай сфэры Туркмэністану. У прыватнасьці, Беларусь хоча пабудаваць у гэтай краіне цэмэнтны завод, дарогі, разьвіваць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, машынабудаваньня, турызму.
Туркмэнскаму народу зь першым нацыянальным лідэрам пашанцавала


Пасьля афіцыйных перамоваў Лукашэнка накіраваўся у пасёлак Кіпчак, дзе знаходзіцца маўзалей былога прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава. Лукашэнка ўсклаў вянок да маўзалея. А пазьней наведаў музэй Туркмэнбашы ў Ашгабаце, у якім адлюстраваны жыцьцёвы шлях Ніязава і ягоных родзічаў,-- перадае Інтэрфакс.

У музэі А.Лукашэнка пакінуў запіс: “Туркмэнскаму народу зь першым нацыянальным лідэрам пашанцавала... Мне пашчасьціла асабіста ведаць Сапармурата Атаевіча. Ён мяне, тады яшчэ маладога палітыка, шмат чаму навучыў...”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
18.06.2009 16:27
Нешта вельмі ветлівым зрабіўся Рыгоравіч пасьля бані у Маскве?

Імя:: Куку
18.06.2009 19:31
"Ён мяне, тады яшчэ маладога палітыка, шмат чаму навучыў"

Які малайчына!
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile