чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 16:53

Дзень блогера

Вольга Карач: Пра БХД і аборты

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Вольга Карач

Дзесьці месяц таму да мяне ў дзьверы пазваніла міліцыя. Гэтым разам шукалі не мяне. Аказалася, што нехта выкінуў нованароджанае немаўля ў бак для сьмецьця ў двары майго дому, дзе яно замерзла да сьмерці на лютаўскім марозе. І міліцыя шукала жанчыну, якая выкінула сваё незаконнанароджанае дзіця…

Кароткая біяграфія

Вольга Карач нарадзілася ў Віцебску, скончыла школу з залатым мэдалём, узначальвала моладзевую арганізацыю “Сёмая грань”. Скончыла ВДУ імя Машэрава з чырвоным дыплёмам, паралельна ўзначальвала “Зубр”. Працавала ў школе выкладчыкам англійскай мовы. Была дэпутатам гарадзкога Савету 24-га скліканьня. Заснавальнік рэспубліканскай грамадзянскай кампаніі “Наш дом”. Старшыня арганізацыі АГП Віцебскай вобласьці. Замужам. Любіць італьянскія машыны, беларускую рыбалку і армянскую тутавую самагонку.
Прыкладна ў гэты ж час Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя абвясьціла сваю кампанію “Моцная сям’я — моцная Беларусь”.

На прэсавай канфэрэнцыі 2 лютага Павал Севярынец заявіў: “Хрысьціянскія дэмакраты ва ўсім сьвеце — гэта найпершыя ахоўнікі сям’і”.

Але мяне асобныя тэзы новай партыі прымушаюць прыгадаць не заходніх хрысьціянскіх дэмакратаў, а КПСС зь яе звычаем лезьці ў самую далікатную сфэру чалавечых адносінаў.

І калі Віталь Рымашэўскі заявіў на ўстаноўчым зьезьдзе партыі напрыканцы лютага, што БХД — не апазыцыйная партыя, ён цалкам меў рацыю.

Насамрэч у цяперашняй дзяржыдэалёгіі галоўнае — не “Лукашэнка назаўжды”. Галоўнае — што правільная мадэль паводзінаў заўсёды адна. А ўсё іншае — няправільнае, шкоднае, такое, што падлягае выкараненьню. Сьвет Аляксандра Лукашэнкі чорна-белы. Напрыклад, зараз правільная рэлігія — праваслаўе. Таму далоў каталіцкі крыж у Лельчыцах , а разам зь ім і ксяндза!

Але жах лукашызму ў тым, што ўлада заўтра можа і памяняцца, а вось прынцып дзяржаўнай ідэалёгіі — застацца. І заўтра новыя лукашэнкі, толькі пад іншымі прозьвішчамі, будуць гэтак жа зацята зносіць праваслаўныя крыжы і перасьледаваць праваслаўных сьвятароў. Для мяне неістотна, чые крыжы зносяць — істотна, што ў беларускім грамадзтве існуе падзел на “правільныя” і “няправільныя” крыжы.

1.Навошта я пішу блог

Гэта новая прастора для працы з насельніцтвам. Бо звычайныя каналы, празь якія палітык можа камунікаваць з насельніцтвам, — шматтыражныя газэты і тэлебачаньне — ужо занятыя іншым палітыкам. Да таго ж у блогу можна сказаць тое, што ніколі не надрукуюць у газэтах.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах?

Хуткую зваротную сувязь. Не пасьпееш паставіць нейкі тэкст, як хтосьці ўжо адрэагаваў і напісаў камэнт. Адсутнасьць цэнзуры. Кожны блогер — сам сабе рэдактар.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Нянавісьць, нецярпімасьць і неталерантнасьць. Мат.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

paulyuk

Юры Дракахруст

pigbig

feduta

Аляксандар Класкоўскі

Новая партыя адпачатку абвясьціла змаганьне з правам людзей распараджацца сваім лёсам і сваім целам. Яна гаворыць: “Аборт — гэта забойства”. Гэта значыць, што “жанчына, якая робіць аборт, — забойца”.

Заўважце, БХД напала не на Лукашэнку — той можа па-мужчынску і здачы даць, — а на слабых безабаронных жанчын, якія прыніжаныя і расьціснутыя сваёй асабістай трагедыяй.

