Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Апазыцыя шукае партнэраў за рамкамі Эўразьвязу

Будынак нарвэскага парлямэнту – стортынгу

18.05.2009 08:23

Сёньня пачынаецца візыт у Нарвэгію групы беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Наведаць Осла атрымалі запрашэньне Алесь Бяляцкі, Аляксандар Казулін, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч і Андрэй Саньнікаў. Яны правядуць шэраг кансультацыяў з нарвэскімі палітыкамі. Нарвэгія, хаця і не ўваходзіць у Эўразьвяз, але мае выразна афарбаваную цікавасьць да Беларусі.

Анатоль Лябедзька кажа, што галоўнай тэмай абмеркаваньня стане сытуацыя ў Беларусі і пэрспэктывы яе дэмакратызацыі:

“Нягледзячы на тое, што Нарвэгія не зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, яе голас у выпрацоўцы эўрапейскай палітыкі даволі важкі. І традыцыйна афіцыйны Осла праяўляе зацікаўленасьць да сытуацыі ў Беларусі. Нарвэгія не дыстанцыюецца ад справаў нашай краіны: яе палітыкі даволі актыўна робяць заявы адносна Беларусі ў розных міжнародных арганізацыях. І гэта трэба выкарыстаць асабліва цяпер, калі ідзе спроба напоўніць эўрапейскую стратэгію, эўрапейскую палітыку канкрэтным зьместам”.

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў лічыць, што беларуская апазыцыя невыпадкова пачынае выходзіць за рамкі Эўразьвязу:

“Паколькі Эўрапейскі Зьвяз пачаў фарсіраваную нармалізацыю адносінаў зь беларускім урадам, трэба шукаць іншыя кірункі працы, іншыя кантакты. І падаецца, што Нарвэгія можа быць адным з такіх кантактаў. Гэта – досыць багатая дзяржава, і яна можа прычыніцца да фінансаваньня беларускіх недзяржаўных арганізацыяў, праектаў. І да таго ж яна не ўваходзіць у Эўразьвяз, і гэта значыць, што яе замежная палітыка не залежыць ад Брусэлю.

Гэтая краіна досыць даўно спансаравала беларускую грамадзянскую супольнасьць, разнастайныя адукацыйныя праекты. Таму нельга казаць, што гэта зусім новы кірунак. Але паколькі іншыя кірункі перастаюць быць такімі актуальнымі, як былі раней, таму новыя магчымасьці пачынаюць выходзіць на першы плян”.

Анатоль Лябедзька кажа, што краіны Паўночнай Эўропы цяпер могуць стаць для беларускай апазыцыі больш прывабнымі:

“Мы зыходзім з прынцыпу – стукайся ўва ўсе дзьверы, і якія-небудзь адчыняцца. Калі глядзець на эўрапейскую мапу з пункту гледжаньня ня толькі сёньняшняга дня, а нейкай больш далёкай пэрспэктывы, то трэба прызнаць: нашымі партнэрамі найперш могуць быць краіны-суседзі і краіны Паўночнай Эўропы. Гэта адносна невялікія па эўрапейскіх маштабах краіны, але для іх дэмакратычныя каштоўнасьці маюць больш магутную каранёвую сыстэму”.

Для праваабаронцы Алеся Бяляцкага Нарвэгія – наагул надзвычай важная краіна:

“Там традыцыйна надаюць вельмі вялікую ўвагу захаваньню правоў чалавека. І ня толькі ў сваёй краіне, а вельмі пільна назіраюць, што робіцца ўва ўсім сьвеце. Недарэмна там уручаюць Нобэлеўскую прэмію міру.

Мы маем з Нарвэгіяй сумесны праект – Дом правоў чалавека ў Вільні. У ім удзельнічаюць многія беларускія праваабарончыя арганізацыі. І ён падтрымліваецца нарвэскай Фундацыяй дамоў правоў чалавека. А Нарвэскі Хэльсынскі камітэт неаднаразова выказваўся пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і прымаў спэцыяльныя заявы”.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Jazep
18.05.2009 09:17
Сумна ўсё гэта... Нават не раздражняе..... Каб хоць нейкі плён быў, хай перададуць ад беларусаў найлепшыя пажаданьні каралеўскае сям’і ды й павіньшуюць замляка-Рыбака, пакуль ён у турне па Эўропе не рвануў...

Імя:: Яўген Мурашка
18.05.2009 11:44
Зноў пайшлі нашы лідары па сьвету з працягнутай рукой: "Гэта - досьць багатая дзяржава". І не саромяцца казаць аб гэтым услых.

Імя:: Бацька-народ
18.05.2009 19:50
Вельмі радуе тое, што Маці--невыязная. А то б зьвезьлі яе няведама куды.

Імя:: Михась Горад:: Менск
19.05.2009 00:21
Поддерживаю такое решение.От ЕС,в котором заправляют циники вроде Шредера,ждать даже моральной поддержки беларускай оппозиции не стоит.Они взяли курс на создание буферной зоны между ЕС и РФ под названием Беларусь.

Імя:: Яўген
19.05.2009 15:06
Стукай або ня стукай - адзін плён. Няма будучыні для Беларусі.

Імя:: Narvezhac Горад:: z Narvegii
22.05.2009 17:02
Narvegii belaryskija spravy pa barabany, royna jak i belaryskaja apazicija... Narvegija zajmaecca prablemami y Africi... i Azii...Belarus' tyt ne passer
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile