Амаль палова палякаў баіцца нападу Расеі
Кожны другі паляк мяркуе, што Расея можа ў будучым напасьці на Польшчу.
Генэральная рэпэтыцыя параду на Дзень перамогі, Масква, 5 траўняx
Генэральная рэпэтыцыя параду на Дзень перамогі, Масква, 5 траўня
Паводле дадзеных польскага дасьледчага цэнтру “Pentor”, зробленага на замову найбольш масавага польскага тыднёвіка “Wprost”, 49,8% апытаных апасаюцца, што цягам бліжэйшых гадоў на Польшчу можа напасьці Расея.
Чацьвёра зь дзесяці палякаў лічаць Расею найбольш варожай дзяржавай для Польшчы, а 57% апытаных кажуць, што расейскае кіраўніцтва “павінна адказаць за генацыд у Чачэніі і, магчыма, у Грузіі”.