Адразу скажу: я асабіста ніколі ў жыцьці не рабіла аборт. Але я памятаю пра сотні тысяч, мільёны жанчын, якія пражылі жыцьцё ў Савецкім Саюзе, дзе прэзэрватывы трэба было шукаць днём з агнём і дзе хіба не адзіным спосабам кантраляваць сваю цяжарнасьць быў аборт. І гэта была апэрацыя “жыўцом”, без наркозу.

Калі Зьміцер Дашкевіч ці Аляксей Шэін наіўна мяркуюць, што жанчыны ідуць на аборт ад жаданьня атрымаць новую асалоду, то яны глыбока памыляюцца. Псыхалягічны стрэс, дэпрэсія, пачуцьцё віны — вось якая “спадчына” дастаецца кожнай жанчыне, якая ідзе на аборт.

І да чаго ж можа прывесьці рэалізацыя “высокамаральнай” тэзы, абвешчанай новай партыяй?

1. Да росквіту карупцыі і хабару сярод мэдыкаў. Чым больш забаронаў, тым даражэй каштуе іх абысьці.

2. Да рызыкі здароўем і жыцьцём жанчын, якія па зьбегу абставінаў усё ж рашыліся на аборт — незаконны і падпольны. Але гэта, відаць, не аргумэнт. Калі БХД прыраўноўвае аборты да забойстваў, то чаго шкадаваць гэтых жанчын, якія нагулялі дзіця па-за межамі “моцнай сям’і”? Такім ня месца ў той сьветлай будучыні, якую будуе БХД.

3. Да вось такіх вось выкінутых немаўлят, замерзлых у баку для сьмецьця, — ахвяраў сацыяльных забаронаў і табу.

Прыгадваецца герой старажытнага эпасу цар Пракруст. Ён пакутаваў ад недасканаласьці гэтага сьвету і гэтых людзей і знайшоў спосаб іх паляпшэньня: зрабіў ложак пад памер сябе, любімага. А з астатнімі паступаў проста: ці адсякаў лішняе, калі рост быў завялікі, ці выцягваў, калі замалы.

Тое, што Павал Севярынец разумее пад “прынцыпамі праўды, свабоды і справядлівасьці”, чамусьці да болю нагадвае прынцыпы старога пэрфэкцыяніста Пракруста. Ён таксама хацеў зрабіць сьвет лепшым і нават ведаў як.

Ужо не КПСС імем Маркса-Леніна-Сталіна, а БХД імем Боскім будзе рабіць выбар за нас. І паспрабуйце не паслухацца.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 10
Імя:: Ясь Горад:: Пінск
13.03.2009 15:34
Вольга! Ну цяпер жа не саўковы час. Хапае сродкаў і без абортаў! Прапагандуйце бясьпечны сэкс!

Імя:: Ліда Горад:: Ліда
13.03.2009 15:39
Умніца, малайчына! Гэта сапраўды новы вобраз беларускай хадэцыі - мужчына, які з вытрашчанымі вачыма ўказвае жанчыне на яе месца: у МОЦНАЙ (чытай:патрыярхальнай) сям'і. Маўляў, размнажай мяне, а я тым часам палітыкай пазаймаюся. І пра "толькі маё правільнае" таксама дарэчы. Аніводзін удзельнік палітычных гульняў насамрэч ня хоча діскутаваць дв абмяркоўваць, бо сам ведае адзіна правільны шлях, а астатнім трэба толькі па ім ісьці - а калі ня хочуць, то ці дурні, ці здраднікі, ці ворагі.

Імя:: czalex
13.03.2009 15:43
А ці была праблема з абортамі 100 ці 200 гадоў таму? Чаму тады яе не было, а цяпер яна павінна быць?

Аборт - гэта вырашэньне за несьвядомага ненароджанага чалавека (так, ужо чалавека, што ідзе ў наш сьвет), ці мусіць ён жыць, ці не. Вырашэньне ня ім самім, а трэцімі людзьмі за яго. То бок, забойства, па сутнасьці.

Імя:: Жана Горад:: Полацк
13.03.2009 16:07
Аборты магчымыя толькі ў самых складаных сытуацыях, як было ў Бразіліі, дзе 9-гадовая дзяўчынка зацяжарыла ад айчыма двайнятамі...

