чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:42

Грамадзтва

“SOL Minsk” чакае ад Мар`яны Грузьдзіловіч “кампэнсацыі”

Настаўніца Мар`яна Грузьдзіловіч звольненая з камэрцыйнага адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” за тое, што гаварыла з вучнямі пра Дзень Волі. Радыё Свабода выслухала пазыцыю кіраўніцтва “SOL Minsk”.

Марыяна Грузьдзіловіч
x
Марыяна Грузьдзіловіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як мы ўжо паведамлялі, падставай для звальненьня стала дыскусія выкладчыцы ангельскай мовы з навучэнкай, якая заявіла, што ў Дзень Волі на вуліцы выходзяць “тупыя ўроды з апазыцыі” і нешта крычаць. Спадарыня Грузьдзіловіч не пагадзілася, заявіўшы, што сама наведвае апазыцыйныя акцыі і бачыць там пераважна інтэлігентных людзей. Аднак менавіта ў Дзень Волі загадам кіраўніцтва цэнтру выкладчыца была звольненая на падставе абвінавачаньня ў парушэньні статуту арганізацыі.

Зь якой фармулёўкай звольненая Мар`яна Грузьдзіловіч, я пацікавіўся ў дырэктара “SOL Minsk” Ванды Дармаян:

“Звольнілі за грубае парушэньне працоўнай дысцыпліны, за зьнявагу дзіцяці… Лепей, канечне, было б, каб вы пра ўсё запыталіся менавіта ў яе”.

Карэспандэнт: “Сваю вэрсію звальненьня яна ўжо агучыла...”

“Гэтую вэрсію мы чыталі, вэрсія абсалютна ілжывая. Нікому з выкладчыкаў не дазволена прыніжаць дзіця і абражаць чалавечую годнасьць. І даводзіць дзяцей да сьлёз”.

Мар`яна Грузьдзіловіч расказала, што ў часе размовы з завучам ёй было заяўлена, што кампанія апынулася на мяжы ліквідацыі. Пасьля канфлікту паміж выкладчыцай і вучаніцай пачаўся ціск на кіраўніцтва СШ № 212 у мікрараёне Сухарава, дзе арандуе плошчы адзін зь філіялаў цэнтру. Выявілася, што бацька пакрыўджанай дзяўчынкі — не апошняя асоба ў структуры МУС. Ці мог міліцэйскі палкоўнік паўплываць на лёс выкладчыцы?

“Для мяне бяз розьніцы — ці гэта дачка прыбіральшчыцы, ці каго іншага. Для мяне важна — правы дзіцяці, абараніць дзіця ад замахаў, ад зьнявагаў. Я ня ведаю, хто бацька дзяўчынкі, бо са скаргай зьвярнулася мама. Але гэта не адна скарга, таксама скарга паступіла ад калектыву бацькоў — на імя дырэктара 212-й школы”.

Аднак чаму прынятае такое пасьпешлівае рашэньне? Чаму не запатрабавалася ніякіх унутраных праверак па згаданых скаргах?

“Якая праверка? Мы сустрэліся, пагутарылі з бацькамі. Якая можа быць праверка, калі група бацькоў зьвярнулася, калі дзяўчынка ў сьлязах сышла дадому, усю ноч ня спала, калі гэтыя дзеці абураныя паводзінамі выкладчыка? Ва ўсім сьвеце выкладчыку забаронена абражаць дзяцей, прыніжаць іх чалавечую годнасьць”.

Мар`яна Грузьдзіловіч адпрацавала ў “SOL Minsk” амаль 11 гадоў, практычна ад часу, калі цэнтар зьявіўся ў Беларусі. Чаму да яе не было прэтэнзій увесь гэты час, а цяпер ужытыя такія радыкальныя захады?
Дырэктар: Мы будзем падтрыманыя цэнтральным офісам, адназначна.

“Так, 10 гадоў яна адпрацавала. Мы ведаем, што яна больш за 10 гадоў была ў “беларускім фронце”. І ніхто яе за палітычныя погляды ніколі не намагаўся звольніць. Але калі чалавек дайшоў ужо да такога, то я, канечне, заўсёды буду на баку правоў дзіцяці”.

“SOL Minsk” фармальна зьяўляецца рэгіянальным падразьдзяленьнем брытанскага цэнтру “Sharing One Language”. Ванда Дармаян кажа, што ў любым выпадку брытанцы зразумеюць вымушанасьць такога кроку:

“У Вялікай Брытаніі правы вучня стаяць на першым месяцы. Ажно да таго, што выкладчыка пазбавяць дыплёма, калі ён зрабіў замах на правы дзіцяці, асьмеліўся на занятках гаварыць пра сэкс, пра рэлігію, пра палітыку. То бок мы будзем падтрыманыя цэнтральным офісам, адназначна. Ва ўсім сьвеце забаронена выкладчыку глуміцца над перакананьнямі дзіцяці і закранаць вось гэтыя тры тэмы”.

