пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:38

Эканоміка

МВФ гатовы павялічыць крэдыт Беларусі на мільярд даляраў

Місія Міжнароднага валютнага фонду і беларускія ўлады паразумеліся ў пытаньні выдзяленьня другой траншы крэдыту стэнд-бай – пра гэта заявіў сёньня ў сядзібе МВФ у Вашынгтоне кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Крыс Джарвіс.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Таксама паведамляецца, што МВФ гатовы на просьбу афіцыйнага Менску павялічыць суму крэдыту на адзін мільярд з 2,46 мільярда да 3,46 мільярда даляраў.

Паводле ягоных словаў, місія МВФ знайшла зь беларускімі ўладамі кансэнсус па ўмовах прадстаўленьня краіне другой траншы крэдыту МВФ, выдзеленага сёлета Беларусі ў памеры 2,46 мільярда даляраў. Апрача таго, супрацоўнікі фонду будуць рэкамэндаваць кіраўніцтву МВФ павялічыць фінансавую падтрымку Беларусі. “Такое павелічэньне апраўданае, таму што ў сувязі з глябальным эканамічным крызісам вырасьлі патрэбы Беларусі ў фінансаваньні, а таксама таму што ўрад і цэнтральны банк краіны робяць сур’ёзныя намаганьні для вырашэньня праблем”, – заявіў Крыс Джарвіс.

Пагадненьне аб выдзяленьні Беларусі на працягу 15 месяцаў крэдыту стэнд-бай у памеры 2,46 мільярда даляраў было зацьверджана 12 студзеня сёлета. Першая транша крэдыту на 788 мільёнаў даляраў паступіла ў Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі маюць пералічацца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўраду.
.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
10.06.2009 17:55
Они его деньгами от России откупить хотят.

Імя:: Алесь
10.06.2009 22:29
Выкарыстоўваючы РФ і Захад для захавання сваёй улады,мы сядаем у глыбейшую даўгавую яму.Але гэта лепш,чым расейскія алігархі, што не дадуць масла на хлеб...+ папяровая незалежнасць ад іх...