Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З нагоды 55-годзьдзя беларускай "Свабоды" мы падрыхтавалі падарунак — мікрасайт “Начная чытанка-2” --> http://realaudio.rferl.org/be/www-modul-NCh2/index.html .

Начная чытанка-2: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”.

Каб спампаваць паасобныя аўдыёфайлы, трэба на старонцы канкрэтнага аўтара навесьці курсор на назву файла (яны ўнізе, з датамі выхаду ў эфір) і клікнуць на слова “Захаваць”.

Летась у эфіры Радыё Свабода скончылася другая частка праекту “Начная чытанка” — цягам 2007-2008 гадоў на радыёхвалях прагучалі яшчэ 50 аўтараў і перакладчыкаў.

Як і ў першай частцы “Начной чытанкі”, гучала паэзія і проза, уласныя творы і пераклады ад літаратараў розных пакаленьняў. Сярод іх:

  • Славамір Адамовіч,
  • Уладзімер Арлоў,
  • Наталка Бабіна,
  • Генадзь Бураўкін,
  • Пятро Васючэнка,
  • Галіна Дубянецкая,
  • Павал Касьцюкевіч,
  • Алег Мінкін,
  • Людміла Рублеўская,
  • Тацяна Сапач,
  • Васіль Сёмуха,
  • Сяргей Законьнікаў.

У сакавіку творы гэтай паўсотні літаратараў разам зь іх біяграфіямі і фотаздымкамі выйшлі на мультымэдыйным дыску “Начная чытанка-2”.

Начная чытанка-1: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG