чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:57

Палітыка

АГП хоча аб'яднаць Мілінкевіча і Статкевіча

Палітычная рада Аб'яднанай грамадзянскай партыі выказалася за тое, каб замест некалькіх эўракангрэсаў, якія прапануюць Аляксандар Мілінкевіч і Мікола Статкевіч, правесьці адзін кангрэс дэмакратычных сілаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Менавіта такі форум, лічыць кіраўніцтва АГП, стане “шырокай пляцоўкай і для грамадзкіх арганізацыяў, і для ўсіх прыхільнікаў пераменаў. У рамках Кангрэсу дэмсілаў можна прыняць любы дакумэнт, любую стратэгію з эўрапейскім зьместам”.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька так тлумачыць партыйную ініцыятыву:

Анатоль Лябедзька
“Мы хацелі б знайсьці нешта, што аб’яднае ўсіх. Гэта дрэнна, калі з адной ініцыятыўнай групы вырастаюць два эўракангрэсы. Мы нагадалі, што ёсьць пастаянна дзеючы кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ёсьць пазытыўная практыка, пазытыўны досьвед, калі вылучаўся адзіны кандыдат, калі прымалася новая стратэгія... Усё было прынятае праз дэмакратычную працэдуру, зь вялікай колькасьцю людзей і структураў, прадстаўленых на кангрэсе”.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што за пытаньнем аб эўракангрэсах стаіць агульная сытуацыя ў стане апазыцыі.

Вінцук Вячорка
“У цяперашняй сытуацыі галоўнае пытаньне — гэта вызначэньне: ці мы пагаджаемся быць часткай кіраванай апазыцыі? Гэта ёсьць сапраўдны каштоўнасны выбар: ці хтосьці спадзяецца эўрапеізаваць Лукашэнку або зрабіць выгляд, што Лукашэнка здатны да эўрапеізацыі, ці ўсё ж такі мы сьцьвярджаем, што гэты рэжым, гэтая мадэль, гэтая палітычная сыстэма, гэтая эканоміка не рэфармавальныя? І ставім задачу — ухіліць гэты рэжым і збудаваць эўрапейскую дэмакратычную сыстэму палітычнай улады і свабодную эканоміку. Вось гэта і ёсьць сапраўдная дылема, якая перад усімі стаіць, чым бы яна ні маскавалася. Я думаю, што на любых форумах трэба менавіта гэтае пытаньне ставіць. І вызначацца”.

Лідэры АГП кажуць, што будуць абмяркоўваць сваю ініцыятыву і з суб'ектамі АДС, і з тымі, хто ў кааліцыю не ўваходзіць, і з тымі, хто прапаноўвае правесьці эўракангрэсы. Палітоляг Уладзімер Роўда кажа, што яму здаецца найбольш слушным плян АГП:

Уладзімер Роўда
“Мяне бянтэжыць толькі адно — у апазыцыі зноў узьнікае абсалютна неаб’ектыўная лінія падзелу. Чамусьці ідзе падзел на праэўрапейскія і антыэўрапейскія сілы. Гэта абсалютна няслушны падзел. А ўлічваючы, што камуністы-калякінцы зьмяняюць сваю праграму, назву і г.д., то нават і іх нельга адносіць да нейкіх там антыэўрапейскіх, прарасейскіх сілаў. Гэта ж трэба ўлічваць. І чым больш апазыцыя будзе дэманстраваць сваё адзінства, тым больш шанцаў для яе посьпехаў. І наадварот. Таму, я думаю, з гэтых трох варыянтаў самы лягічны — гэта, безумоўна, варыянт АГП”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
25.05.2009 15:59
У меня простой вопрос: а зачем Милинкевичу объединяться с политическими трупами: ОГП, БНФ, какой-то Статкевич?

Імя:: Беларус
25.05.2009 16:22
Патрэбны Усебеларускi кангрэсс, а не сходкi клоўнаў з гэбоўскай падачы разам зь iхнымi баямi мiж сабой за фiнансаваньне.

Імя:: Беларус
25.05.2009 16:27
Асноўная позва дня Усебеларускага кангрэсса мусiць быць: ня ўдзел у клоўнскiм спектаклi пад назвай "выбары", а адхiленьне парушальнiка Канстытуцыi з пасады.

Імя:: Димыч
25.05.2009 17:27
Імя:: Беларус 25.05.2009
"Асноўная позва дня Усебеларускага кангрэсса мусiць быць: ня ўдзел у клоўнскiм спектаклi пад назвай "выбары", а адхiленьне парушальнiка Канстытуцыi з пасады".

Как примите свою клоунскую резолюцию на таком конгрессе об отречении "парушальнiка Канстытуцыi з пасады", сразу бегите на ул. К.Маркса с этой резолюцией и помогайте Рыгоровичу паковать, выносить вещи.:)) Если он, конечно, Вас примет и согласиться с Вашими бредовыми фантазиями.:))

Імя:: Беларус
25.05.2009 22:36
Беларуская Салідарнасьць:

Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.
Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.

— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.


Імя:: Павал2
28.05.2009 02:50
Цікава :

Ці "Свабода" пражыве хоць адзіны тудзень без рубракі аб Мілінкевічу ?

Я зараз буду баяцца халадзільнік адкрыць, не толькі сайт "Свабоды". Я ўжо наеўся Вашай эрапейсай прапаганды і наглядзеўся УСА-рацкіх "анёлаў". Беларусь павінна быць Беларусьсю ў Эуропе,а не ў лапах эурапейскіх габрэйскіх магнатаў-фінансістаў па заказу.