Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 чэрвеня ў Менск прыбудзе місія Сусьветнага банку. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Ён сказаў, што місія будзе весьці перамовы з урадам Беларусі аб пазыцы ў памеры 200 мільёнаў даляраў “на мэты разьвіцьця”.

Раней у Менску казалі пра жаданьне атрымаць крэдыт Сусьветнага банку ў памеры 1 мільярд даляраў. Чаму сума крэдыту істотна зьменшаная, Харкавец не патлумачыў. Ён таксама паведаміў, што ўрад Беларусі працягвае перамовы з МВФ наконт атрыманьня чарговай траншы крэдыту ад гэтай міжнароднай арганізацыі. Харкавец сказаў, што ніякіх дадатковых умоваў да ўраду Беларусі МВФ не вылучае.
XS
SM
MD
LG