Ці будзе “SOL Minsk” выплачваць кампэнсацыю звольненай за адзін дзень выкладчыцы?

“Якая кампэнсацыя? Маральная дзецям? Так, я ўжо папрасіла прабачэньня ў пісьмовым выглядзе перад усімі бацькамі за маральную шкоду, нанесеную выкладчыкам”.

Карэспандэнт: “А выкладчыку?”

“Выкладчыку? За што? За тое, што яна нанесла шкоду кампаніі, шкоду рэнамэ кампаніі? Ды выкладчыку трэба стаяць на каленях і прасіць прабачэньня перад бацькамі, перад кампаніяй, перад калегамі, што яна так падвяла кампанію і павяла сябе абсалютна неэтычна. Якая кампэнсацыя? За тое, што яна імідж кампаніі спрабуе разбурыць? Пра якую кампэнсацыю ідзе гаворка? А кампэнсацыя кіраўніку маральная, а бацькам? Я пісьмова прашу прабачэньня і вытлумачваюся перад бацькамі за яе антыпэдагагічныя паводзіны”.

Мар`яна Грузьдзіловіч ня мае сумневаў, што яе лёс быў вырашаны не ў “SOL Minsk”, а менавіта ў сям’і палкоўніка МУС. Праўда, называць прозьвішча вучаніцы, каб сапраўды не нашкодзіць дзяўчынцы, яна ня хоча:

“Мне адразу сказала завуч, што бацька той дзяўчынкі — палкоўнік МУС. А то адкуль жа я ведала б?”

“Але чаму так хутка адбылося звальненьне? Без аніякай праверкі?”
М.Грузьдзіловіч: Мне так было і сказана: мы вымушаныя ахвяраваць адной фігурай дзеля ўратаваньня кампаніі.

“Гэта, канечне, толькі прыкрыцьцё, што нібыта ўсе бацькі разам сталі за дзяўчынку. Мне так было і сказана: мы вымушаныя ахвяраваць адной фігурай дзеля ўратаваньня кампаніі. Ні пра якія інтарэсы дзяцей не было сказана ні слова. З-за таго, што вы, маўляў, крыўдзіце дзяцей, што дзяўчынка плакала — я гэта ўвогуле ад вас упершыню чую”.

Таксама выкладчыца абвяргае словы спадарыні Дармаян, якая заявіла, што 10 гадоў у адукацыйным цэнтры трымалі “бээнэфаўку”, а звольнілі выключна за антыпэдагагічныя паводзіны:

“Я ні ў якай партыі не была. У мяне проста такая грамадзянская пазыцыя. Я супраць той сытуацыі, якая цяпер адбываецца ў краіне. Так, я хадзіла на ўсе падобныя мерапрыемствы. Але яшчэ раз паўтараю: я ня сябра ніякай партыі, а БНФ — тым больш. У мяне такія перакананьні, але да ніякай партыі я не належу. Сваю пазыцыю я не хавала і ведала, што і яны пра мае перакананьні ведаюць”.

У брытанскім офісе “Sharing One Language” устрымаліся ад камэнтароў адносна сытуацыі, патлумачыўшы, што на гэты момант не валодаюць падрабязнасьцямі справы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 6
Імя:: Сяржук Горад:: Менск
27.03.2009 15:16
Адабраць у мярзотнікаў ліцэнзію! З такімі поглядамі ім нельга вучыць беларускіх дзяцей. Я думаю, так неўзабаве і станецца!

Імя:: жаўнер
27.03.2009 15:23
Дармаян зьняважліва вымаўляе --" беларускі фронт", нават не даўшы сабе працы правільны вымавіць назоў арганізацыі.

Калі тыя, для каго ўсё беларускае -- трэцяга гатунку, ня вартае павагі, ня будуць пастаўленыя на месца, кранты Беларусі.

