пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:40

Грамадзтва

Севярынец адказвае Карач і чытачам Свабоды

Павал Севярынец
x
Павал Севярынец

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Публікацыя Вольгі Карач у рамках Дня блогера 13–14 сакавіка “Пра БХД і аборты” выклікала актыўную дыскусію сярод нашых чытачоў. Па просьбе БХД мы даем слова ў адказ аднаму зь кіраўнікоў нядаўна створанай партыі Хрысьцінскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу.


Шаноўная Вольга!
Шаноўныя чытачы сайту “Свабоды”!


Дзякуй вам за ўвагу да Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі й актыўнае абмеркаваньне тэмы, якую мы лічым надзвычай важнай.
Пастараюся каротка адказаць на асноўныя пытаньні, зададзеныя падчас дыскусіі на сайце Радыё “Свабода”.

1) Ці зьяўляецца ідэалёгія Партыі БХД таталітарнай?
2) Якая пазіцыя БХД датычна абортаў?
3) Што БХД мае на ўвазе пад “хрысьціянізацыяй беларусаў і беларусізацыяй хрысьціянаў”?

1. БХД – дэмакратычная партыя. Працытую Праграму БХД, прынятую 28 лютага 2009 г.:

“Правы кожнага грамадзяніна павінны мець прыярытэт перад правамі дзяржавы” (4.2), “БХД стаіць на прынцыпах, якія закладзены ва “Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека” (4.3), “Кожны чалавек мае права свабодна разьвіваць сваю асобу і ўдзельнічаць у палітычным, эканамічным і культурным жыцьці так, як ён абярэ” (5.3)

Сучасная БХД яднае прынцыповых супраціўнікаў таталітарызму і аўтакратыі ў любой форме, і многім хадэкам давялося цярпець за імкненьне да дэмакратыі ад сёньняшняга рэжыму. Больш за тое, унутры партыі мы няўхільна кіруемся дэмакратычнымі прынцыпамі і ўсе спрэчныя пытаньні на ўсіх узроўнях імкнемся вырашаць менавіта дэмакратычным шляхам галасаваньня.

2. Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь” – надзённая патрэба для сёньняшняга беларускага грамадства.

Вось факты:

– Пастаянны рост колькасьці абортаў – адна з самых балючых праблемаў нашае краіны. Адмена забароны на аборты ў 1954-55гг. значна скараціла нараджальнасьць: з 222 тыс. у 1960 г. да 108 тыс. у 2008г. Зараз паводле статыстыкі абартуецца больш за 60 000 дзяцей штогод. Усяго ў Беларусі за пасьляваенны перыяд (з 1945 г. па 2007 г.) было абартавана каля 8 млн. 500тыс. дзяцей. Амаль цэлая Беларусь.

– У 2008 г. нарадзiлася 107,9 тыс. дзяцей. Разам з тым у краiне памерла 134,4 тыс. чалавек. Ужо больш за 15 гадоў Беларусь жыве ва ўмовах дэпапуляцыі. За апошняе дзесяцігодзьдзе беларусаў стала менш на 400 тысячаў: устойлівы спад наступіў з 1994 года.

– Паступовая дэградацыя маралі сучаснага беларускага грамадзтва выклікае разбурэньне інстытуту сям’і. За 2007 г. колькасьць зарэгістраваных шлюбаў зьнізілася на 9,8%, колькасьць разводаў узрасла на 15,2%. Пры гэтым на кожныя 1000 шлюбаў прыходзіўся 721 развод. У Менску за першыя сем месяцаў 2008 году на 7842 шлюбы прыйшлося 4702 разводы;

– Павялічваецца колькасьць дзяцей, народжаных па-за шлюбам. Значная іх частка застаецца без апекі бацькоў і пакутуе на хранічныя паталёгіі. У параўнаньні з 70 гг. ХХ ст. колькасьць дзяцей, народжаных па-за шлюбам, узрасла ў 3 разы і штогод складае каля 20 тыс.