Імя:: Leviafan
13.03.2009 16:07
Ня ў абортах сунтасьць, а ў фундаменталіскім паходжаньні БХД. "Я праў, ты не, і кропка". Вельмі небясьпечна, калі нехта пачынае "ратаваць" грамадзтва (узгадаеце той жа нацыянал-сацыялізм). Пра талерантнасьць ў сучасных хадэкаўскіх колах дык зусім размаўляць не стае (чорт з тым прадстаўнікамі нетрадыцыйнай арыентацыі, ідзе поўнае адмаўленьне ад ўсяго, што ня зьвязана з хрысьціянскай міталёгіяй у беларускай гістрорыі). Ваш "Бог памёр", так што хопіць ужо распаўсюджваць вашую благадаць, і безь яе блага.

Імя:: Мрыя
13.03.2009 16:07
Хлопцы, ня лезьце ў пытаньне абортаў – ніводная жанчына іх ня хоча. Лепей пазмагайцеся за цывілізацыйны статус жанчыны, і пытаньне адпадзе само. Ато гэтыя вашыя сюсю-мусю пра бясьпечны сэкс гучаць глупа ў сьвеце, дзе адзін пол – у большасьці выпадкаў “легітымна” - гвалціць другі, а потым згвалчанага абвінавачвае ў забойстве.

Імя:: Marko-Ta Горад:: Miensk
13.03.2009 16:17
Добры артыкул, вельмі добры. Пра нашую пячорную неталерантнасьць да любых праяваў іншадумства. Вольга мае рацыю ў сваёй засьцярозе да БХД, якая можа яшчэ больш зацэментаваць тутэйшую кандовасьць.

Імя:: Андрэй Горад:: Гомель
13.03.2009 16:25
Спадзяюся, Вольга, калі-небудзь Табе будзе сорамна ўвогуле за думку, што жанчына павінна мець права забіць сваё дзіця. Спадзяюся, калі-небудзь Табе адкрыецца, што ў плода свая жывая душа. І розніца БХД з Пракрустам у тым, што БХД не кажа "будзьце як мы", а намагаецца ўратаваць самыя слабыя дзіцячыя жыцці, якія ня супраць панішчыць слабыя,але мацнейшыя за любых малых дзетак усхваляваныя жанчынкі.

Імя:: Ваня Горад:: Менск
13.03.2009 16:49
Аборт - забойства ўласнага дзіцяці. Гэта ж брыдода. Якія тут могуць быць дыскусіі? Толькі ўдумацца: жанчына патрабуе недатыкальнасці права на забойства ўласных дзетак! І гатова сцерці ў друз любога, хто выступіць у абарону будучыні нацыі! Я не прыхільнік БХД, але параўнаць БХД з КПСС - гэта дзікунства. Спадарыня, каб не КПСС, якое знішчыла нашу традыцыйную культуру і легалізавала аборты, вам бы ў галаву нават думка не прыйшла, што ўвогуле такое можна зрабіць у прынцыпе.

Імя:: Pauliuk
13.03.2009 17:10
Нейкае ўражаньне няёмкае ад прачытанага матэрыялу, сапраўды не бачу тут ніякай тэмы нават для размовы, як казаў ВВП:"Нешта з носа дастанае і па паперы размазанае"... Як можна параўноваць права жанчыны на аборт з правам на жыцьцё? Сырыя несфармаваўшыеся думкі ў выглядзе артыкулу, які незразумела што за сабою нясе акрамя небяспекі

Імя:: Морфіус Горад:: Менск
13.03.2009 17:11
Радыё Свабода: "Беларусь увайшла ў лік 45 краін сьвету, дзе ў пэрыяд 2010—2050 гг. насельніцтва скароціцца прынамсі на 10%". А вы тут, спадарыня, абараняеце аборты. Захад улучна з Беларуссю и Расей вымірае. Праз некалькі пакаленняў гэтыя абшары заселяць іншыя народы, чые жанчыны будуць нараджаць дзетак, а не ганарыцца правам на аборт.

Імя:: Алесь Горад:: Забродзьдзе
13.03.2009 17:26
Спадарыні Вользе шкада "безабаронных жанчын", але не шкада безабаронных дзяцей?

Ладна, ненароджаных хлопчыкаў яна, магчыма, сьпісвае з уліку. Няхай заплацяць мужыкі за вякі патрыярхальна-клерыкальнага прыгнёту.