Імя:: Alecha Горад:: Mensk
27.03.2009 15:46
Гэтая Дармаян выглядае на недалёкую цётку з глахамані. Яна, што? не ў курсе, што існуе закон аб працы, які рэгламентуе працэдуру перарывання кантракту па ініцыятыве наймальніка? Ці ведае хоць яна тое, што прыватныя фірмы таксама падпарадкоўваюцца Законам Рэспублікі Беларусь? сп.Груздзіловіч, падавайце ў суд аб незаконнасці звальнення - справа выйгрышная, ніякія палкоўнікі не выратаюць гэты гора-цэнтар. Да таго ж гэтай справе патрэбна даваць як мага мацнейшы разгалос

Імя:: Aleks
27.03.2009 16:02
Ванда Дармаян - vielmi "slavianskaje" imia. A kolki cynizmu u jaje kamentarach: "Ajoj!! Dziauczynku skryudzili!! Ratunku!Ja użo paprasila prabaczeńnia u piśmovym vyhladzie pierad baćkami". Nastaunica abaviazkova pavinna zmahacca za svaje pravy dyj painfarmavać SOL UK - anhielcy nia dyrnyja, kab u versiju sp. Darmajad pavieryć.

Імя:: SLAVA Горад:: МЕНСК
27.03.2009 16:03
А счас если кого обидели тот сразу из оппозиции.
А муж М.Груздилович -ОЛЕГ ГРУЗДИЛОВИЧ - работает корреспондентом на Радио Свободы и используя свое служебное положение раздул из мухи слона.

Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс
27.03.2009 16:12
“Якая праверка? Мы сустрэліся, пагутарылі з бацькамі. Якая можа быць праверка, калі група бацькоў зьвярнулася, калі дзяўчынка ў сьлязах сышла дадому, усю ноч ня спала, калі гэтыя дзеці абураныя паводзінамі выкладчыка? Ва ўсім сьвеце выкладчыку забаронена абражаць дзяцей, прыніжаць іх чалавечую годнасьць”.
_______________________

Значыць дзяўчынку пакрыўдзілі тым, што выкладчыца ўаступілася за тых, каго дзяўчынка, выхаванка МУС, назвала "тупыя ўроды апазыцыі?" Дзяўчынка заплакала, што настаўніца не лічыць апазыцыю "тупымі ўродамі"? Дзяўчынка пакрыўдзілася, што 25 сакавіка - свята БНР? Дзяўчынка ноч не спала з-за таго, што настаўніца заступілася за люзей, якіх дзяўчынка абразіла?

Так можа справа ў дзяўчынке, яе выхаванні, яе бацьках, таварыш Дармаян? Не трэба прыхоўваць невыхаванасць дзіцяці, хамства і грэблівасць бацькоў да суграмадзян так званымі "інтарэсамі дзіцяці". Тут інтарэсы дзіцяці не прычым, дзіця ніхто не абражаў. Ці вы, Дармаян, лічыце недапушчальным папраўляць стаўленне вучня, які зарываецца абразамі на адрас іншых ? Што вы называеце інтарэсамі дзіцяці - абразы, крыўды і ілжывыя пасылы, закладзеныя невыхаванымі бацькамі?

Імя:: Вольга Горад:: Менск
27.03.2009 16:14
Ёлы -палы!!!!! ПАГЛЯДЗІЦЕ НА МАРЫЯНУ!!!СУЧАСНАЯ, ПРЫГОЖАЯ, ВЯСЁЛАЯ ЖАНЧЫНА! ЯНА ПАКРЫЎДЗІЦЬ ДЗІЦЁНКА?! СМЕШНА!
ГАНЬБА!

Імя:: Сяржук
27.03.2009 16:21
У гэтай Дармаян няма анi грама сумленьня.. Цяпер, асабiста, я прыкладу ўсе намаганьнi, каб гэтая кантора перастала iснаваць у вольнай Беларусi.. Не будзе нi вас нi гэтага дэбiла-палкоўнiка.

Імя:: Вольга
27.03.2009 16:22
Людзі! Паглядзіце на фота!!!! прыгожая, вясёлая, сучасная жанчына... Не трэба быць фізіянамістам, каб зразумець, што Такая ЖАНЧЫНА не пакрыўдзіць дзіця і ўвогуле не дазволіць сабе некага абразіць... Ганьба!

Імя:: Dim Горад:: Mensk
27.03.2009 16:45
Англичане должны подумать о дальнейшем сотрудничестве с теперешними работниками Минского офиса.

Імя:: Пятрусь
27.03.2009 17:20
Дык я не зразумеў, чаму не называеце прозьвішча палкоўніка?