– У 2008 годзе ў Беларусі было зафіксавана 2800 самагубстваў. 60% працэнтаў ад агульнай колькасьці суіцыдаў здзейсьненыя ў п’яным стане.

– Паводле афіцыйнай статыстыкі, продаж алькагольных напояў ў Беларусі складае 10,6 л. чыстага алькаголю на душу насельніцтва. Гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у сьвеце. Наступства такой сітуацыі - 300 тыс. беларусаў, хворых на алькагалічную залежнасьць, якія стаяць на ўліку ў наркалягічнай службе. Сьпецыялісты кажуць, што каля 30% беларусаў у той ці іншай ступені хворыя на алькагалізм. Алькагалізм – страшная праблема, што разбурае асобу чалавека й руйнуе ягоную сям’ю: гэта прычына 50% разводаў і абсалютнай колькасьці сіроцтваў.

Тое, што аборты – гэта зло, неаспрэчна. Але БХД вызнае, што забаронай гэтую праблему зараз вырашыць немагчыма. Таму мы й выступаем за комплекс мераў, дзе галоўны акцэнт ¬¬– не “забарона” ці “прымус”, а зьберажэньне жыцьця маці й дзіцяці шляхам інфармаваньня пра шкоду, якую нясе аборт. Першыя крокі, прапанаваныя БХД на канферэнцыі “Моцная сям’я ¬¬– моцная Беларусь” 31 студзеня гэтага года, наступныя:

– скарачэньне тэрміну цяжарнасьці, пры якой дапускаецца свабоднае ажыцьцяўленьне апэрацыі штучнага перарываньня цяжарнасьці, з 12 да 10 тыдняў;

– увядзеньне права для лекара адмовіцца ад правядзеньня аборту па маральна-этычных перакананьнях;
(для рэалізацыі вышэйпададзеных прапановаў неабходнае ўнясеньне зьменаў у артыкул 27 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове здароўя”)

– абавязковае азнаямленьне жанчынаў перад абортам з інфармацыяй аб рэлігійных і грамадзкіх арганізацыях, якія займаюцца прафілактыкай абортаў;

– абавязковае разьмяшчэньне інфармацыі пра небясьпеку абортаў і інфармацыі пра рэлігійныя і грамадзкія арганізацыі, якія займаюцца прафілактыкай абортаў, у жаночых кансультацыях, паліклініках, раддамах і іншых установах аховы здароўя;
(для рэалізацыі вышэйпададзеных прапановаў неабходнае ўнясеньне дапаўненняў у Інструкцыю аб парадку штучнага перарываньня цяжарнасьці, зацьверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2007 г. № 15)

– абавязковае правядзеньне заняткаў – прафілактычных размоваў аб шкодзе абортаў, алькаголю, тытуню у 7–11 класах СШ, вучэльнях, каледжах, 1-х курсах ВНУ і т.п. з абавязковым удзелам прадстаўнікоў рэлігійных і грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца прафілактыкай абортаў, працай з нарказалежнымі і алькаголікамі;

– дапамога па доглядзе за дзіцем – у памеры сярэдняга заробку на кожнае дзіця да 5 год і па 0,5 сярэдняга заробку да 10 год.

Як вернікі мы ведаем: аборт – гэта забойства. Шаноўныя апанэнты маюць сёньня магчымасьць спрачацца толькі таму, што іхнія маці калісьці НЕ ЗРАБІЛІ АБОРТ.

3. “Хрысьціянізацыя беларусаў і беларусізацыя хрысьціянаў”. Зьвернемся да Праграмы БХД:

“Беларуская нацыянальная ідэя зыходзіць з падставовых прынцыпаў хрысьціянскага сьветапогляду: свабоды, веры, любові, справядлівасьці, роўнасьці, салідарнасьці, адказнасьці” (1.3), “Беларусізацыя нацыянальнага жыцьця бачыцца нам не як бюракратычны працэс, а як творчыя й эфэктныя праграмы, у першую чаргу для дзяцей і моладзі” (3.8)

І хрысьціянізацыя, і беларусізацыя для нас – справы, безумоўна, негвалтоўныя паводле сваёй прыроды. Хрысьціянства і Беларусь маюць грунтавацца на свабодзе, а свабода не прымае гвалту.