Але ж сярод немаўляў таксама е дзяўчыны? Не?

Іх ня трэба абараняць?

Дазвол абортаў у Гішпаніі прывеў да росту іх колькасьці амаль у 10 разоў за 20 год.
У 1986 - 11 тысячаў у год, у 2005 - 91.000 у год.

Спадарыня Вольга, вы за тое, каб гэты Галякост быў легальным і працягваўся?

Імя:: Begemot Горад:: Svislach
13.03.2009 17:58
Андрэю, Ваню, Алесю

А адкуль вам вядома, што зародыш - гэта ўжо чалавек? Гэта вам Севярынец сказаў? А вось, напрыклад, Барак Абама - супраць забароны абортаў. Не дайшло да яго, відаць, палымянае слова БХД

Імя:: olga-karatch Горад:: Vitebsk
13.03.2009 18:14
Ване з Менску. Я супраць таго, каб на звычайную сям’ю ўскладалася адказнасць за моц дзяржавы, а тым больш - за адраджэнне нацыі. Ваня, мы ўжо не ў СССР – дзе сферы прыватнага навогул не было. “Усё было калгаснае, усё было маё”. І лезці ў сям’ю і навязваць, як каму жыць, - гэта, прабачце, звычайнае таталітарнае мысленне. Паслухаць Вас – дык беларусаў навогуле трэба загнаць у працоўная лагеры: каб усе пастроіліся пад пільным вокам надзірацеля і пайшлі “адраджаць нацыю”. Па загаду – на “раз-два“ :-)

Імя:: Immurg Горад:: з-пад Віцебску
13.03.2009 18:16
Морфіус, мяне прыкалвае твой довад. Я думаю, трэба табе ад словаў перайсьці да справы – зрабіць 13-ты подзьвіг Геракла, і тады Беларусь выратуецца. Трэба ж башкой думаць: насельніцтва скарачаецца не з-за таго, што шмат абортаў! Напэўна, ёсьць нейкія прычыны, падказваю: збольшага – эканамічнага плану. А Севярынец-Паша патрабуе ускласьці віну за гэта на ні ў чым непавінных жанчын. Тысячу год таму ніякай Беларусі не было, і праз тысячу год таксама не будзе. Ня трэба плакаць, супакойся.

Імя:: Алесь Горад:: Забродзьдзе
13.03.2009 18:36
"А адкуль вам вядома, што зародыш - гэта ўжо чалавек?"

Навука Касьцёлу + простая чалавечая лёгіка.

Бегемот, як на ваш погляд, якую істоту могуць зачаць мужчына і жанчына, калі не чалавека? Можа сабаку яны могуць зачаць? Ці котку? Вужа?

Трэба мець сапраўды дзіўны стыль мысленьня, калі лічыць, што немаўля ва ўзросьце 8 месяцаў 29 дзён - не чалавек, а ва ўзросьце роўна 9 месяцаў - ўжо чалавек. Тым больш, што вельмі часта дзеці нараджаюцца і да гэтага тэрміну.

Вольга, там наверсе я задаў вам некалькі пытаньняў, адкажыце, калі ласка.

Імя:: Ліс
13.03.2009 18:39
Не судзіце і судзімымі не будзіце. Не трэ браць на сябе права прымітыўна трактаваць пазіцыю БХД, а прынцыпа Паўла не трэ абзываць пракруставымі прынцыпамі. Лепш разбярыцеся са сваімі ідэямі.

Імя:: Begemot Горад:: Svislach
13.03.2009 18:55
Алесю

"Навука касьцёлу" і еретыкоў калісьці рэкамэндавала спальваць. З каго зараз пачнеце? А лёгіка у вас занадта простая, каб быць чалавечай. Гэтак і спэрматазоіда можна чалавекам палічыць. Зародыш - патэнцыя чалавек, а чалавек зьяўляецца ў момант нараджэньня. Гэтак і туча - ня дождж, а патэнцыя дажджу

Імя:: Каця
13.03.2009 19:01
Паўтаруся,БХД - цырк! Вольга, так трымаць!

Імя:: venedikt Горад:: Minsk
13.03.2009 19:04
Молодец, Ольга! Хоть кто то сказал часть правды об этой псевдохристианской демократии. А то все с ума посходили. Разве не видно, что подобная идеология очень похожа на тоталитарную.
Камэнтары. Старонка з 10