пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:44

Грамадзтва

“55 гадоў Радыё Свабода гаварыла праўду нашаму народу”

Зварот прэзыдэнта Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды 55-годзьдзя Беларускай службы Радыё Свабода.

Івонка Сурвіла
x
Івонка Сурвіла
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі маю вялікую прыемнасьць вітаць Радыё Свабода з 55-мі ўгодкамі ад яго заснаваньня.

Вельмі ганаруся, што яно было запачаткаванае дзякуючы высілкам Рады БНР. Гэта бліскучы прыклад супрацоўніцтва між дыяспарай і нашымі змагарамі за лепшую будучыню нашай Бацькаўшчыны ў Беларусі.

Праз 55 гадоў Радыё Свабода гаварыла праўду нашаму народу пра яго слаўную мінуўшчыну, яго культуру, яго ўклад у разьвіцьцё чалавецтва. Праўду, пра якую ён ня ведаў, бо хавалася яна ад яго нялюдзкімі рэжымамі.

Адыграла “Свабода” вялізарную ролю ў нашым змаганьні за нацыянальнае адраджэньне. Усе дзеячы і палітыкі, якія спрычыніліся да незалежнасьці, былі гасьцямі Радыё Свабода.

Была “Свабода” адзінай крыніцай слова для Васіля Быкава.

Яна працягвае і цяпер гаварыць праўду нашаму народу, праўду, да якой ён усё яшчэ ня мае вольнага доступу.

Дык ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас, мае дарагія сябры, зь вялізарнай працай, якую вы робіце, каб наш край стаўся той вольнай, заможнай і сапраўды беларускай дэмакратыяй, якая зможа нарэшце заняць месца ў вольнай сям’і вольных народаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ваня Горад:: Мінск
20.05.2009 18:19
У БТ свая праўда, у "Свабоды" - свая. Там лухта пра добрае жыцце, тут лухта пра страшэнную дыктатуру і райскую дэмакратычную Эўропу, да якой трэба імкнуцца во что бы то ні стало. А паколькі народ наш (дзякуй Богу!) не слухае такіх эрўрапэйскіх агытатараў, дык, што за непарадак, трэба гэтых гарылаў эўрапеізаваць і прывучыць да поўнага беспарадку - да свабоды! Не бачу розніцы паміж БТ і Свабодай. У кожнага свой электарат - свае быдла. Нават калі ўлада і зробіць нешта добрае, Свабода усе роуна будзе крычаць, што усе кепска няма куды. Яно і ясна: хто плоціць, той і музыку заказвае. А ото табе на - Івона Сурвіла, прэзыдэнт. Вы яе прэзыдэнтам выбіралі? Я не.

Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
20.05.2009 19:40
ПРАЎДА заўсёды АДНА. А вось містіфікацыі- розныя. Адносна дыктатуры і жорсткасьці - слана цвік не праб'е, а для матылька і голка - смерць. Для раба адсутнасьць свабоды - нармальна, бо ён шукае толькі месца дзе даюць не чорны хлеб, а белы з маслам, а лепш - і каўбасою.Вось так Ваня!
Бадай ты масла знайшоў. А ці надоўга?

Імя:: Фрабел.
20.05.2009 19:57
Ганаруся, што я Беларус !!!
Ганаруся за нашу слаўную Гісторыю !
Ганаруся за Раду БНР і тых Беларусаў, якія яе ачольваюць !
Ганаруся за Нашу Радыё-"Свабоду" !
І вельмі-вельмі крыўдна за такіх вань, якія з'яўляюцца жыхарамі нашай краіны і,
на вялікі жаль, не Беларусамі !
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!

Імя:: Пятрусь
20.05.2009 21:34
"У БТ свая праўда, у "Свабоды" - свая. Там лухта пра добрае жыцце, тут лухта пра страшэнную дыктатуру і райскую дэмакратычную Эўропу, да якой трэба імкнуцца во что бы то ні стало. "

А як ўпісваецца ў вашу канстэляцыю лухта пра дземокрацізацыю расіі - яе Свабода таксама распаўсюджвала...

Наконт дыктатуры таксама непраўда - зараз Свабода распаўсюджвае лухту пра эўрапеізацыю ды лібералізацыю рэжыма.

Дарэчы, слова чыноўнікам рэжыма Свабода таксама дае рэгулярна - так што шчэ незразумела, чаго там болей - праўды ці лухты

Імя:: Пятрусь
21.05.2009 13:45
Спадарыня Сурвіла,

няўжо піяр для чарговага кангрэса пад Мілінкевіча ды звароты да Пуціна за дземакраціяй - гэта і ёсьць праўда для беларусаў?

Нейкая прыгнечаная праўда атрымоўваецца - заказная...

Імя:: Віктар Горад:: Гомель
21.05.2009 14:03
Я веру "Свабодзе". Віншую ўсіх супрацоўнікаў беларускай рэдакціі з юбілеям! Вялікае дзякуй за вашу працу.