Таму – “Стойце ў свабодзе, якую даў нам Хрыстос, і не схіляйцеся зноў пад ярмо рабства”! (Гал. 5:1)

Павал Севярынец
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Сяргей Горад:: Наваградак
18.03.2009 11:53
Як вернікі мы ведаем: аборт – гэта забойства. Шаноўныя апанэнты маюць сёньня магчымасьць спрачацца толькі таму, што іхнія маці калісьці НЕ ЗРАБІЛІ АБОРТ.
Без каментару.
Жыве Беларусь-Жыве з Богам.

Імя:: Павел
18.03.2009 11:58
Спадар Павал, не займайцеся маралiзатарствам, а гуляйце у чыстую палiтыку. Нам у Царкве Святар будзе чытаць Бiблiю, бо ёсьць там для гэтага адпаведная пара i мейсца.

Як Вы будзеце працягваць сваё бiблейскае аратарства, то станеце падобным больш да антыфоны, не малiтвы.

А як не...., то за год Вас запiшуць у фарызеi. Святаром Вы хiба не зьбiраецеся стаць ??...

Імя:: Якуб Горад:: Полацк
18.03.2009 12:08
Гэта адказ сфармаванага, вопытнага палітыка, у той час як у допісе шаноўнай спадарыні В.Карач мы бачылі звычайную схаластыку.

Імя:: Валянцін П. Горад:: Менск, Серабранка.
18.03.2009 12:16
Павал, Вы паддаліся на хітрую лавушку. Малавядомая ці ўвогуле невядомая асоба чапляе вядомага чалавеека, раз, другі, тады ён пачынае зь ёй спрачацца, у выніку тая асоба набывае нейкую вядомасьць.

Трымайцеся! Верым, што Вы і Вашы паплечнікі даробяць тое, што пачаў са сваімі паплечнікамі з некалі моцнага БНФ Зянон Пазьняк. Разам мы адбудуем вольную Беларусь!

Імя:: czalex
18.03.2009 12:52
Гатовы падпісацца амаль пад кожным словам

Імя:: Димыч Горад:: Минск
18.03.2009 13:29
Імя:: Сяргей Горад:: Наваградак 18.03.2009 12:53 Як вернікі мы ведаем: аборт – гэта забойства.


Як не верники, мы не личым, что аборт-гэта забойства. И каждая женщина вправе сама решать что ей подходит:аборт, контрацептивы, вакуум или прочее, а не клерикальные фундаменталисты из БХД. А будете агрессивными, получите агрессию в ответ.

Імя:: Begemot Горад:: Svislach
18.03.2009 13:49
Цэнтральны пункт у спрэчцы, якая ідзе ня толькі ў Беларусі, але і шмат у якіх краінах – ці ёсьць аборт забойствам? Тыя, хто яго такім ня лічаць (pro-choice ў амэрыканскай тэрміналёгіі), выступаюць за права на аборт, тыя, хто ўпэўнены, што аборт – забойства (pro-life), выступаюць за яго заканадаўчую забарону. Натуральна, што людзі не могуць і не павінны мірыцца з тым, каб у іх краіны было легалізаванае масавае забойства. “Ня можа зло не прыйсьці ў гэты сьвет, але гора таму, праз каго яно прыходзіць”. Я асабіста – за права на аборт, але пазыцыя “я лічу аборты забойствам і таму выступаю за іх заканадаўчую забарону” выклікае ў мяне павагу сваёй пасьлядоўнасьцю і шчырасьцю. Пазыцыі БХД у гэтым пытаньні, як яе выклаў Павал Севярынец, бракуе і таго і іншага.
Магчыма, для партыі яе погляд на аборт – гэта нейкая гульня. “ Як вернікі мы ведаем: аборт – гэта забойства” – кажа Павал Севярынец. А як палітыкі вы гэта таксама ведаеце? Чаму ж тады не выступаеце за забарону легальных забойстваў? Але магчыма, што насамрэч у партыі ёсьць дзьве пазыцыі: адна – для сваіх, іншая - для астатніх, для плебсу. Маўляў, зараз нашыя мэты дурнаватаму люду раскрываць ня варта, ну калі прыйдзем да ўлады, тады ўжо сваю сакрэтную праграму і зрэалізуем. Загадкавая эпапея са зьяўленьнем/зьнікненьнем у праграме партыі пункту пра забарону абаротаў схіляе менавіта да такой вэрсіі.
Але якімі б ні былі сапраўдныя матывы таго, што партыя, кажучы а, не гаворыць б, яны ня робяць ёй гонару.

