субота, 04 лютага 2012, Менск 13:15

Грамадзтва

У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці

Спэцназаўцы затрымалі каля двух дзясяткаў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Супрацоўнікі міліцыі пратрымаўшы маладых людзей больш за дзьве гадзіны пачалі іх адпускаць без складаньня пратаколаў. Яны перапісалі прозьвішчы ўдзельнікаў пікету і ўсіх адпусьцілі.

Маладыя людзі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых трымалі расьцяжкі “Свабоду Аўтуховічу!”і “Свабоду палітвязьням!” насупраць кінатэатру “Беларусь” ля станцыі “Фрунзенская” ў Менску.

На месца пікету прыйшлі кіраўнікі менскай міліцыі. Яны выклікалі спэцназаўцаў. Актывістаў закінулі ў аўтобус і адвезьлі ў міліцыю.







Затрыманых актывістаў пачалі адпускаць з пастарунку каля 20-й гадзіны без складаньня пратаколаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Спадар пранік
16.06.2009 21:00
Зноу Сянчыла ўдзельнік акцыі, і зноў затрыманні. Трэба задумацца.... Дзе ён, там хапун...А Паліна малайчына, прыгожая і мужная дзяўчына

Імя:: АРТ Горад:: Х
16.06.2009 21:17
Дэмакратызацыя!Лібералізацыя!Беларусь у Еўропу...Абавязкова паказаць гэтыя здымкі Беніце-Вальднэр.Хай звязе сваім гаспадарам у Еўропу.

Імя:: Ён Горад:: Менск
16.06.2009 23:48
А мне цікава які быў спецназ? На фотах толькі міліцыя... Ці гэта зноў тупы піяр?

Імя:: Макс
17.06.2009 12:07
Былі два аўтобусы з АМАПам, але іх дапамога спатрэбілася толькі ўжо тады, як пацягнулі людзей у гэтыя аўтобусы. Таму на фотках іх і няма.