пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:44

Палітыка

Выкладчыцу звольнілі з-за БНР

Выкладчыца адукацыйнага цэнтру SOL Minsk Мар`яна Грузьдзіловіч звольненая з працы за тое, што распавяла навучэнцам пра Дзень волі.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як паведамляе Хартыя-97, адна з навучэнак сказала, што ведае, што такое Дзень волі – “гэта калі адмарозкі зьбіраюцца і пачынаюць крычаць”. Пасьля гэтага Мар`яна Грузьдзіловіч распавяла дзецям, што гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяткуюць інтэлігентныя людзі, якія ладзяць мірныя акцыі.

На наступны дзень са спадарыняй Грузьдзіловіч сустрэліся кіраўнікі цэнтру, якія заявілі пра яе звальненьне. Як выявілася, дзяўчына, якая падала рэпліку пра “адмарозкаў”, паскардзілася бацьку, палкоўніку МУС.

Кіраўніцтва таксама паведаміла Мар`яне Грузьдзіловіч, што бацькі навучэнцаў напісалі калектыўную скаргу на тое, што ў цэнтры адбываецца агітацыя за апазыцыю.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Я
26.03.2009 19:23
Вось яны бацькі дэбілы,і дзеці дэбілаў!Адно быдла расьце!

Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
26.03.2009 19:30
Марыяна, трымайцеся!магчыма,гэта першы для Вас урок, калі калегі і нават вучні здраджваюць, але вам мая павага і словы ўдзячнасьці за праўду і мужнасьць. добра ведаю, як гэта крыўдна і балюча. Ідзіце да гэтых інтэлігентных людзей, падтрымаюць і дапамогуць. Але яшчэ варта судзіцца з тымі, хто вас звольніў. Таццяна Севярынец

Імя:: АРТ Горад:: Х
26.03.2009 19:45
Вінаваты галоўны дэбіл.А мы ўсе яго церпім.А яго яшчэ ў Прагу запросяць!І будзем сядзець і любавацца на экран,як ён там з Еўропай лабызаецца.І ці мы пасля гэтага можам мець гонар святкаваць Дзень Волі?Так ціхенька,каб хаця лідэра не пакрыўдзіць...А сумленныя адзіночкі пакутуюць.А дзяцей кім гадуем?Скалечылі зноў цэлае пакаленне савецкай ідэалогіяй.Нам, дарослым,ніколі не будзе даравання за нашу маўклівую пакорнасць.Вось дастойны ўчынак настаўніцы.І пакаранне ад рэжыму.Чаму людзі пакутуюць?Калі мы адчуем, што мы ўсё ж людзі?

Імя:: Сяржук
26.03.2009 19:47
Ну нiчога, потым напiшуць "калектыўную" заяву каб зачынiлi той цэнтр. так што выхад адзiн - аднавiць на працы, каб потым не згубiць усё..

Імя:: Сяржук
26.03.2009 20:00
Ну нiчога, потым напiшуць "калектыўную" заяву каб зачынiлi той цэнтр. так што выхад адзiн - аднавiць на працы, каб потым не згубiць усё..

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
26.03.2009 20:04
Хлусьня бацькоў перадаецца дзецям. Становячыся бацькамі, былыя дзеці хлусяць сваім дзецям і так, шэрагамі крочым у Пекла. Д'ябльская дзяржава на чале са здольным вучнем Сатаны. Як парваць тое д'яблава кола?

Імя:: Жук Горад:: Менск
26.03.2009 20:19
Яблык ад яблыні недалёка падае. Але чаго пан палкоўнік такі шустры - генералам хоча стаць? А што дачка расьце стукачкай - дык тое для яго нармальна. А бацькі навучэнцаў чаго такія пісучыя?
А адукацыйны цэнтр SOL - гэта што - для разумова адсталых?

Імя:: JK Горад:: Менск
26.03.2009 20:37
трындзец ды й толькі! вось так яно адбываецца: інтэлігентныя людзі "крычаць на вуліцах", а сапраўдныя адмарозкі сядзяць у сваіх кабінетах пры гальштуках ды пагонах...

Імя:: Łahviniec Горад:: Менск
26.03.2009 21:09
Трымайцеся, Сп. Марыяна!
Дырэктар тае школы, яшчэ той лукашыст (ведаю па ягоных "выбарчых" подзьвігах). Я так разумею, без ягонага ўдзелу тут не абыйшлося.


Імя:: Сярожа
27.03.2009 00:16
А прозьвiшча дэбiла вядомае?

Імя:: Volat Горад:: Zavosje
27.03.2009 14:19
Taja dziaūczynka nevedaja chto jana takaja dy musicj i nechocza vedacj, akramia tago szto jana "polkovnika", jaki neviadoma dže naradziūsia, daczka. Nažalj, toje svedczycj ab nijakim užrouni intelektualjnych vartasciaū u maladoj asoby. A vy szanounaja, Maryjana, herojka sionjniaszniaha dnia. Padtrymka vam ad usich sapraudnych džiacej naszaje Belarusi.

Імя:: Піліповіч
27.03.2009 19:23
Зато, дзяўчынку цяпер узнагародзяць, аб'явяць узорнай піянеркай ці БПСМ-аўкай і будуць запрацаць выступаць у школах перад вучнямі на тэму, як я праявіла пільнасць і выкрыла настаўніцу-ворага. І вучні паслухаюць і навучацца, і не зайздрошчу настаўнікам. Але ў выніку жыццё ў дзяўчынкі складзецца цудоўна, што ня скажаш зараз аб Марыяне Грузьдзіловіч...

Імя:: patrick_airut Горад:: Горадня
27.03.2009 22:06
Дзякуючы такім людзям і ня страчана яшчэ надзея.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
27.03.2009 22:45
А ў нас у Бярозаўцы ў школе адзін "неадмарозак" дзяўчынку выцяў кулаком у твар так, што яна апынулася ў бальніцы -пералом носа, пашкоджана вока, сатрасеньне мозга. І што вы думаеце - маман кляузу накатала на школу, дзе яе сыночка так "жэстоко аскарбілі, что ана вынуждена абраціцца в пракуратуру", ды яшчэ бацькоў пацярпелай дзяўчынкі мерылася узяць ў "саюзьнікі", бо гэта ж школа вінаватая.. Цікава, да якога дэбілізма яшчэ стане апускацца гэтая краіна, дзе , здаецца, ужо ўсё перавярнулі з ног на галаву. А пакаленьне народжанае і вучанае пасьля 1994-га - няшчасныя, атручаныя чмурам , манкурты, і гэта наша агульная і бяда, і віна...

Імя:: andrew Горад:: minsk
30.03.2009 23:24
вот если бы она рассказала ,что в голландии гомосексуальные браки в порядке вещей или что бога нет,то не дусаю что ваша радиостанция и вся лже-демократическая общественность за нее стала заступаться.так что не делайте из мухи слона.а если она талантливый педогог ,то очень скоро найдет себе работу и будем надееться получше.

Імя:: Botanik Горад:: Brest
01.04.2009 23:06
Kto vi takaya Marianna Gruzdilovich>? Vam po-moimi delat v zhizni nechego kak oskorblyat Sol Minsk vo vseh svoih grehah? Priznaite chto v etoi situacii vi nepravilno sebya poveli -ni v odnoi strane mira nelzya govorit o politike voobzhe. Sol Minsk zamechatelnaya organizaciya!!! I director Sol Minska obrazovannaya i voshititelnaya zhenzhina.