пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:01

Эканоміка

"Малочная вайна" скончана?

Праблема паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею разьвязана. Гэта стала вынікам перамоваў у Маскве кіраўнікоў міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчаваньня і аховы здароўя Сямёна Шапіры і Васіля Жарко з кіраўніком “Роспотребнадзора” Генадзем Анішчанкам.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Аб гэтым паведамляе БЕЛТА.

Дамоўленасьці аб аднаўленьні паставак Беларускай малочнай прадукцыі ў Расеі аформлены адпаведным пратаколам.

У бліжэйшы час рух беларускай малочнай прадукцыі адновіцца, – сказаў журналістам паводле вынікаў перамоваў Сямён Шапіра, падкрэсьліўшы, што прынятае рашэньне вельмі ўзважанае і канструктыўнае.

Паводле словаў Генадзя Анішчанкі, да тае пары, пакуль на беларускую малочную прадукцыю будуць аформлены дазвольныя дакумэнты ў адпаведнасьці з новым тэхнічным рэглямэнтам, яна будзе пастаўляцца ў Расею паводле раней выдадзеных дакумэнтаў. Генадзь Анішчанка таксама дадаў, што аб’ём паставак скарочаны ня будзе.

"Беларускі бок у найбліжэйшы час выканае ўсе ўмовы па прывядзенні дакументацыі на малако і малочную прадукцыю ў адпаведнасць з расійскім заканадаўствам", цытуе Анішчанку агенцтва Інтэрфакс.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: secondhead Горад:: Менск
18.06.2009 05:27
Дык распачнецца йшэ якая, хоць кiсельная...