Імя:: Ліс
18.03.2009 14:04
Добры, абгрунтаваны адказ перспектыўнага палітыка.На дзве галавы вышэй і глыбейшы за пракамуністычныя штампы Карач.
Трымайся, Павал!

Імя:: Димыч
18.03.2009 14:41
А где мой комментарий коммунистам из БХД?:)) Раз демократия, так для всех, а не избранных!

Повторяю <...>

-- Прыбярыце грубасьці - выставім. - Рэд.

Імя:: Alex Горад:: New York
18.03.2009 15:41
Z momantu zachaccja pachynaecca chalavek. Jon rasce, nabyvae sil, ryhtuecca zjavicca na svet va ulonni maci i kali ne budze nijaakih dzejannjau adnosna jaho, to paslja 9 mesjacau va ulonni jon pracjahne svajo zhycjo. Budzie rasci, razvivacca, stanavicca aktyuneyshym... Ale kali jaho rost i razviccjo perapynjaecca u ljubym momance jaho zhycja - heta prosta zabojstva. U 2 palove cjazharnasci va ulonni jon ruhaecca, smokcha pales, sikae, a kali "lekar" zasouvae instrumant kab zabic jaho - jon usej panichna dryzhyc i ucjakae ad instrumanta i heta vjadomy uzo fakt. Dyk ci heta ne zabojstva?

Імя:: Димыч Горад:: Минск
18.03.2009 15:50
2 Ред. Убрал все резкости.


Северинец:
«1) Ці зьяўляецца ідэалёгія Партыі БХД таталітарнай?
1. БХД – дэмакратычная партыя. Працытую Праграму БХД, прынятую 28 лютага 2009 г.:

Не всякая партия, называющая себя демократической, является такою. Пример: БНФ. Павел, забыл как тебя выгонял из Управы БНФ с молодежью А.Ковалец в 2003-м по приказу Вячорки? А ведь БНФ называет себя демпартией до сих пор.
Цели, декларируемые вашей партией, тоталитарные: переделать белорусов в христиан в светской стране, где церковь, религия отделены от государства. Белорусизовать большинство русскоязычных белорусов, которые об этом вас не просят. Так что БХД- это клон КПСС с их целью «Построение коммунизма в СССР и во всем мире». Такие же утопические и тоталитарные идеалы.

2. Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь” – надзённая патрэба для сёньняшняга беларускага грамадства.
Прежде всего семья- это Вам не кампания. Это вообще-то интимный, приватный вопрос людей, решивших создать семью, а не проблема Северинца или БХД. И лезть в приватные дела сюда со своими нравоучениями вы не имеете никакого ни морального, ни юридического права. Каждая семья самостоятельно решает вопрос о размножении или контрацепции. И им для этого не нужен в качестве советчика ни Северинец, ни государство. Государство может лишь стимулировать рождаемость своей внутренней экономической политикой, но приказывать кому, как, с кем спать, как размножаться и размножаться ли вообще ни государство, ни Вы не можете. Ваше беспардонное вмешательство в такую тонкую материю взаимоотношений двоих в качестве навязчивого третьего просто омерзительно и непозволительно как европейцу. Попробовали бы Вы так в Западной Европе поучать европейцев, Вас бы быстренько привлекли к суду.
«Першыя крокі, прапанаваныя БХД на канферэнцыі “Моцная сям’я ¬¬– моцная Беларусь” 31 студзеня гэтага года, наступныя:

– скарачэньне тэрміну цяжарнасьці, пры якой дапускаецца свабоднае ажыцьцяўленьне апэрацыі штучнага перарываньня цяжарнасьці, з 12 да 10 тыдняў;»
увядзеньне права для лекара адмовіцца ад правядзеньня аборту па маральна-этычных перакананьнях;
(для рэалізацыі вышэйпададзеных прапановаў неабходнае ўнясеньне зьменаў у артыкул 27 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове здароўя”)
Куда Вы лезете? Вы врач? Вы министр здравоохранения? Вы глава государства? Нет, Вы всего лишь присвоили себе право определять для белорусов как им рожать детей, в какой период беременности делать аборты, когда нет и прочее. Не слишком ли много Вы на себя берете?!
3. “Хрысьціянізацыя беларусаў і беларусізацыя хрысьціянаў”. Зьвернемся да Праграмы БХД:
Цель БХД - единственный государственный язык для белорусского языка. И это в стране, где большинство белорусов говорит на русском, где подавляющее большинство делопроизводства ведется на русском языке. По какому праву в таком случае Вы посягаете на права большинства русскоязычных в этой стране? Как Вы собираетесь проводить в жизнь единственный госязык для белмовы, если не насилием в этих условиях?! Декларируя тотальную белорусизацию, Вы фактически выступаете против большинства нынешних белорусов с их русским языком. Я лично не против возрождения мовы, но не через насилие над большинством!

«“Беларуская нацыянальная ідэя зыходзіць з падставовых прынцыпаў хрысьціянскага сьветапогляду»

Мне безразлично из каких принципов Вы выводите свою белорусскую национальную идею. Но хочу знать на основании какого права вы навязываете мне и другим белорусам свои ценности в качестве универсальных, т.е. тоталитарных? Вы их можете только рекомендовать, но не навязывать. Тем более, что Беларусь не клерикальная страна, а светская.

Імя:: Димыч
18.03.2009 16:02
Імя:: Alex Горад:: New York 18.03.2009 16:41

Вы мясо кушаете? А ведь это убийство животного. И чем одно убийство оправдано, а другое нет, гуманист Вы наш?

Імя:: liusterka Горад:: Менск
18.03.2009 16:02
Begemot - я ўжо стамілася даказваць, што мы не вярблюды :) і не сьвядомыя падманшчыкі. Калі Вы не з тых, для каго галоўнае, усімі праўдамі і няпраўдамі запляміць БХД, а сапраўды хочаце пачуць праўду, Вы не палянуецеся перачытаць каментары да допісу Вольгі Карач - мае і Віталя Рымашэўскага - пра выпрацоўку стратэгіі змаганьня за абарнону жыцьця (а не забарону абортаў, бо ня гэта ёсьць нашай мэтай) і пра тое, што мы не мелі і ня маем ніякай сакрэтнай праграмы.