Імя:: Белорус
27.03.2009 17:27
Нет, ну вы только посмотрите какая наглая эта Дармоян! как врёт, изворачивается теперь и придумывает всякие небылицы на ходу.. Неужели вы думаете, что это дело рано или поздно не раскрутят, не опросят всех до единого свидетелей и не установят откуда растут ноги?? О каком глумлении над убеждениями ребёнка может идти речь? О тех, которые вложил этому несчастному ребёнку в уши его папа? О том, что День Воли- День создания независимого белорусского государства - это праздник отморозков? Так вы меня простите, что вы делаете тогда в Беларуси, если выбираете сторону оскорбления великого прошлого нашего народа?? Этим увольнением вы оскорбили не только Мариану, но и всех белорусов. Эта наглость меня просто окончательно вывела из себя. И я предлагаю всем не оставлять этого просто так. Пора становится один за одного и начинать ставить на место всю эту зарвавшуюся лукашенковскую челядь. Тоже мне решили услужиться перед каким-то, простите, засранцем, который сам не уважает наш народ и ребёнка своего ещё этому учит. Боюсь, на вашем центре и непосредственно на вашей карьере будет поставлен жирный крест и ещё истребованы компенсации за пособничество антибелорусской политике, иначе случившееся назвать нельзя.

Імя:: Шурась Горад:: Менск
27.03.2009 18:01
Ня веру ніводнаму слову дырэктара “SOL Minsk” Ванды Дармаян. Выкручваецца і хлусіць.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
27.03.2009 18:09
А потым яны крыўдзяцца на ЧАМАДАН - ВАКЗАЛ - РАСЕЯ?

Імя:: БР
27.03.2009 18:16
Представляю, как в самой Англии бы моментально вышвырнули преподавателя, который бы заикнулся о своей поддержке британских националистов, о своей любви к праздникам, скажем, Британской национальной партии и о том, что она посещает их митинги.

Імя:: Зьміцер Горад:: Берасьце
27.03.2009 18:26
А ці патрэбны нам такія адукацыйныя цэнтры ? Прынаймней з такім кіраўніцтвам ?

Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс
27.03.2009 18:44
"Імя:: БР 27.03.2009 19:16 Представляю, как в самой Англии бы моментально вышвырнули преподавателя, который бы заикнулся о своей поддержке британских националистов, о своей любви к праздникам, скажем, Британской национальной партии"

Свята партыі і свята незалежнасці краіны адное і тое ж ? Хаця што з вас БээРаў узяць, вы ежа ужом называць будзеце, калі вам гэта вельмі патрэбна, а аргумэнтаў няма. Нічога дзіўнага: тлумачэнне ў стылі зімоўскіх ды якубовічаў.


Імя:: Андрей
27.03.2009 18:51
Во некоторых странах, перед занятиями, независимо от формы собственности, звучат национальные гимны, кое-где поднимаются флаги. И если кто-то из учащихся проигнорирует исполнение гимна, его могут выставить из класса вон, не взирая на то, кто его родители. Не говоря уже об оскорблении национальных чувств, если такое случится. Здесь мы видим результат политики лукашенко по оплёвыванию белорусского народа и нашей истории, когда одни взрослые вкладывают в голову своим детям нелюбовь к своему роду и своей истории, а другие, как руководство этого центра, становятся на защиту таких вот дегенератов, участвуя тем самым в деградации и уничтожении народа.

Імя:: БР
27.03.2009 19:00
Представляю, как в самой России бы моментально вышвырнули преподавателя, который бы заикнулся о своей поддержке, о своей любви к патриотическим праздникам российского государства, скажем ко дню 4 ноября - Минина и Пожарского, и о том, что она посещает их митинги на Красной Площади в Москве и кладет цветы к памятнику Минину и Пожарскому.

Імя:: Піліповіч
27.03.2009 19:05
Кампанію можна зразумець, бо яна спалохалася рэакцыі з боку дзяржавы, калі сама не прыме меры, а англічане верагодна ў гэтым падтрымаюць. А настаўніку трэба вызначыць, што важней: вучыць дзяцей таму, што ім будзе карыстна ў жыцці, ці абавязкова рэзыць праўду-матку. Калі настаўнік будзе вучыць дзяцей, як у хаце змайстраваць бомбу, то ці карасна будзе гэту праўду ведаць дзецям? У такой дзяржаве, як Беларусь - гэта прыкладна тое самае, як вучыць дзяцей праўдзе пра БНР і апазіцыю, а менавіта небясьпека для дзяцей, турботы для бацькоў, пазбаўленне ліцэнзіі для фірмы. А гэта настаўніца ведала, у якой краіне жывуць яе вучні - дык дзе яе клопат аб дзецях?! Пабачым, што скажа Лондан. Трэба яшчэ сказаць дзякуй, што дзяржава пакуль не зацікавілася тым, якім думкам апазіцыянеры могуць навучыць сваіх дзяцей дома, і не пазбаўляе бацькоўскіх праў.
Камэнтары. Старонка з 6