пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:24

Палітыка

“Нельга дазволіць Навумаву трапіць у Бэрн”

Уладзімер Навумаў і кіраўнік заявачнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі хакею Эрнэст Альянчыч каля прапанаванага лягатыпу чэмпіянату сьвету па хакеі-2014
x
Уладзімер Навумаў і кіраўнік заявачнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі хакею Эрнэст Альянчыч каля прапанаванага лягатыпу чэмпіянату сьвету па хакеі-2014
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
З такім заклікам да швэдзкай фэдэрацыі хакею зьвярнуліся вядомыя праваабаронцы са Швэцыі і Беларусі — прэзыдэнт ініцыятывы “Östgruppen för demokrati och mänskliga rättigheter” Марцін Угла і старшыня незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

“Мы зьвяртаемся да швэдзкай фэдэрацыі, каб тая паўплывала на швайцарскіх калегаў — не запрашаць старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Ўладзіміра Навумава на чэмпіянат сьвету. Мы таксама настойліва просім швайцарскі ўрад не дазволіць Навумаву ўезд у Швайцарыю”, — пішуць у сваім лісьце праваабаронцы. Зварот быў надрукавалі ў шэрагу швэдзкіх выданьняў.

Як вядома, Беларусь — адна з краін-кандыдатак на правядзеньне ўсясьветнага першынства па хакеі ў 2014 годзе. Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні будзе прынятае на кангрэсе ІІХФ 7-9 траўня ў часе цяперашняга чэмпіянату сьвету ў Швайцарыі. 7 траўня прэтэндэнты правядуць свае фінальныя прэзэнтацыі, а 8 траўня адбудзецца галасаваньне.

Гэтыя мерапрыемствы ў Бэрне і плянуе наведаць Уладзімер Навумаў як кіраўнік фэдэрацыі хакею Беларусі.

Як адзначаюць Марцін Угла і Алесь Бяляцкі, кіраўнік беларускай хакейнай фэдэрацыі, экс-міністар унутраных спраў Навумаў падазраецца ў дачыненьні да сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека. Ён уваходзіць у сьпіс тых беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ і ЗША.

Праваабаронцы нагадваюць пра сувязь экс-міністра са зьнікненьнем чатырох беларускіх апазыцыянэраў, сярод якіх быў і генэрал міліцыі Юры Захаранка. Ён зьнік 7 траўня 1999 году.

Цяпер, заўважаюць швэдзкі і беларускі праваабаронцы, Навумаў спадзяецца наведаць Швайцарыю.

Хоць Швайцарыя і не зьяўляецца сябрам ЭЗ, але яна падтрымала санкцыі Зьвязу ў дачыненьні да некаторых беларускіх палітыкаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: хоккеист
30.04.2009 17:16
неужели, так уж важно, кто поедет? наумова скоро не будет на этой должности. но если в берне федерация не будет представлена на высшем уровне, беларусь факт пролетит. оппозиции так надо, чтобы у нас не провели чемпионат мира?

Імя:: Radykal
30.04.2009 22:24
хоккеісту
Калі баіцёся, што РБ ня зможа гасьціць чэмпіянату, то ўспомніце, што гокейная фэдэрацыя РБ зьяўляецца самакіраванай недзяржаўнай грамадзкай організацыяй. Адпаведна,пэрсональны склад свайго "высшего уровеня" фэдэрацыя можа зьмяніць на працягу 15-хвіліннага сходу кіраўніцтва. Господін Наумов, калі верыць Лукашэнку - цяжка хворы чалавек. Навошта вы абцяжарылі інваліда грамадзкімі абавязкамі? Хай адпачывае.

Імя:: 2хоккеист
01.05.2009 14:04

calkam zgodny z vami, a taksama z kamentarom na vash artukul na charter97

мааа, 17:09, 30.04
я хочу увидеть грандиозный хоккей в своей стране, хочу увидеть известных хоккеистов своими глазами! потому что другой возможности не будет - я не зарабатываю столько, чтобы шляться по заграницам!

iak toj zha bialiacki