Яшчэ раз прыводжу тут спасылку на афіцыйна зацьверджаную Устаноўчым Зьездам БХД адзіную сапраўдную праграму http://bchd.info/modules.php?name=Pages&page=2

І яшчэ раз нагадваю, што усё, што было раней, было менавіта ПРАЕКТАМІ праграмы, а гэта значыць было прызначанае менавіта дзеля таго, каб іх дапрацоўваць і мяняць. Дарэчы, ня выключана, што на другім Зьездзе БХД і ў гэтую праграму будуць унесеныя зьмены, бо гэта натуральны дэмакратычны працэс, і мы як дэмакратычная партыя маем на гэта цалкам натуральнае права. Адзінае, што ня будзе зьмененае -- гэта нашыя падставовыя прынцыпы, заснаваныя на хрысьціянскіх каштоўнасьцях і беларускім патрыятызме.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
18.03.2009 16:36
Prapahandavać aborty moža tolki toj, chto nia lubić dziaciej. A ŭ pani Karač znajšłasia tysiača j adna nahoda, kab apraŭdać abort, i nie znajšłosia nie adnoj dumki, jak zachavać žyćcio maleńkaj istoty i pakazać joj usie tyja farby, jakimi moža zichacieć hety Śviet! Lepiej by va univerach zamiest dziaržaŭnaj idealohii vykładali bolš sacyjalna aryjentavanych pradmietaŭ, kšałtu, jak być sapraŭdnymi baćkami i vychavać paŭnavartasnuju asobu. Upeŭnieny, što palityka, śkiravanaja na ŭzvyšeńnie marali hramadstva, pa-pieršaje, velmi nieabchodna ŭ jaho sučasnym stanie, a pa-druchoje, budzie "sankcyjanavana" Boham. Bo luboŭ heta adzinaje dziela čaho isnuje žyćcio na Ziamli.

Імя:: Begemot Горад:: Svislach
18.03.2009 17:19
liusterka


Блытаніну, калі на вашым сайце замест праграмы быў прадстаўлены яе праект, зрабілі вы, а ня я і не Вольга Карач. Што яна магла спарадзіць у кагосьці пэўныя меркаваньні наконт вашых сапраўдных мэтаў – гэта цалкам натуральна. Але калі гэта сапраўды ўсяго толькі блытаніна, то застаецца іншы закід на ваш адрас. Зьвярніце ўвагу – амаль усе ўдзельнікі дыскусіі, якія не згаджаліся з Карач, з таго што аборты - забойства, рабілі выснову што іх трэба забараніць. Такія ж высновы рабілі і робяць і палітыкі ў розных краінах сьвету, напрыклад, папярэдні прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Пры гэтым і ён, і іншыя палітыкі падобных поглядаў сьвядома ідуць на тое, што недалічацца галасоў тых, хто падтрымлівае права на аборт. Адстойваньне сваіх прынцыпаў мае пэўны кошт. Але калі людзі, палітыкі спрабуюць абысьці гэтую праблему пры дапамозе хітрыкаў кшталту “мы за абарону жыцьця, а не за забарону абортаў”, то прыгадваецца эвангэльскае “Да будзе вашае слова “так, так”, “не, не”, а што звыш таго, то ад нячыстага” (Мф.5,37)

Імя:: Nahliadalnik
18.03.2009 18:24
На маю думку, а ні якія забароны, а ні якія скарачэньня тэрміноў дазваляльных працадураў справу ня выратуюць...людзі павінны самі сьвядома вырашаць, што ім рабіць, а што не. Мне падаецца нашая галоўная праблема, што людзі адвыклі думаць, таму, што ім дзесяцігодзі людзі, якія лічаць сябе палітыкамі навязваюць свае меркаваньні, загадваюць, як сябе паводзіць у той ці йншай сытуацыі. Ніхто мабыць спрэчыцца ня будзе, што становішча насмрэч жах, але выправіць яго можна толькі пасьлядоўнай, мэтанакіраванай і даўгатэрміновай асьветніцкай палітыкай, а галоўнае данесьці да людзей, каб яны самі вырашалі як ім жыць, каб яны бачылі розныя альтэрнатывы й выбіралі слушную зь іх, каб мама зразумела сама (а не таму што так хтосьці з палітыкаў сказаў), што аборт гэта кепска, амаральна й не рабіла яго. Спадарства, трэба працаваць над тым, каб у людзей зьяўлялася свая грамадзянская пазыцыя адносна разных праблемаў (якая можа адрозьнівацца ад тваяго меркаваньня), а не традыцыя рабіць, як кажуць кіраўнікі дзяржавы, ці партыяў. Лічу, што аборт вельмі кепская зьява, але ёсьць і йншыя меркаваньні, якія ні горей і ня лепей і якія трэба ўлічваць, а калі не, то чым гэта насамрэч будзе адрозьнявацца ад аталітарных устояў?

