чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 12:07

Культура

Вальжына Морт возьме ўдзел у фэстывалі паэзіі ў Ротэрдаме

Сёлета гэтае найбуйнейшае паэтычнае сьвята ў Эўропе адзначае сваё 40-годзьдзе. Фэстываль будзе праходзіць з 13 па 19 чэрвеня ў муніцыпальным тэатры галяндзкага гораду Ротэрдам.

Вальжына Морт
x
Вальжына Морт
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Праграма паэтычнага сьвята абяцае, што перад гледачамі са сваімі апошнімі вершамі выступяць найбольш яркія паэтычныя таленты Францыі, Нідэрляндаў, Кітаю, Беларусі, Ірляндыі і шмат якіх іншых краін.

Мясцовыя выданьні называюць Вальжыну Морт “зоркай, якая ўзыходзіць на паэтычным небасхіле”.

Свае вершы паэтка будзе чытаць па-беларуску і па-ангельску. Як сказаў у свой час пра яе публічныя выступы Андрэй Хадановіч, “гэта выбух энэргіі, выклік, правакацыя, яўнае хуліганства, ледзь ня зьдзек з публікі — калі сядзіш агаломшаны, глыбока ўражаны, каб не сказаць “абражаны” — і хочацца крычаць: “Яшчэ! Яшчэ!”

У праграме фэстывалю таксама — дыскусіі, літаратурныя сэмінары, інтэрвію. Адбудзецца прэм’ера фільму пра флямандзкага паэта, драматурга, мастака, рэжысэра тэатру і кіно Х’юга Кляўса.

Міжнароднае журы літаратурнага конкурсу ў Ротэрдаме ўзнагародзіць прызамі найлепшых аўтараў і перакладчыкаў паэзіі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: xyu
11.06.2009 18:33
гэтым словам хадановіча гады 4 мінімум - з таго часу паэзія вальжыны зьмянілася каардынальна

Імя:: яе чытач
12.06.2009 09:45
вось Морт, дарэчы, і можа Нобеля атрымаць.