Прысуд па “справе 14-ці” пакінулі бязь зьменаў
Калегія Менскага гарадзкога суду пакінула бязь зьменаў прысуды актывістам, пакараным за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
Гэта
Андрэй Кім,
Міхась Пашкевіч,
Міхал Крываў,
Уладзімер Сяргееў,
Антон Койпіш,
Тацяна Цішкевіч,
Алесь Стральцоў,
Аляксей Бондар,
Арцём Дубскі і
Аляксандар Чарнышоў.
Адвакаты даводзілі, што прысуд ім быў не абгрунтаваны доказамі, што відэаздымкі, якія выкарыстала сьледзтва, былі зробленыя з парушэньнямі закону, а таксама шэраг іншых доказаў. Але судовая калегія ў складзе старшыні
Ўладзімера Назаранкі і судзьдзяў
Сяргея Хрыпача і
Валянціны Крывой пакінулі бязь зьменаў прысуд Цэнтральнага суду Менску, які быў вынесены ў красавіку 2008 года.