Імя:: ніл Горад:: Горад Сонца
18.03.2009 23:36
Павел вы правильна ўсе робіце! Але БХД для Беларусі справа рэвалюцыйная, гэта ідэя не змяшчаецца ў саўковых галовах людзей... У простым савецка-трохі-ліберальным чалавеку ўсе паўстае супраць чыстай, божай ідэі. Таму будзьце гатовыя да шквалу абвінавачняў і атакаў у ваш адрас. Рабіце тое, што падказвае сэрца. І да будзе поруч Госпад Бог і ўся Яго моц.
Вельмі акуратна і дыпляматычна сябе паводзіце і гэта слушна :)

Павел-абвініцель, не абмяжоўвайце біблію царквой добра? людзі маюць полнае права прамаваць яе і яе ідэі дзе захочуць! Я напрыклад хочу яе чуць не толькі ў царкве і што? Ды і не так страшна тая біблія як яе малююць!

Забеце ў сабе савок, людзі! І ня бойцеся, усе будзе добра :)

Імя:: Димыч Горад:: Минск
19.03.2009 08:18
Імя:: ніл Горад:: Горад Сонца
"Забеце ў сабе савок, людзі! І ня бойцеся, усе будзе добра :)"


Навязывать по следам КПСС такую же тоталитарную идеологию под именем Христа и Библии, вмешиваться в личную жизнь людей, учить их как спать, с кем спать,на каком языке говорить, с кем дружить и есть элементарный совок. Вы сперва на себя посмотрите, прежде чем других учить как жить.

Імя:: Сяргей Горад:: Мiнск
19.03.2009 09:34
1. Добра, што Севярынец гатовы тлумачыць сваю пазiцыю. Нармальны палiтык павiнен размауляць з усiм народам: i са згоднымi, i з тымi, хто сумняваецца. Але трэба больш гаварыць, больш праблемау выносiць на абмеркаванне - хопiць сядзець у цесным коле тых, хто толькi падтаквае.

2. 2 Begemot: Добрыя посты. Але не трэба усё заганяць у дагматычныя рамкi pro-choice цi pro-life. Безапеляцыйнасць дабрая у спрэчцы, а не у рэальнам жыццi. Заусёды будут тыя, хто абавязкова зробiць аборт, i тыя хто нiколi. Iдэя праграмы даволi цвярозая: змагацца за думкi тых, хто канчаткова не вырашыу, што рабiць. Забарона не дапаможа + выклiкае натуральнае абурэнне у жанчын. А вось грамадскiя ды рэлiгiйныя арганiзацыi (+ медыкi пры жаданнi) праз маральную дапамогу, тлумачэнне i перакананне могут дапамагчы вырашыць захаваць дзiця там жанчынам i сем'ям, якiя не на 100% упэуненыя у неабходнасцi рабiць аборт.

3. Мне падабаецца агульны станоучы пасыл гэтай праграмы: лепей, калi людзi будуць шчаслiвыя менавiта у рамках сям'i, будуць нараджаць дзяцей i клапацiцца аб iх будучынi. Але гэта самая складаная i дэлiкатная справа. Некалькi лозунгау i грубае умяшанне дзяржавы цi палiтыкау вырашыць праблемы не могут. Трэба ствараць умовы, каб людзi самi вырашалi на карысць уласнай сям'i.

Імя:: Егор Горад:: Могилев
19.03.2009 22:10
И всетаки проблема абортов наверное заключается немного в другом и прежде всего в невежестве и низкой культуре половых отношений людей
Камэнтары. Старонка з 2